Да зместу
Левы часопіс на беларускай мове
Праксіс

Будуем альянсы за справядлівы пераходЗанятак 1.255 хвілін чытання

Якія пераходы ўжо адбываюцца?

Як мяняюцца вада, ежа і энергетыка і якія пытанні справядлівасці гэта ўздымае. Тры кейсы пераходу — Калумбія, Паўднёвая Афрыка і Іспанія: палітэканомія, зацікаўленыя бакі, урадавыя меры, удзел прафсаюзаў, выклікі і поспехі.

Падзяліцца:TelegramBlueskyXFacebook

Занятак 1.2. Якія пераходы ўжо адбываюцца?

Гэты занятак дае ўдзельнікам інфармацыю пра тое, якія змены патрэбныя ў сферы вады, харчовых сістэм і энергетыкі, каб гэтыя сістэмы сталі прыязнымі да клімату. Ён таксама падштурхоўвае думаць пра справядлівасць у гэтых пераходах. Удзельнікі атрымліваюць рамку для аналізу характару кліматычных пераходаў у сувязі з палітычнай эканоміяй краіны і практыкуюцца ўжываць гэтую рамку на кейсе адной краіны.

Пасля гэтага занятку ўдзельнікі змогуць:

  • Апісаць, што трэба зрабіць, каб забяспечыць водную, харчовую і энергетычную бяспеку ці нават суверэнітэт так, каб гэта адначасова давала кліматычныя рашэнні.
  • Аналізаваць пераходы ў сваёй краіне ці ў іншых умовах і ацэньваць, наколькі яны трансфармацыйныя.
  • Пераносіць добрыя ідэі з пераходаў у іншых краінах на сваю.

Заданне 1.2.1: Агляд пераходаў да меншых выкідаў і кліматычнай устойлівасці

Змены клімату закранаюць кожны сектар эканомікі, кожнае працоўнае месца, кожную супольнасць і кожную хатнюю гаспадарку — і ўсім даводзіцца мяняцца. Што да змякчэння: калі мы хочам спыніць глабальнае пацяпленне на ўзроўні не вышэй за 1,5 °C, скарачаць выкіды давядзецца ўсім і ва ўсім. Гэта яшчэ магчыма — ледзь-ледзь.
Каб пабудаваць справядлівы пераход, трэба разумець, што менавіта павінна змяніцца і што ўжо адбываецца. Я раскажу вам пра некаторыя з гэтых змен — вы можаце іх падтрымліваць або не.
Усё ў адной прэзентацыі ахапіць немагчыма. Ёсць важныя аспекты пераходу, пра якія я не буду гаварыць: здароўе людзей, населеныя пункты і забудаванае асяроддзе, транспарт, акіяны і прыбярэжныя зоны, а таксама кожная галіна прамысловасці. Напрыклад, цэмент і сталь важныя для інфраструктуры, якая служыць людзям, але скараціць выкіды пры іх вытворчасці цяжка. Складаная задача — і цяжкія грузаперавозкі, марское суднаходства і авіяцыя.
Мая прэзентацыя прысвечаная вадзе, ежы і зямлі, а таксама энергетыцы, бо гэта ключавыя пытанні справядлівасці. Кожны чалавек заслугоўвае надзейнага доступу да дастатковай колькасці чыстай вады, дастатковай і пажыўнай ежы, дастатковай і бясплатнай або даступнай па цане энергіі, а таксама годнага жытла. Кліматычны крызіс і змены ў тэхналогіях і эканоміцы мяняюць умовы ва ўсіх гэтых сферах.
Час пераменаў у гісторыі чалавецтва — гэта магчымасць перабудаваць нашы грамадствы і эканомікі так, каб яны давалі больш сацыяльнай справядлівасці і лепшае жыццё для ўсіх.

Заданне 1.2.2: Аналізуем кейс пераходу

Міжнародны цэнтр імя Улафа Пальме і SOLIDAR падрыхтавалі даследаванне «Справядлівы пераход для Глабальнага Поўдня». На с. 46/47 у ім ёсць мадэль для аналізу пераходаў, якія адбываюцца. Гэтая «шкала падыходаў да справядлівага пераходу» ўзятая з дакладу Labour Research Service і абапіраецца на працы Халслі, UNRISD і Энергетычнай сеткі Афрыкі на поўдзень ад Сахары.
Вось так:

РОЗНЫЯ ЎЗРОЎНІ СПРАВЯДЛІВАГА ПЕРАХОДУ

Падыход статус-кво

Падыход кіраўніцкай рэформы

Барацьба за працоўныя месцы: перападрыхтоўка, пенсійныя схемы, кампенсацыі пацярпелым работнікам і г.д.

Сацыяльны дыялог і трохбаковыя перамовы

Доступ да энергіі, але не ўласнасць

Ілюстрацыя Nhung Lê. Прырода разглядаецца як тавар; Энергія ўсё яшчэ тавар; Апора на сілы рынку; Дэмантаж узаемазвязаных сістэм прыгнёту; Без гендарнага падзелу
Вы будзеце выкарыстоўваць гэтую рамку для аналізу кейса.

Падыход структурнай рэформы

Дэмакратычная ўласнасць

Крок далей за сацыяльны дыялог

Не толькі сілы рынку

Зялёныя працоўныя месцы і дабрабыт

Трансфармацыйны падыход

Змена эканамічнай і палітычнай сістэмы, якая спарадзіла кліматычны крызіс

Не кіруецца рынкам

У гэтым дапаможніку ёсць тры кейсы пераходаў, якія адбываюцца ў Калумбіі, Іспаніі і Паўднёвай Афрыцы. Удзельнікі працуюць у трох групах, па адной на кейс. (20 хв на крокі 1–3, 20 хв на крокі 4 і 5)

  1. У групе ўдзельнікі размяркоўваюць паміж сабой падраздзелы кейса.
  2. Кожны самастойна чытае раздзел пад сваім падзагалоўкам.
  3. Потым кожны пераказвае астатнім прачытанае.
  4. Затым група разам абмяркоўвае, які падыход, на іх думку, адлюстроўвае гэты кейс: статус-кво / кіраўніцкая рэформа / структурная рэформа / трансфармацыйны падыход. Гэта інтэрпрэтацыя і аналіз групы, адзінага правільнага адказу няма.
  5. Абмяркуйце: што можна зрабіць, каб падштурхнуць гэтую краіну да больш трансфармацыйнага падыходу?

Калі семінар анлайн:

Заданне 1.2.3: Дзелімся аналізам кейсаў

Калі ўсе вернуцца з груп, вядучыя дапамагаюць сфармуляваць высновы, задаючы пытанні: (30 хв)

  1. Хто ўбачыў рысы падыходу статус-кво ў краіне, якую вы аналізавалі? Растлумачце, калі ласка, чаму вы так думаеце.
  2. Хто ўбачыў рысы падыходу кіраўніцкай рэформы ў краіне, якую вы аналізавалі? Растлумачце, калі ласка.
  3. Хто ўбачыў рысы падыходу структурнай рэформы ў краіне, якую вы аналізавалі? Растлумачце, калі ласка.
  4. Хто ўбачыў рысы трансфармацыйнага падыходу ў краіне, якую вы аналізавалі? Растлумачце, калі ласка.

Абмяркуйце разам: якія ідэі больш трансфармацыйнага падыходу ў вас з’явіліся?

Занятак 1.2. Рэфлексія

На сайце курса вы знойдзеце даследаванні, відэа і сайты для далейшага вывучэння тэм гэтага занятку. Там жа сабраныя ўсе спасылкі на крыніцы.

Тэндэнцыі пераходу, звязаныя з вадой

Факты:

У межах кліматычнай канвенцыі ААН распрацаваныя Шляхі кліматычных дзеянняў. Яны апісваюць галіновыя бачанні таго, як да 2050 г. прыйсці да свету з пацяпленнем 1,5 °C, устойлівага да змены клімату. Ёсць асобны «шлях» для вады, акіянаў і прыбярэжных зон, землекарыстання, населеных пунктаў, энергетыкі, транспарту і прамысловасці. «Шляхі» даюць здымак цяперашняй сітуацыі і пералік ужо існых ініцыятыў. Далей яны апісваюць кліматычныя дзеянні з вялікім уплывам, якія трэба здзейсніць да 2021, 2025, 2030 і 2040 г. «Шляхі» дапамагаюць падрыхтавацца да будучых кліматычных мер, падтрымаць іх або аспрэчыць. Падумайце, як гэтыя меры могуць змяніць ваша працоўнае месца і галіну, хатнюю гаспадарку і супольнасць.

Змена клімату часта адчуваецца як водны стрэс: мяняецца рэжым ападкаў, здараюцца анамальныя з’явы надвор’я, паводкі, засухі, падымаецца ўзровень мора.

Ніводная жывая істота не выжыве без вады. Вада належыць нам усім, і кіраваць ёю і карыстацца трэба так, каб гэта было справядліва для ўсіх, у тым ліку для іншых відаў.

Што такое водная бяспека?

