1903 год. Першая беларуская палітычная партыя патрабуе дэмакратычнай рэспублікі, роўных правоў для ўсіх народаў і для жанчын, свабоды слова і забастовак, дармовых суда і школы, восьмігадзіннага рабочага дня — і зямлі таму, хто працуе на ёй сваімі рукамі.
2013 год. Марк Фішэр піша пра тое, чаму левыя ў сацыяльных сетках занятыя цкаваннем і распаўсюджваннем віны, а не барацьбой, — і заклікае вярнуць у цэнтр левай палітыкі клас, таварыскасць і салідарнасць замест маралізатарства і ідэнтытарызму.
1907 год. Заснавальнік Лейбарысцкай партыі Кір Хардзі тлумачыць простымі словамі, што такое сацыялізм і чаму ён пачынаецца з горада: вада, газ, трамваі і зямля павінны належаць грамадзе, а не прыватнаму ўласніку.
1849 год. Генры Тора правёў ноч у турме, бо адмовіўся плаціць падатак ураду, які падтрымліваў рабства і вайну. Яго выснова: «Пры ўрадзе, які несправядліва кідае ў турму, сапраўднае месца для справядлівага чалавека — таксама турма».
1903 год. Жан Жарэс вяртаецца ў ліцэй, дзе калісьці выкладаў, і гаворыць з вучнямі пра Рэспубліку як вялікі акт даверу, пра сацыялізм і пра мір паміж нацыямі, які стане магчымым, калі яго захацець. І пра мужнасць: яна не ў тым, каб вечна забіваць, а ў тым, каб «шукаць праўду і гаварыць яе».
1909 год. Малады юрыст Махандас Гандзі на караблі з Лондана ў Паўднёвую Афрыку піша дыялог пра тое, чым ненасілле мацнейшае за зброю. Раздзел «Пасіўны супраціў» — ядро яго будучай сацьяграхі.
1857 год. Былы раб Фрэдэрык Дуглас святкуе вызваленне рабоў у Брытанскай Вест-Індыі і тлумачыць, як здабываецца свабода: «Улада нічога не саступае без патрабавання. Ніколі не саступала — і ніколі не саступіць».
1863 год. Рабочыя Лейпцыга пытаюцца ў Фердынанда Ласаля, што ім рабіць. Ён адказвае: стварыць уласную рабочую партыю і змагацца за ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права. Праз два месяцы паўстае першая масавая рабочая партыя Германіі.
1918 год. Юджын Дэбс, які ўжо чатыры разы балатаваўся ў прэзідэнты ЗША ад сацыялістаў, выходзіць на трыбуну ў Кантане, ведаючы, што за гэтую прамову яго могуць пасадзіць: вайну абвяшчаюць гаспадары, а ваююць і паміраюць рабочыя. Праз тры месяцы, перад прысудам, ён кажа суду: «Пакуль хоць адна душа ў турме, я не вольны».
1897 год. Сідні і Беатрыса Вэб даследуюць, як першыя прафсаюзы вучыліся кіраваць сабой: агульныя сходы, ратацыя пасадаў, рэферэндумы — і чаму поўная прамая дэмакратыя ў вялікай арганізацыі рана ці позна саступае месца выбраным прадстаўнікам.
1920 год. Пётр Крапоткін двойчы піша Леніну з Дзмітрава: людзі галадаюць, дыктатура партыі нішчыць мясцовае жыццё, Саветы засталіся толькі назвай, а захоп заложнікаў вяртае рэвалюцыю ў Сярэднявечча і штурхае яе да гібелі.
Люты 1917 года, Турын. 26-гадовы Антоніа Грамшы ў нумары для сацыялістычнай моладзі піша кароткі тэкст супраць тых, хто «стаіць ля акна». Адзін з самых цытаваных левых тэкстаў ХХ стагоддзя.
1904 год. Ленін хоча, каб партыяй кіраваў усемагутны Цэнтральны камітэт. Роза Люксембург адказвае: такі ультрацэнтралізм жыве «бясплённым духам начнога вартаўніка», а памылковыя крокі сапраўды рэвалюцыйнага рабочага руху гістарычна незмерна больш плённыя, чым беспамылковасць самага лепшага Цэнтральнага камітэта.