Да зместу
Левы часопіс на беларускай мове
Праксіс

Пра часопіс

Праксіс — левы часопіс на беларускай мове. Мы публікуем тэксты пра тэорыю і гісторыю левага руху, працу і капітал, экалогію, фемінізм, міжнародную салідарнасць — і пра Беларусь праз усё гэта.

Як мы працуем

  • Пісаць можа кожны. Тэксты прымаюцца праз адкрытую форму, без рэгістрацыі.
  • Рашэнні — калектыўныя. Тэкст выходзіць, калі за яго прагаласавала рэдакцыя, а не адзін галоўны рэдактар.
  • Без рэкламы і платнага доступу. Усё чытаецца бясплатна. Часопіс трымаецца на падтрымцы чытачоў.
  • Аўтары могуць пісаць пад псеўданімамі. Сапраўднае імя мы не патрабуем і нікому не паказваем.

Бяспека

Сайт не падключае рэкламных сетак, трэкераў і знешніх шрыфтоў: ваш браўзер звяртаецца толькі да самога часопіса. З фотаздымкаў пры загрузцы выдаляюцца метаданыя — каардынаты, мадэль тэлефона, час здымкі. Прагляды тэкстаў лічацца без кукі і без IP-адрасоў: мы ведаем толькі, колькі разоў тэкст адкрывалі, і не ведаем кім.

Агульную статыстыку наведванняў вядзе Umami — праграма, якая працуе на нашым жа серверы. Яна не ставіць кукі, не захоўвае IP-адрасоў і нічога не перадае староннім кампаніям. Калі ў браўзеры ўключаны сігнал «Do Not Track», вас не лічаць зусім.