Сонечная электрастанцыя магутнасцю 1,5 МВт каля водаачышчальных збудаванняў Крышнапурам-Таціпудзі ў штаце Андхра-Прадэш (Індыя).
Сонечная электрастанцыя магутнасцю 1,5 МВт каля водаачышчальных збудаванняў Крышнапурам-Таціпудзі ў штаце Андхра-Прадэш (Індыя). · Фота: Saiphani02, Wikimedia Commons, CC BY-SA 4.0

На 2018 г. больш за 2 мільярды людзей жылі ў краінах з высокім водным стрэсам. Сітуацыя пагаршаецца: попыт на ваду расце, а наступствы кліматычнага крызісу ўзмацняюцца. Паводле даследаванняў, калі нічога не рабіць, да 2050 г. да 52% насельніцтва свету будзе жыць у рэгіёнах з водным стрэсам. У 2019 г. 12% насельніцтва «Водная бяспека [гэта] наяўнасць і даступнасць дастатковай колькасці чыстай вады, каб насельніцтва магло ўстойліва забяспечваць свае сродкі да існавання, здароўе, сацыяльна-эканамічнае развіццё і палітычную стабільнасць. (…) [У]сё больш даказана, што змена клімату — важны чыннік воднай небяспекі ва ўсім свеце, прычым адны рэгіёны пад большай рызыкай, чым іншыя».[1]

свету пілі ваду з неабсталяваных і небяспечных крыніц. Больш за 30% людзей жылі без санітарных паслуг.[2]

  • У спякоту з вадасховішчаў, балот і сістэм «глеба — расліны» выпараецца больш вады, і яе салёнасць расце.
  • Больш высокая тэмпература паветра і вады стварае спрыяльныя ўмовы для хвароб, якія перадаюцца праз ваду.

Кліматычны ўплыў праз ваду

НА АГРАСЕКТАР І ЕЖУ

НА ЯКАСЦЬ ВАДЫ І ЗДАРОЎЕ ЛЮДЗЕЙ

  • Змена рэжыму ападкаў уплывае на тое, якія культуры можна вырошчваць у рэгіёне.
  • Натуральныя і дробныя фермерскія гаспадаркі, якія залежаць ад дажджоў, могуць моцна пацярпець.
  • Узмацняюцца эрозія і замулванне: губляецца ўрадлівы верхні пласт глебы, падае якасць сельгаспрадукцыі.
  • Гібель пасеваў і жывёлы праз моцныя буры, вецер, паводкі ці засуху.
  • Забруджаная, больш салёная або замуленая вада шкодзіць пасевам, жывёле і рыбе.
  • Менш вады для піцця, мыцця, прыбірання, гатавання ежы.
  • Экстрэмальныя з’явы надвор’я, якія непасрэдна б’юць па здароўі людзей, эканоміцы і экасістэмах. Яны могуць забіраць жыцці, пазбаўляць людзей сродкаў да існавання і маёмасці, выцясняць супольнасці і разбураць інфраструктуру.
  • Больш моцныя ліўні і паводкі могуць парушаць водазабеспячэнне і пагаршаць якасць вады, напрыклад:
  • каналізацыйныя трубы забіваюцца змытым смеццем або пашкоджваецца каналізацыйная інфраструктура. Гэта можа прывесці да перапаўнення каналізацыі або трапляння неачышчаных сцёкаў у рэкі.
  • небяспечныя рэчывы — бензін, масла, хімікаты, гербіцыды і ўгнаенні — разносяцца павярхоўнымі і грунтавымі водамі і праз глебу.

НА ПРЫРОДУ

  • Рачным экасістэмам, каб існаваць, патрэбныя пэўная колькасць і якасць вады. Гэта называюць «экалагічным рэзервам», які людзі павінны спачатку пакінуць рацэ, перш чым самім карыстацца вадой. Нам патрэбныя паслугі, якія даюць нам экасістэмы.
  • Эрозія, замулванне, забруджванне і салёнасць шкодзяць водным экасістэмам.
  • Больш частыя і доўгія засухі азначаюць, што менш вады застаецца для разбаўлення скідаў сцёкавых вод. Якасць вады ніжэй па цячэнні пагоршыцца, а гэта рызыка для здароўя людзей.
  • Больш рыбы і іншых водных жывёл гіне праз нястачу кіслароду ў вадзе або высокую тэмпературу.
  • Змяняюцца прыродныя водныя славутасці.
  • Усё гэта можа ўдарыць па турызме там, дзе галоўная прывабнасць — прыродны турызм.

знікаюць утрая хутчэй за лясы. Паводле аднаго даследавання, ахаваныя балоты могуць забяспечыць 14% змякчэння парніковых выкідаў да 2030 г. Балоты таксама ачышчаюць ваду, зніжаюць рызыку паводак і засух і даюць дом многім відам.

Рашэнні[4]

Вада і кліматычныя выкіды[3]

Абараняйце натуральныя бар’еры ад паводак. Прыбярэжныя мангры і балоты — эфектыўныя і танныя прыродныя бар’еры супраць паводак і эрозіі.

Выкарыстанне, захоўванне, размеркаванне і ачыстка вады і сцёкавых вод даюць каля 10% сусветных кліматычных выкідаў. Парніковыя газы ўтвараюцца на звалках, у адкрытай каналізацыі, вадасховішчах і адстойніках.

Ахоўвайце вобласці фарміравання вады. Гэта мясціны, дзе дажджавая вада натуральна збіраецца і сцякае ў рэкі, азёры, балоты, крыніцы і калодзежы. Прыродныя водныя сістэмы называюць «экалагічнай інфраструктурай», бо яны працуюць для нас як інфраструктура, але створаныя прыродай.

Акрамя таго, каля 4% сусветнай вытворчасці электраэнергіі ідзе на транспартаванне і ачыстку вады і сцёкаў. Чакаецца, што да 2040 г. энергаспажыванне ў водным сектары падвоіцца праз пашырэнне апраснення марской вады. Калі электраэнергія будзе з аднаўляльных крыніц, яе выкарыстанне водным сектарам не стане сур’ёзнай праблемай з пункту гледжання выкідаў вугляроду.

Падтрымлівайце прыродныя сістэмы водазабеспячэння

Акрамя ўсіх карысцяў для вады, ахова і пашырэнне балот, тарфянікаў і мангравых глеб таксама ўмацоўваюць паглынальнікі вугляроду і неабходныя для кліматычных дзеянняў. Тарфянікі захоўваюць прынамсі ўдвая больш вугляроду, чым усе лясы. Мангравыя глебы могуць звязваць у тры-чатыры разы больш вугляроду, чым глебы на сушы. Балоты цяпер пад вялікім ціскам і

Збірайце дажджавую ваду ў рэгіёнах з нераўнамернымі ападкамі, каб мець запасы на сухі сезон. Ёмістасці могуць збіраць ваду з дахаў. Плаціны назапашваюць ваду, могуць даваць аднаўляльную энергію і прадухіляць паводкі.

Але яны таксама выцясняюць супольнасці; марнуюць ваду праз выпарэнне; ствараюць рызыку паводак, калі іх дрэнна даглядаюць; вылучаюць парніковыя газы праз высечку лясоў, выкарыстанне цэменту і г.д.; знішчаюць паглынальнікі вугляроду ў балотах і акіянах; пазбаўляюць экасістэмы пажыўных рэчываў і разбураюць арэалы пражывання.[5]

чакаюць, што яны будуць насіць ваду. Гэта адбірае ў іх час на вучобу, заробак, творчасць, забавы і адпачынак.

Беражыце ваду ў прамысловасці. Індэкс CDP Water Watch называе «крытычнымі» наступныя 30 галін (з вельмі негатыўным уплывам на рэсурсы прэснай вады).

Выкарыстоўвайце падземныя воды. Разведка, ахова і ўстойлівае выкарыстанне падземных вод могуць быць часткай адаптацыі да змены клімату. Але бурыць свідравіны, не правяраючы ўплыву на падземныя воды, можа быць кепскай ідэяй.[6]

  • Тэкстыль і вырабы з тканін
  • Біятэхналогіі і фармацэўтыка
  • Выкапнёвае паліва (здабыча вугалю, здабыча і перапрацоўка выкапнёвага газу і нафты)
  • Вытворчасць (у тым ліку электронных кампанентаў і электрамабіляў)
  • Хімія (у тым ліку пластык, сродкі асабістай гігіены і бытавая хімія)
  • Выплаўка, ачыстка і апрацоўка металаў
  • Здабыча металічных руд (у тым ліку баксітаў, жалезнай руды, каштоўных металаў і мінералаў)
  • Фінансавыя паслугі (праз іх фінансуюцца іншыя «крытычныя для вады» віды прамысловай дзейнасці): кіраўнікі актываў, банкі, страхаванне, інвестыцыйныя фонды нерухомасці

Паўторна выкарыстоўвайце сцёкавыя воды. Іх можна ўжываць для арашэння, у прамысловасці і для розных патрэб гарадоў. Сцёкі пры бяспечным кіраванні — танная крыніца вады, энергіі, пажыўных рэчываў і іншых матэрыялаў, якія можна аднавіць.

Устойлівае кіраванне воднымі рэсурсамі ў гарадах і сёлах дапаможа грамадству адаптавацца да змены клімату: умацуе ўстойлівасць, абароніць здароўе і выратуе жыцці. Яно таксама можа скараціць выкіды вугляроду ад транспартавання і ачысткі вады і сцёкаў.

Беражыце ваду ў сельскай гаспадарцы. Ва ўсім свеце, і асабліва ў краінах, што развіваюцца, сельская гаспадарка — найбуйнейшы спажывец вады: на яе прыпадае 50–90% усяго водакарыстання. «Сельская гаспадарка» ўключае раслінаводства, жывёлагадоўлю і рыбалоўства.

Кліматычная адаптацыя ў сферы вады, санітарыі і гігіены (WASH).

Беражыце ваду дома. У супольнасцях, дзе ў дамах няма кранаў, часта менавіта ад дзяўчат і жанчын

Што да сельскай гаспадаркі, Water Watch Index называе «крытычным» уплыў на ваду наступных відаў дзейнасці:

  • Вырошчванне такіх культур, як какава, бавоўна, садавіна, збожжа і кукуруза, алейныя культуры, алейная пальма, рыс, каўчук, соя, цукровы трыснёг, гародніна.
  • Жывёлагадоўля: аквакультура, буйная рагатая жывёла, птушка і свінні. Паводле разлікаў Water Footprint Network, на адзін кілаграм ялавічыны патрэбна каля 15 000 літраў вады — 98% з іх ідзе на вытворчасць кармоў.
  • Перапрацоўка ежы (напрыклад, соі)
  • Хімікаты (напрыклад, угнаенні)

Супрацоўнічайце праз дзяржаўныя межы, каб збалансаваць патрэбы ў вадзе супольнасцяў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і экасістэм.[7]

Пытанні справядлівасці: вада

ШЛЯХ КЛІМАТЫЧНЫХ ДЗЕЯННЯЎ: ВАДА

Гэты «шлях», распрацаваны ў межах кліматычнай канвенцыі ААН (UNFCCC), можна знайсці тут. Ён прадугледжвае дзеянні, каб:

  • Вада — неабходнае грамадскае дабро, і яна не павінна быць прыватызаваным таварам.
  • У кожнага павінна быць дастаткова вады для піцця, гатавання, мыцця і прыбірання. Якасць вады павінна адпавядаць кожнай мэце.
  • Ахоўваць і аднаўляць водныя рэсурсы і экасістэмы
  • Абараняць людзей
  • Вырошчваць сельгаспрадукцыю і ежу
  • Вырабляць энергію
  • Натуральныя і дробныя фермерскія гаспадаркі павінны

Паўторна выкарыстоўвайце сцёкі

Рэчышча ракі ў Мексіцы, завалена пластыкавымі бутэлькамі і іншым смеццем. Па шашы над ім праязджае грузавік кампаніі, што разлівае ваду ў бутэлькі.
Рэчышча ракі ў Мексіцы, завалена пластыкавымі бутэлькамі і іншым смеццем. Па шашы над ім праязджае грузавік кампаніі, што разлівае ваду ў бутэлькі. · Фота: Eduardobadillol, Wikimedia Commons, CC BY-SA 4.0
  • Водная небяспека мацней за ўсё б’е па маргіналізаваных
  • Канкурэнцыя за дэфіцытную ваду можа выклікаць канфлікты — паміж краінамі, паміж жыхарамі і прадпрыемствамі, якія спажываюць шмат вады або забруджваюць яе, і паміж людзьмі. Прыклад — ГЭС, пабудаваная ў Эфіопіі, якая скарачае сцёк Ніла ў Егіпет.[9]
  • Будаўніцтва і абслугоўванне воднай інфраструктуры, ачыстка вады, яе дастаўка спажыўцу і вяртанне ў прыроду каштуюць грошай. Гэтыя выдаткі трэба справядліва размеркаваць у грамадстве. Буйныя кампаніі, як і заможныя людзі, могуць дазволіць сабе плаціць за ваду больш. Забруджвальнікі павінны плаціць за ачыстку вады, якую яны забрудзілі. Кошт ніколі не павінен перашкаджаць каму-небудзь атрымліваць дастаткова вады для звычайнага жыцця.
  • Людзям і мясцовым эканомікам, якія пацярпелі ад экстрэмальных з’яў надвор’я, можа спатрэбіцца дапамога, каб справіцца і аднавіцца. Згадайце ўраган «Катрына» ў Новым Арлеане, паводкі 2022 г. у Пакістане…
  • Даклад ААН аб развіцці сусветных водных рэсурсаў 2009 г. прагназаваў, што калі кліматычны крызіс будзе працягвацца як цяпер, да 2030 г. дэфіцыт вады ў некаторых засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах выцесніць 24–700 мільёнаў людзей.[8]

Мы павінны арганізоўвацца і планаваць, каб адказваць на такія выклікі людской салідарнасцю, а не канкурэнцыяй, канфліктамі ці ксенафобіяй.

Факты: Тэндэнцыі пераходу, звязаныя з ежай

Харчовая сістэма ўключае вытворчасць, перапрацоўку, размеркаванне, маркетынг і продаж ежы, яе набыццё, гатаванне і спажыванне, а таксама ўтылізацыю. Змены клімату ўплываюць на харчовыя сістэмы: на тое, якая ежа даступная і дзе, на яе колькасць і якасць. У залежнасці ад таго, як адрэагуюць вытворцы, гандаль і спажыўцы, цэны на ежу, хутчэй за ўсё, вырастуць.

ШТО НЕ ТАК З ХАРЧОВАЙ СІСТЭМАЙ?

Кожную ноч кожны сёмы чалавек кладзецца спаць галодным — гэта амаль 1 млрд людзей. Людзі галадаюць не таму, што ежы вырабляецца мала, а таму, што наша харчовая сістэма зламаная. Насамрэч 80% галодных у свеце самі вырабляюць ежу. Голад можна пераадолець, калі падтрымаць дробных вытворцаў, змагацца са змяненнем клімату і скараціць харчовыя адходы.

Інфаграфіка дапаможніка. Рост цэн на ежу; ЗМЕНА КЛІМАТУ І ЦЭНЫ НА ЕЖУ; СТРАТЫ; І ў індустрыяльных краінах, і ў тых, што развіваюцца, марнуецца недапушчальна шмат ежы — па зусім розных прычынах.; Сярэдняя цана асноўных прадуктаў да 2030 г. можа вырасці больш чым удвая — і больш за палову росту дасць змена сярэдніх тэмператур і ападкаў.; Страты ўраджаю; Сёння краіны, што развіваюцца, губляюць амаль траціну ўсёй ежы. Лепшае захоўванне, халадзільнікі і транспарт маглі б гэта скараціць.; Спякота; У ліпені 2010 г. тэмпература ў Расіі перавысіла 40 °C і знішчыла мільёны акраў пшаніцы. Вытворчасць пшаніцы ўпала на 30%, а сусветная цана вырасла на 85%.; Бедныя краіны: 33%; Засуха; Выкінутая ежа; У 2010 г. засуха ва Украіне абвальнула вытворчасць пшаніцы на 20% у параўнанні з папярэднім годам.; У індустрыяльных краінах спажыўцы і крамы выкідаюць каля траціны ўсёй ежы, якая вырабляецца.; Мусон; У 2011 г. Паўднёва-Усходнюю Азію накрылі ліўні і шэраг тайфунаў: моцна пацярпелі 6% рысавых палёў рэгіёна, а цэны дзе-нідзе выраслі на 30%.; Індустрыяльныя краіны: 33%
Інфаграфіка дапаможніка. ГОЛАД; Кожны 7-ы на планеце галадае; 60% галодных — жанчыны; Калі даць жанчынам роўны доступ да прылад, насення, транспарту і іншых рэсурсаў, 100–150 млн чалавек мелі б дастаткова ежы; Змены магчымыя; Інвесціруючы ў дробных фермераў, Бразілія ў 2003–2009 г. скараціла колькасць людзей у беднасці на 20 млн. Перамагчы крайні голад можна, калі дапамагчы дробным вытворцам вырошчваць больш ежы больш устойліва.; Крыніца: часопіс GOOD і Oxfam, 2012[10]
Крыніца: часопіс GOOD і Oxfam, 2012[10]

Што такое харчовая бяспека?

Зямля, насенне, вада, крэдыты і іншыя рэсурсы павінны размяркоўвацца справядліва.

Людзі маюць харчовую бяспеку, калі заўсёды могуць атрымаць і дазволіць сабе дастаткова пажыўнай і бяспечнай ежы. Людзі павінны мець магчымасць свядома выбіраць ежу і атрымліваць тую, якая ім падабаецца. Доступ да ежы цесна звязаны з яе прапановай, таму харчовая бяспека залежыць ад устойлівай харчовай сістэмы.[11]

Наступствы змены клімату для ежы і рашэнні

У 2019 г. Міжурадавая група экспертаў па змене клімату (IPCC) выпусціла Спецыяльны даклад пра змену клімату і землі, дзе шмат увагі нададзена харчовым сістэмам.[14] У гэтым відэа асноўныя пытанні выкладзеныя проста, без тэхнічных дэталяў (па-англійску) (9 хв).

Больш за 820 мільёнаў людзей галадаюць, і 2 мільярды сутыкаюцца з умераным або сур’ёзным недахопам ежы. Яшчэ 2 мільярды пакутуюць ад пераядання — атлусцення праз незбалансаванае харчаванне — з такімі наступствамі для здароўя, як дыябет і хваробы сэрца.[12]

Гэтая інфаграфіка Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) 2016 г. даступная на некалькіх мовах:

Паводле IPCC, да сярэдзіны стагоддзя яшчэ 8–80 мільёнаў людзей апынуцца пад рызыкай голаду непасрэдна праз кліматычны крызіс — найперш у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у Паўднёвай Азіі і Цэнтральнай Амерыцы.[13]

Англійская, кітайская, іспанская, французская, арабская, руская

Некаторыя арганізацыі заклікаюць да харчовага суверэнітэту і працуюць дзеля яго. Глабальны рух фермераў La Via Campesina вызначае харчовы суверэнітэт як «права народаў на здаровую і культурна прыдатную ежу, вырабленую экалагічна абгрунтаванымі і ўстойлівымі метадамі, і іх права самім вызначаць свае харчовыя і сельскагаспадарчыя сістэмы». Ён прызнае ежу правам і грамадскім дабром, а не таварам.

Пытанні справядлівасці: зямля і ежа

ШЛЯХ КЛІМАТЫЧНЫХ ДЗЕЯННЯЎ: ЗЯМЛЯ

Гэты «шлях» глабальнай кліматычнай канвенцыі UNFCCC можна знайсці тут. Ён прадугледжвае дзеянні, каб:

  • Голад і недаяданне (у тым ліку атлусценне сярод
  • Ахоўваць наземныя экасістэмы
  • Аднаўляць дэградаваныя землі для экасістэм і сельскай гаспадаркі
  • Ужываць кліматычна разумныя падыходы ў дробнай гаспадарцы і буйной вытворчасці сыравіны
  • Улічваць іншыя віды землекарыстання, напрыклад здабыўную прамысловасць і гарадскія тэрыторыі
  • Трансфармаваць перапрацоўку і перавозку сельгаспрадукцыі, страты і ўпакоўку
  • Даць спажыўцам магчымасць рабіць выбар і мяняць паводзіны на больш здаровыя і ўстойлівыя для сябе і для планеты — не толькі ў ежы, але і ў іншых прадуктах зямлі, напрыклад драўніне.
  • Вышэйшыя цэны на ежу скарачаюць колькасць і разнастайнасць ежы, якую бедныя людзі могуць паставіць на стол. Людзі пераходзяць на ультраапрацаваныя прадукты як на танную, зручную і «смачную» замену здаровай ежы, бо тая даражэе.
  • Краіны з нізкімі даходамі і бедныя людзі
Грамадская харчовая паліца (community pantry) у Камалігане (Філіпіны), красавік 2021 г. Падчас пандэміі ковіду такія паліцы з’явіліся па ўсёй краіне: хто можа — пакідае ежу, хто мае патрэбу — бярэ.
Грамадская харчовая паліца (community pantry) у Камалігане (Філіпіны), красавік 2021 г. Падчас пандэміі ковіду такія паліцы з’явіліся па ўсёй краіне: хто можа — пакідае ежу, хто мае патрэбу — бярэ. · Фота: Kunokuno, Wikimedia Commons, CC BY-SA 4.0

і больш пакутуюць ад росту цэн на ежу і нестабільнага харчовага забеспячэння.

  • Раслінам і жывёлам таксама патрэбная зямля. Дзейнасць чалавека штурхае мільён відаў раслін і жывёл да вымірання. Галоўная прычына — глабальная харчовая сістэма. Гэты артыкул коратка апісвае пяць галоўных прычын страты біяразнастайнасці. На канферэнцыі Канвенцыі ААН аб біялагічнай разнастайнасці ў 2022 г. краіны дамовіліся да 2030 г. забяспечыць «эфектыўную ахову і кіраванне прынамсі 30% сушы, унутраных вод, прыбярэжных раёнаў і акіянаў свету». Цяпер ахоўваецца 17% сушы і 10% марскіх тэрыторый свету.
  • Сельскія супольнасці, асабліва дробныя фермеры, пастухі і рыбакі, вельмі ўразлівыя перад кліматычнымі наступствамі, бо іх сродкі да існавання залежаць галоўным чынам ад уласнай вытворчасці.
  • Людзі, якія вырабляюць нашу ежу, павінны мець магчымасць годна зарабляць на вырошчванні, лоўлі, вытворчасці, перапрацоўцы, перавозцы, продажы і падачы ежы. Буйны харчовы бізнес выцясняе дробных вытворцаў.
  • Правы на зямлю.
  • Канкурэнцыя за зямлю. Каб задаволіць будучыя патрэбы ў ежы, спатрэбіцца больш зямлі, калі мы не зменім таго, што ямо і як вырошчваем ежу. Буйныя праекты, накіраваныя на змякчэнне змены клімату, узмоцняць канкурэнцыю за зямлю: аднаўленне лясоў, пасадка дрэў і культур для біяпаліва — усё гэта патрабуе зямлі. Найбольшая рызыка ад канкурэнцыі за зямлю — для дробных фермераў, карэнных народаў і груп з нізкімі даходамі. Даклад Amnesty International пра становішча з правамі чалавека за 2021/2022 г. папярэджвае, што камерцыйныя фермы захопліваюць чужыя сельскагаспадарчыя землі і пакідаюць людзей без зямлі, на якой яны маглі б вырошчваць ежу для сябе.[15]
Фермер у сваёй арганічнай гаспадарцы LaTop у правінцыі Бенгет (Філіпіны). Невялікія пазыкі ад праграмы супольнай дапамогі дапамагаюць фермерам перайсці на арганічнае земляробства і зрабіць свой даход больш стабільным.
Фермер у сваёй арганічнай гаспадарцы LaTop у правінцыі Бенгет (Філіпіны). Невялікія пазыкі ад праграмы супольнай дапамогі дапамагаюць фермерам перайсці на арганічнае земляробства і зрабіць свой даход больш стабільным. · Фота: Rowena Harbridge / AusAID, Wikimedia Commons, CC BY 2.0

экалагічныя патрэбы і геапалітыку, калі плануюць доўгатэрміновую энергетычную бяспеку і інвесціруюць у яе.

Факты: Тэндэнцыі пераходу, звязаныя з энергетыкай

Хатнія гаспадаркі павінны мець чыстыя, сучасныя і недарагія энергетычныя паслугі, якія не шкодзяць іх здароўю.

Клімат і электразабеспячэнне

Энергія і кліматычныя выкіды

Найбольшая частка парніковых выкідаў ад дзейнасці чалавека прыпадае на энергетыку: спальванне вугалю, торфу, гаручых сланцаў, нафты, выкапнёвага газу, біяпаліва і адходаў, а таксама газы, якія вырываюцца падчас здабычы ці перапрацоўкі энерганосьбітаў (так званыя «уцечныя выкіды»), напрыклад метан пры здабычы выкапнёвага газу. Мы не вырашым кліматычны крызіс, не адмовіўшыся ад усяго гэтага.

Змена клімату можа так уплываць на электразабеспячэнне:[16]

  • Глабальнае пацяпленне, хутчэй за ўсё, павялічыць попыт на электраэнергію для астуджэння ўлетку, асабліва пікавы попыт у спякоту, і зменшыць попыт на ацяпленне ўзімку.
  • Вада можа стаць цяплейшай і горш астуджаць электрастанцыі.
  • Зменіцца колькасць вады для вытворчасці электраэнергіі ці здабычы паліва. Можа ўзмацніцца канкурэнцыя за ваду паміж энергетыкай і іншымі спажыўцамі.
  • Больш частыя моцныя штормы могуць пашкоджваць электрастанцыі, электрасеткі, сховішчы, а таксама інфраструктуру і абсталяванне для пастаўкі вугалю.
  • Атамным электрастанцыям на ўзбярэжжы могуць пагражаць штормавыя нагоны.

Што такое энергабяспека?

Пад энергіяй разумеюць электраэнергію, вадкае паліва для транспарту ці ацяплення і цвёрдае паліва, напрыклад дровы, якія людзі паляць, каб гатаваць ежу ці грэцца.

Лічыцца, што краіна, эканоміка ці хатняя гаспадарка мае энергетычную бяспеку, калі крыніцы энергіі бесперабойна задавальняюць попыт па даступнай цане. Планавікі павінны ўлічваць будучы попыт на энергію, эканамічнае развіццё,

Рашэнні[17]

Стварайце чыстыя электрасеткі, якія могуць прымаць і перадаваць аднаўляльную энергію з любога месца, дзе яна выпрацоўваецца, туды, дзе яна патрэбная.

Будуйце або мадэрнізуйце энергетычную інфраструктуру так, каб яна была ўстойлівай да змены клімату.

Электрыфікуйце іншыя віды выкарыстання энергіі — транспарт, ацяпленне і астуджэнне, — бо электраэнергію мы можам зрабіць чыстай.

Мінімізуйце выкарыстанне вады ва ўсім энергетычным ланцужку.

Як мага хутчэй адмаўляйцеся ад выкапнёвага паліва. Спыніце інвестыцыі ў разведку і распрацоўку новых радовішчаў выкапнёвага паліва, адменіце субсідыі на яго, вызначце даты адмовы ад вугальнай генерацыі і рухавікоў унутранага згарання, абмяжуйце інфраструктуру выкапнёвага паліва — і неадкладна скараціце ўцечкі метану. Паводле Шляху кліматычных дзеянняў у энергетыцы (гл. ніжэй), краіны АЭСР павінны адмовіцца ад вугалю да 2030 г. і неадкладна перанакіраваць міжнароднае фінансаванне на энергетычны пераход. Краіны па-за АЭСР павінны адмовіцца ад вугалю да 2040 г., прычым многім краінам, што развіваюцца, спатрэбіцца ў гэтым падтрымка.

Пераходзьце на вугляродна нейтральнае вадкае і газавае паліва для

Скарачайце попыт на энергію. Прынамсі ўтрая больш, чым удалося за апошнія дзесяць гадоў. Бізнес, прамысловасць і хатнія гаспадаркі павінны стаць вельмі энергаэфектыўнымі. Гэта датычыць таго, як мы будуем будынкі і выкарыстоўваем энергію ў вытворчасці, а таксама змены паводзін, асабліва сярод сярэдняга класа і багатых. У 2021 г., пасля зняцця лакдаўнаў з-за Covid-19, сусветны попыт на энергію вырас на 5,4%. Гэты скачок часткова пакрылі за кошт большага спальвання вугалю, і ў выніку выкіды CO2 ад энергетыкі за год выраслі як ніколі раней.[18]

Масава пашырайце аднаўляльную энергетыку. Гэтыя тэхналогіі танней і хутчэй будаваць, і яны могуць даваць дэцэнтралізаванае мясцовае забеспячэнне ў сельскай мясцовасці, куды электрасетцы вельмі цяжка дацягнуцца. З 2013 г. аднаўляльныя крыніцы складаюць большую частку новых электрастанцый. Але пашырэнне аднаўляльнай энергетыкі павінна паскорыцца ўшасцёра.

Ключавыя этапы на шляху да нулявых чыстых выкідаў у 2050 г.

ДАРОЖНАЯ КАРТА СУСВЕТНАЙ ЭНЕРГЕТЫКІ

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА) першапачаткова стварылі краіны АЭСР. Яно штогод выдае World Energy Outlook («Сусветны энергетычны прагноз») на аснове глыбокіх тэхнічных даследаванняў, і да яго сур’ёзна ставяцца энергетычныя кампаніі і ўрады. У 2021 г. МЭА выпусціла даклад «Нулявыя чыстыя выкіды да 2050 г.: дарожная карта для сусветнай энергетыкі», які «вызначае вузкі, але дасяжны шлях, каб сусветная энергетыка выйшла на нулявыя чыстыя выкіды да 2050 г.». Паколькі ў энергетыцы шмат што змянілася, у 2022 г. выйшла абноўленая дарожная карта. З усімі яе дапушчэннямі і са светапоглядам МЭА можна не пагаджацца. Напрыклад, яна дапускае спрэчныя тэхналогіі ўлоўлівання і захоўвання вугляроду (CCS) як спосаб дасягнуць нулявых чыстых выкідаў. Але карысна бачыць, што і да якога часу, паводле яе, павінна адбыцца. Магчыма, гэта недастаткова хутка і недастаткова глыбока.

Электрыка

Індустрыя

Транспарт

Будынкі

Графік. Новыя вугальныя ЦЭС без улоўлівання* не ўхваляюцца; Новыя нафтавыя і газавыя радовішчы не ўхваляюцца; Амаль 50% электраэнергіі — з нізкаэмісійных крыніц; «Развітыя» краіны: адмова ад вугалю без улоўлівання*; Штогод +1 020 ГВт сонечных і ветравых ЭС; Усе новыя будынкі гатовыя да нулявых выкідаў; Большасць чыстых тэхналогій цяжкай індустрыі выпрабаваная ў маштабе; Большасць прыбораў і кандыцыянераў у продажы — найбольш энергаэфектыўныя; 50% прададзеных фур — электрычныя; Усе прададзеныя прамысловыя рухавікі — лепшыя ў класе; 90% існых магутнасцяў цяжкай індустрыі завяршаюць інвестыцыйны цыкл; Электраэнергія — 40% энергаспажывання ў прамысловасці; У свеце: адмова ад вугальных і нафтавых ЭС без улоўлівання*; 435 Мт нізкавугляроднага вадароду; Амаль 90% электраэнергіі — аднаўляльная; Звыш 90% вытворчасці цяжкай індустрыі — нізкаэмісійная; Крыніца: International Energy Agency. 2022. World Energy Outlook 2022. IEA, Paris. Ліцэнзія: CC BY 4.0 (даклад); CC BY NC SA 4.0 (дадатак A).; Без новых вугальных шахт і пашырэнняў; 37 Гт выкідаў CO₂; 60% новых аўто ў свеце — электрычныя; Энергія даступная ўсім; 8% выкідаў ад вытворчасці цэменту ўлоўліваецца і захоўваецца; 23 Гт; Ніякіх продажаў новых аўто з РУЗ (бензінавым ці дызельным рухавіком); «Развітыя» краіны: нулявыя чыстыя выкіды электраэнергетыкі; 3 Гт CO₂ улоўлена; 50% авіяпаліва — нізкаэмісійнае; Свет: нулявыя чыстыя выкіды электраэнергетыкі; 5 Гт; 50% існых будынкаў перабудаваныя пад нулявыя выкіды; Без продажаў …
Крыніца: International Energy Agency. 2022. World Energy Outlook 2022. IEA, Paris. Ліцэнзія: CC BY 4.0 (даклад); CC BY NC SA 4.0 (дадатак A). · Беларускае выданне: Праксіс

Іншае

Пытанні справядлівасці: энергетыка

Важна адзначыць, што нават МЭА кажа: ужо з 2021 г.

  • Нідзе ў свеце не павінны ўхваляцца новыя вугальныя электрастанцыі без улоўлівання. «Без улоўлівання» (unabated) азначае, што любая новая ўхваленая вугальная станцыя павінна мець тэхналогіі, якія скарачаюць выкіды вугляроду, напрыклад CCS.
  • Каб задаволіць попыт на энергію, разведка новых запасаў нафты не патрэбная.
  • Не патрэбныя новыя нафтавыя ці газавыя радовішчы, акрамя ўжо зацверджаных для распрацоўкі.
  • Адмова ад выкапнёвага паліва павінна суправаджацца дыверсіфікацыяй эканомікі ў краінах, чыя эканоміка ў асноўным трымаецца на вытворчасці выкапнёвага паліва.
  • Работнікаў і супольнасці, якія залежаць ад ланцужкоў
  • Даступныя па цане сучасныя энергетычныя паслугі

ШЛЯХ КЛІМАТЫЧНЫХ ДЗЕЯННЯЎ: ЭНЕРГІЯ

Дзеянні ў энергетыцы, рэкамендаваныя UNFCCC, можна знайсці тут.

  • Уплыў энергетычнай беднасці на здароўе. Многія бедныя хатнія гаспадаркі ўсё яшчэ паляць цвёрдае паліва: дровы, рэшткі ўраджаю, гной, драўняны вугаль і вугаль. Дым можа выклікаць пнеўманію, інсульт, хваробы сэрца, хранічную абструктыўную хваробу лёгкіх і рак лёгкіх. У 1980 г. амаль 66% насельніцтва свету гатавалі ежу на цвёрдым паліве. Праз 30 гадоў гэтая доля знізілася да 41%.

выкапнёвага паліва, трэба падтрымліваць падчас пераходу — праз актыўную палітыку на рынку працы і сацыяльную абарону.

  • Акрамя парніковых выкідаў, якія распальваюць кліматычны крызіс, выкапнёвае паліва яшчэ і стварае мясцовае забруджванне вакол шахт і перапрацоўчых заводаў: яно забруджвае ваду і паветра і руйнуе здароўе мясцовых супольнасцяў.

На сайце курса вы знойдзеце даследаванні, відэа і сайты на тэмы гэтага занятку, а таксама ўсе спасылкі на крыніцы.

  • Уласнасць на электразабеспячэнне і масавы

РЭСУРСЫ

Элізабэт Муквімба з Танзаніі. Сонечная панэль дала яе дому святло і электрычнасць без падключэння да агульнай сеткі.
Элізабэт Муквімба з Танзаніі. Сонечная панэль дала яе дому святло і электрычнасць без падключэння да агульнай сеткі. · Фота: DFID, Wikimedia Commons, CC BY 2.0

КЕЙС ПЕРАХОДУ Ў КРАІНЕ. Калумбія

З улікам важнай ролі здабычы і экспарту вугалю ў эканоміцы Калумбіі гэты кейс засяроджаны на энергетычным і здабыўным сектарах. Але з пункту гледжання кліматычнага пераходу важныя таксама сельская гаспадарка, землекарыстанне і высечка лясоў. Сельская гаспадарка — важная крыніца даходу для Калумбіі, у ёй заняты 17% рабочай сілы.

Паводле Сусветнага эканамічнага форуму, Калумбія — краіна Лацінскай Амерыкі, якая найбольш прасунулася ў энергетычным пераходзе. Яна мае і значны патэнцыял для вытворчасці аднаўляльнай энергіі ў рэгіёнах, дзе цяпер дамінуе здабыча вугалю. Аднак краіна дагэтуль не дапрацавала нацыянальную стратэгію справядлівага пераходу, а адмова ад здабычы і выкарыстання вугалю пакуль нават не разглядаецца.

Палітэканомія. Вугаль — важны экспартны тавар

Калумбія мае найбуйнейшыя ў Лацінскай Амерыцы запасы вугалю і з’яўляецца 5-м у свеце экспарцёрам энергетычнага вугалю. Яна экспартуе 90% свайго вугалю. Гэты экспарт мае крытычнае значэнне для макраэканомікі.

Вугальны экспарт Калумбіі вельмі ўразлівы да ўзмацнення кліматычнага рэгулявання і мер энергетычнага пераходу ў Еўропе — галоўным рынку збыту яе вугалю.

Бедны квартал на схіле: дахі з бляхі і шыферу, а за імі — шматпавярховы горад.
Фота Milo Miloezger, Unsplash

Гэта азначае, што 30 000 работнікаў у ланцужку вартасці вугалю патэнцыйна рызыкуюць страціць працу. Акрамя таго, існуе пагроза абясцэненых актываў.

наколькі гэтыя рэгіёны ад гэтага выйграюць, выклікае сумнеў з улікам паўсюднага высокага ўзроўню беднасці, сацыяльнай выключанасці і негатыўных сацыяльных і экалагічных наступстваў для людзей, якія там жывуць.

Тым часам вытворчасць электраэнергіі ў Калумбіі ў асноўным залежыць ад гідраэнергетыкі — сістэмы, уразлівай да наступстваў змены клімату.

Адставанне сельскіх рэгіёнаў

У адказ на гэтыя дзве пагрозы — рызыкі пераходу для працоўных месцаў і энергетычную небяспеку з-за кліматычнага крызісу — узнікла імкненне дыверсіфікаваць структуру генерацыі, павялічыўшы выкарыстанне вугалю (і газу) унутры краіны. Ідэя ў тым, што гэта кампенсуе скарачэнне экспарту і зменшыць уразлівасць энергасістэмы да ўсё больш частых засух.

Увогуле развіццё сельскай мясцовасці ў бедных рэгіёнах дзесяцігоддзямі стрымлівалі ўзброены канфлікт у Калумбіі, праблемы з бяспекай і наркагандаль. Нягледзячы на мірнае пагадненне, падпісанае ў 2016 г. урадам Калумбіі і FARC (Рэвалюцыйнымі ўзброенымі сіламі Калумбіі), парамілітарныя групоўкі застаюцца галоўнай дэстабілізуючай сілай у краіне.

Хоць нарошчванне ўнутранага выкарыстання вугалю — адзін са спосабаў адказаць на будучае скарачэнне экспарту і кліматычныя наступствы, яно паказвае разрыў паміж энергетычнай палітыкай Калумбіі і яе кліматычнымі абавязацельствамі.

Справядлівасць у цені

Больш за тое, цяперашнюю палітыку энергетычнага пераходу крытыкуюць за арыентацыю на эканамічны рост, а не на справядлівасць. Яе лічаць «зялёным экстрактывізмам», які па сутнасці ўвекавечвае хібы горназдабыўной прамысловасці: адкрывае буйным кампаніям магчымасць ставіць сонечныя і ветравыя электрастанцыі ў пэўных рэгіёнах і здабываць з гэтых рэгіёнаў прыродныя рэсурсы без карысці для супольнасцяў і з мізэрнымі паступленнямі ў бюджэт дзяржавы.

Унёсак вугалю ў мясцовую эканоміку

Вугальныя шахты робяць унёсак у мясцовую эканоміку рэгіёнаў здабычы — асабліва паўночна-ўсходніх рэгіёнаў Сесар і Ла-Гуахіра — праз плацяжы за карыстанне нетрамі, працоўныя месцы і мясцовыя выдаткі. Аднак тое, паабяцаў спыніць усю новую разведку нафты і будаўніцтва новых буйных кар’ераў.

Зацікаўленыя бакі і іх інтарэсы

Бізнес

Урад

Галіновыя асацыяцыі лабіруюць пашырэнне вугальнай і газавай генерацыі з-за будучай пагрозы абмежаванняў электразабеспячэння і адключэнняў праз больш моцныя і частыя засухі, якія ўдараць па гідраэнергетыцы краіны. Яны таксама сцвярджаюць, што гэта апраўдана, бо цяперашняя структура генерацыі дае мала выкідаў.

З 1990-х гадоў нацыянальны ўрад будаваў эканамічную палітыку на здабычы прыродных рэсурсаў, лічачы яе галоўным рухавіком развіцця. Гэта палегчыла прыход і працу замежных кампаній у буйным здабыўным сектары. У гэты час ключавыя гульцы горназдабыўной галіны ўмацавалі сувязі з нацыянальнай палітычнай элітай, і склаўся моцны альянс нацыянальнага ўрада, мясцовых эліт і горназдабыўнога сектара.

ГОРНЫЯ КАМПАНІІ

Танная праца і адсутнасць экалагічнага заканадаўства зрабілі Калумбію прывабным месцам для інвестыцый буйных транснацыянальных кампаній, якія адкрылі ў краіне экспартныя вугальныя шахты. У мінулым існавала сувязь паміж узброеным канфліктам і вугальнай галіной: у час парамілітарнага гвалту ў Калумбіі нацыянальныя і замежныя бізнесоўцы змаглі масава скупляць зямельныя ўчасткі пад горна-энергетычныя праекты. Гэтая гісторыя накаплення капіталу ў энергетычнай і горназдабыўной прамысловасці — вырашальны чыннік росту няроўнасці ў краіне.

Абранне былога партызана і сацыяліста Густава Петра новым прэзідэнтам Калумбіі (патэнцыйна) азначае гістарычны паварот. Ён паабяцаў засяродзіцца на міры, сацыяльнай справядлівасці і экалогіі і імкнецца паменшыць залежнасць Калумбіі ад экспарту нафты і вугалю праз пераход на сонечную і ветравую энергію, адначасова развіваючы сельскую гаспадарку, вытворчасць ежы і турызм, каб падтрымаць эканоміку. Ён таксама

У такім кантэксце горназдабыўныя кампаніі павінны ўзяць на сябе адказнасць за сваіх работнікаў, а таксама частку адказнасці за аднаўленне грамадства, якое пацярпела ад ваеннага гвалту. Аднак ёсць асцярогі, як гэта будзе на справе, з улікам дзеянняў Prodeco, даччынай кампаніі швейцарскай транснацыянальнай карпарацыі Glencore. Без папярэдніх кансультацый з прафсаюзамі, мясцовымі супольнасцямі і іншымі зацікаўленымі бакамі кампанія заявіла, што мае намер спыніць здабычу вугалю ў Калумбіі.

атрымаюць карысці ад інвестыцый у аднаўляльную энергетыку — і цяперашніх, і запланаваных.

Відэа: Ольга Кінтэра з сялянскай асацыяцыі ASCAMCAT пра парушэнні правоў чалавека (па-іспанску з англійскімі субтытрамі) (час: 9 хв 52 с)

Прафсаюзы

Да 1990-х гадоў прафсаюзы Калумбіі былі аднымі з наймацнейшых. Аднак гвалт, антыпрафсаюзныя законы і палітыка, а таксама масавыя змены на рынку працы — шырокая прыватызацыя і велізарны рост колькасці людзей у нефармальнай, няўстойлівай занятасці — падарвалі прафсаюзную арганізацыю. У выніку менш чым за 20 гадоў колькасць сяброў прафсаюзаў скарацілася ўдвая, і цяпер іх толькі 850 000. Гэта значыць, што ў прафсаюзы аб’яднана менш за 4% рабочай сілы.

Мясцовыя жыхары

У Калумбіі большасць вугалю здабываюць адкрытым спосабам — у капіталаёмістых праектах з вялікім уздзеяннем на асяроддзе ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Сесар і Ла-Гуахіра. Дзесяцігоддзямі папярэднія ўрады прымалі рашэнні зверху і, як правіла, не чулі голасу тых самых супольнасцяў, на землях якіх вялася здабыча. Вымушанае ўнутранае перасяленне і няроўнае размеркаванне зямлі, што сталі вынікам гэтага, былі і застаюцца дзвюма прычынамі частых гвалтоўных канфліктаў у Калумбіі і грамадзянскай вайны, якая ўсё яшчэ тлее. Ёсць таксама сур’ёзныя асцярогі, што супольнасці не

Відэа: Рубі Кастанья з прафсаюза FENSUAGRO (па-іспанску з англійскімі субтытрамі) (час: 6 хв 53 с)

5-хвіліннае відэа пра міжнародную кампанію салідарнасці з прафсаюзам нафтавікоў Калумбіі (па-англійску і па-іспанску) (час: 5 хв)

Горад на схілах гор: шчыльная забудова з невялікіх каляровых дамоў, ніжэй — зялёныя дрэвы.
Фота Kobby Mendez, Unsplash

Грамадзянская супольнасць і актывісты

Справядлівасць

Кліматычны пераход будзе мець глыбокі сацыяльна-эканамічны ўплыў на горназдабыўны рэгіён на поўначы Калумбіі. Закрыццё вугальнай галіны без справядлівага пераходу, які ўлічвае ўсіх удзельнікаў вытворчага ланцужка, пакінула б тысячы сем’яў без сродкаў да існавання. Такі падыход таксама ігнараваў бы адказнасць кампаній за кампенсацыю экалагічнай шкоды, якую яны нанеслі, і за выцясненне цэлых супольнасцяў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

У мінулым тыя, хто імкнуўся абмежаваць здабыўную дзейнасць або паўплываць на яе рэгуляванне, — прафсаюзы шахцёраў, карэнныя супольнасці і недзяржаўныя арганізацыі — пераважна абапіраліся на стратэгіі супраціву: страйкі, блакады і маршы. Акрамя таго, карэнныя супольнасці выкарыстоўвалі судовы механізм, устаноўлены Канстытуцыяй 1991 г. для абароны грамадзян ад любога парушэння іх асноўных правоў, каб патрабаваць папярэдніх кансультацый наконт рашэнняў пра здабычу, якія могуць іх закрануць. У апошнія гады муніцыпальныя ўлады ў раёнах са здабыўным патэнцыялам таксама пачалі выкарыстоўваць новую форму інстытуцыйнага супраціву, калі не згодныя з планамі нацыянальнага ўрада наконт здабыўной дзейнасці ў іх муніцыпалітэтах.

Каля 60% насельніцтва Калумбіі пакутуе ад харчовай небяспекі і недаядання, і наступствы змены клімату для сельскай гаспадаркі гэта яшчэ пагоршаць. З гэтым звязаныя выкіды краіны ад землекарыстання і высечкі лясоў: яны складаюць больш за 36% усіх выкідаў краіны, а іх прычыны — экстэнсіўная жывёлагадоўля, незаконная здабыча карысных выкапняў, працяг узброенага канфлікту і выкарыстанне драўніны як паліва ў сельскай мясцовасці.

Відэа пра наступствы ўрагану «Ёта» ў Калумбіі (па-іспанску з англійскімі субтытрамі) (час: 2 хв 22 с)

Інфаграфіка дапаможніка. Нарэшце, што важна з улікам яе ранейшай ролі, грамадзянская супольнасць пад пагрозай.; Колькасць праваабаронцаў, грамадскіх і прафсаюзных актывістаў, забітых у Калумбіі за год; Крыніца: Justice for Colombia; за 2020–2022 — амбудсмен Калумбіі па правах чалавека, цыт. тут
Крыніца: Justice for Colombia; за 2020–2022 — амбудсмен Калумбіі па правах чалавека, цыт. тут

Працэсы пераходу. Урадавыя меры

Хоць Нацыянальны план развіцця Калумбіі (2018–2022) мае на мэце павялічыць здабычу вугалю і называе энергетычны сектар, у тым ліку здабычу вугалю, галоўным рухавіком развіцця сельскіх рэгіёнаў, ён уключае і кірунак «Годная праца». Гэты кірунак накіраваны на пашырэнне ахопу сістэмамі сацыяльнай абароны і развіццё сацыяльнага дыялогу, які можа падтрымаць меры справядлівага пераходу і стварэнне годных зялёных працоўных месцаў.

Кліматычныя мэты Калумбіі 2020 г. — яе нацыянальна вызначаны ўнёсак (NDC) паводле Парыжскага пагаднення — падкрэсліваюць важнасць справядлівага пераходу і ставяць мэту: да 2023 г. Міністэрства працы павінна распрацаваць нацыянальную стратэгію справядлівага пераходу для рабочай сілы.

Удзел прафсаюзаў

У лістападзе 2019 г. урад і МАП падпісалі Абавязацельства па зялёных працоўных месцах і справядлівым пераходзе, якое мае на мэце падрыхтаваць рабочую сілу і прыватны сектар краіны да выклікаў «зялёнага росту» з акцэнтам на ператварэнне нефармальных працоўных месцаў у фармальныя, рост прадукцыйнасці і нарошчванне спраможнасці. Абавязацельства таксама мае на мэце ўмацаваць трохбаковы дыялог (урада, наймальнікаў і работнікаў) і ўдзел зацікаўленых бакоў у выпрацоўцы дзяржаўнай палітыкі пераходу да зялёнай эканомікі.

У 2020 г. Міністэрства навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця Калумбіі і Праграма развіцця ААН прааналізавалі пытанні справядлівага пераходу ў энергетыцы, транспарце і сельскай гаспадарцы краіны. Гэтае даследаванне лягло ў аснову стратэгій справядлівага пераходу ў Доўгатэрміновай стратэгіі развіцця з нізкімі выкідамі.

Ініцыятывы грамадскасці

Хоць супольнасці ставяцца да гэтага скептычна і лічаць, што дыялог захапіла Prodeco, арганізацыя Improbable Dialogues («Неверагодныя дыялогі») вядзе працэс «Група неверагоднага дыялогу пра будучыню горназдабыўнога калідора Сесар», у якім удзельнічаюць горназдабыўныя кампаніі, універсітэты і прадстаўнікі прафсаюзаў і сялян. Пакуль працэс даў некалькі першых дамоўленасцяў — напрыклад, прызнанне таго, што выклікі, з якімі сутыкаецца рэгіён Сесар, «структурныя, разнастайныя і складаныя» і што пераход прадугледжвае сумесную адказнасць мясцовых і рэгіянальных удзельнікаў.

Масавая дэманстрацыя на шырокай вуліцы паміж хмарачосамі, удзельнікі са сцягамі Калумбіі.
Фота Ricardo Arce, Unsplash

Выклікі і поспехі

ПРАЦЯГ ЗДАБЫЧЫ ВЫКАПНЁВАГА ПАЛІВА

У 2013 г. галіна выкапнёвага паліва давала траціну дзяржаўных даходаў. Сектар карыстаецца шматлікімі субсідыямі, такімі як падатковыя вылікі і вызваленні, а Нацыянальны план развіцця (2018–2022) прадугледжвае значнае павелічэнне здабычы вугалю.

Поспехі

ЗАКЛАДЗЕНЫ ПАДМУРАК ДЛЯ ІНКЛЮЗІЎНАГА ПЕРАХОДУ

Працоўныя арганізацыі, супольнасці і арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць выкарыстоўваць тыя палажэнні Нацыянальнага плана развіцця і Абавязацельства па зялёных працоўных месцах і справядлівым пераходзе, якія падтрымліваюць сацыяльную абарону і інклюзіўны сацыяльны дыялог.

ГРОШЫ НА МІРНЫ ПРАЦЭС

Неабходнасць фінансаваць мірны працэс разам з магчымасцю пашырыць разведку карысных выкапняў у былых зонах канфлікту можа яшчэ больш падштурхнуць развіццё буйной здабычы вугалю і іншай дзейнасці з інтэнсіўным выкарыстаннем выкапнёвага паліва.

СПРАВЯДЛІВЫ ПЕРАХОД У НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПРАГРАМАХ...

Такіх як Нацыянальны план развіцця, Доўгатэрміновая стратэгія і кліматычныя мэты Калумбіі (нацыянальна вызначаныя ўнёскі), — яны могуць дапамагчы каардынаваць дзеянні па справядлівым пераходзе ў розных сектарах.

ГАРАНТЫЯ СУМЛЕННЫХ КАНСУЛЬТАЦЫЙ З УСІМІ БАКАМІ

Асцярогі наконт парушэнняў правоў чалавека і адсутнасці кансультацый па некаторых буйных гідраэнергетычных праектах паказваюць, як важна ўцягваць зацікаўленыя бакі ва ўсіх сферах палітыкі, асабліва там, дзе магчымы значны ўплыў на рэгіёны.

Выклікі

КЕЙС ПЕРАХОДУ Ў КРАІНЕ. Паўднёвая Афрыка. Палітэканомія. Уплыў мінеральна-энергетычных галін

Гістарычна ў эканоміцы Паўднёвай Афрыкі дамінаваў «мінеральна-энергетычны комплекс», якому спрыяла дзяржава апартэіду. Цесна звязаныя мінеральная і энергетычная галіны абапіраліся на танную энергію з таннага вугалю ў спалучэнні з таннай працай пры апартэідзе, што дазваляла весці капіталаёмістую і высокапрыбытковую здабычу, перапрацоўку сыравіны і экспарт мінералаў. Мінеральна-энергетычную галіну падтрымлівае ўкаранёная прамысловая эліта — магутная сетка людзей і арганізацый ва ўрадзе, дзяржаўных кампаніях, прыватным і фінансавым сектарах.

Экспарт краіны дагэтуль складаецца пераважна з сыравіны. Вугаль — трэці па вартасці экспартны тавар, і ён дае больш за 80% электраэнергіі краіны. Электраэнергія з вугалю, непасрэднае выкарыстанне вугалю і вадкае выкапнёвае паліва — ключавыя рэсурсы для здабычы, абагачэння, выплаўкі і рафінавання сыравіны, у тым ліку золата, плаціны, жалеза і сталі.[1] Мінеральна-энергетычны сектар таксама дае шмат працоўных месцаў, а беспрацоўе ў краіне перавышае 35%.[2]

Актывісты малююць банэр для Народнага кліматычнага маршу ў Вашынгтоне, 2017 г.
Актывісты малююць банэр для Народнага кліматычнага маршу ў Вашынгтоне, 2017 г. · Фота: yashmori, Wikimedia Commons, CC BY 2.0

Эканоміка ПАР на раздарожжы

Зацікаўленыя бакі і іх інтарэсы

Улада мінеральна-энергетычнай галіны пачала паступова слабець з сярэдзіны 2000-х гадоў. Вырас сектар паслуг: фінансавыя і бізнес-паслугі цяпер даюць найбольшую долю ВУП — каля 25%. Для эканомікі характэрны рост за кошт спажывання з пашырэннем рознічнага гандлю. Аднак ён адлюстроўвае не рост мясцовай вытворчасці, а высокую запазычанасць хатніх гаспадарак і імпартныя тавары. Эканамічны рост адбываўся без адпаведнага сацыяльна-эканамічнага развіцця і новых магчымасцяў занятасці. Тым часам абмежаваныя запасы вугалю, металаў і мінералаў, рост цэн на энергію і міжнародныя кліматычныя абавязацельствы разам азначаюць, што эканоміка больш не можа залежаць ад здабычы прыродных рэсурсаў і таннага выкапнёвага паліва.[3]

Урад

Пасля пераходу да дэмакратыі ў 1994 г. Афрыканскі нацыянальны кангрэс (АНК) перамагаў на ўсіх агульнанацыянальных выбарах. Ён уваходзіць у палітычны трохбаковы альянс з найбуйнейшай прафсаюзнай федэрацыяй Паўднёвай Афрыкі — Кангрэсам паўднёваафрыканскіх прафсаюзаў (COSATU) — і Паўднёваафрыканскай камуністычнай партыяй (SACP).[4]

АНК заўсёды вызначаўся разнастайнасцю ідэалогій, аб’ядноўваючы камуністаў, сацыял-дэмакратаў, хрысціянскіх дэмакратаў, лібералаў, кансерватараў, традыцыяналістаў і іншых. Акрамя гэтых гістарычных адрозненняў, пасля апартэіду ўзніклі расколы, звязаныя з «захопам дзяржавы». Захоп дзяржавы — гэта карупцыя: бізнес незаконна атрымлівае дзяржаўныя заказы на нацыянальным, правінцыйным або мясцовым узроўні праз адкаты палітыкам і чыноўнікам, многія з якіх самі выйшлі з беднасці. Гэтая практыка асабліва праявілася пры прэзідэнце Зуме; яна падарвала спраможнасць улады і давер паміж дэмакратычна абранай дзяржавай, бізнесам і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (а таксама паміж рознымі органамі ўлады).[5] [6] у 2023 г.; ён мае на мэце палепшыць каардынацыю і ўлік кліматычнага фактару ва ўсіх сферах палітыкі.[8]

Бізнес

Ідэйныя адрозненні ўнутры партыі, арыентацыя на інтарэсы работнікаў галін з высокімі выкідамі (якія да таго ж з’яўляюцца выбаршчыкамі) і ўдзел у мінеральна-энергетычным сектары ў якасці акцыянераў бізнесу ўплываюць на ўрадавыя стратэгіі. Урадавыя ведамствы аб’ядналі ў кластары, каб узгадніць праграмы,[7] але на практыцы адказнасць раздробленая паміж рознымі ведамствамі. Змена клімату не стала скразной тэмай для некалькіх ведамстваў і таму не вызначае палітыку ў ключавых сектарах. Такія важныя ведамствы, як Нацыянальнае казначэйства (якое кіруе дзяржаўнымі фінансамі), Міністэрства мінеральных рэсурсаў і энергетыкі і Міністэрства гандлю і прамысловасці, не заўсёды аднолькава бачаць стратэгію кліматычнага пераходу. Акрамя таго, многім мясцовым органам улады, асабліва ў сельскай мясцовасці, бракуе сродкаў на выкананне ключавых абавязкаў, у тым ліку на ахову навакольнага асяроддзя і дзеянні па скарачэнні выкідаў і адаптацыі да змены клімату. Законапраект аб змене клімату, які ўзмацняе законы і правілы ў гэтай сферы, парламент павінен зацвердзіць

Не дзіўна, што ў асяроддзі, арыентаваным на мінеральна-энергетычны комплекс, бізнес у асноўным варожа ставіўся да нізкавугляроднага пераходу. Кампаніі выкапнёвага паліва і іншыя буйныя забруджвальнікі дамінавалі ў першых унёсках у дзяржаўную палітыку, імкнучыся і адкласці кліматычныя дзеянні, і мінімізаваць мэты па выкідах і стаўку вугляроднага падатку. Сярод іх — Business Unity SA (BUSA) (яе сябры з вялікімі выкідамі), Горная палата, Група энергаёмістых спажыўцоў, Паўднёваафрыканская асацыяцыя нафтавай прамысловасці, Асацыяцыя аўтамабільных грузаперавозак, Асацыяцыя авіякампаній ПАР, Асацыяцыя хімічнай і сумежных галін, Паўднёваафрыканская асацыяцыя вытворцаў цэментавых матэрыялаў.

Хоць для кожнага сектара ёсць нізкавугляродныя альтэрнатывы, яны патрабуюць вялікіх новых інвестыцый, а лабіраванне супраць пераходу ў параўнанні з гэтым каштавала танна. Цяпер, калі ўлада мінеральна-энергетычных сектараў слабее, а грамадства ўсё лепш разумее патрэбу ў кліматычным пераходзе, сітуацыя пачала мяняцца. Першыя пазітыўныя ўнёскі зрабілі аб’яднанні бізнесу і фінансавых паслуг, такія як National Business

Initiative (NBI) і Investments SA[9] — верагодна, пад уплывам глабалізацыі, бо міжнародныя фінансы ўсё больш схіляюцца да ўстойлівых інвестыцыйных стратэгій.[10] Партнёрства NBI, BUSA і Boston Consulting Group выпусціла серыю дакладаў пра шляхі дэкарбанізацыі для розных сектараў, даступных тут. Кампаніі ў сельскай гаспадарцы і страхаванні найлепш усведамляюць фізічны ўплыў змены клімату на свой бізнес.

NUMSA (прафсаюз металістаў), пасля чаго выйшаў FAWU (харчовая і сумежныя галіны), а да новай федэрацыі перайшло і шмат сяброў SATAWU (транспарт і сумежныя галіны). Чатыры федэрацыі прытрымліваюцца даволі розных палітычных поглядаў.

Роля працоўных у кліматычным пераходзе складаная — з-за гістарычнага дамінавання горна-энергетычнага комплексу, яго ключавой ролі як наймальніка і сілы прафсаюзаў, звязаных з горнай здабычай, мінераламі і энергетыкай. Нацыянальны прафсаюз шахцёраў (NUM), важны прафсаюз COSATU, разумее непазбежнасць пераходу, але насцярожана ставіцца да яго тэмпу — што зразумела, бо яго галоўная задача — абараняць шахцёраў і сяброў, занятых у выкапнёвай энергетыцы.[15] NUM сутыкнуўся з канкурэнцыяй новых прафсаюзаў, не звязаных з АНК, у тым ліку Асацыяцыі шахцёраў і будаўнічага прафсаюза (AMCU). Прафсаюз металістаў NUMSA падтрымлівае аднаўляльную энергетыку, але не прыватызацыю нацыянальнага электразабеспячэння праз так званых незалежных вытворцаў энергіі — прыватныя кампаніі, якія пастаўляюць аднаўляльную энергію.[16] [17]

Прафсаюзы

Чатыры галоўныя прафсаюзныя федэрацыі — гэта COSATU (1,5 млн сяброў у 2022 г.[11]), SAFTU (Паўднёваафрыканская федэрацыя прафсаюзаў, каля 650 000 сяброў[12]), FEDUSA (Федэрацыя прафсаюзаў Паўднёвай Афрыкі, каля 500 000 сяброў[13]) і NACTU (Нацыянальная рада прафсаюзаў, 400 000 сяброў у 2015 г.[14]). SAFTU узнікла пасля таго, як з’езд COSATU ў 2015 г. выключыў

FEDUSA прыняла сваю Палітыку ў галіне змены клімату на з’ездзе ў 2021 г.; яна ўключае пазіцыі пра ўзаемасувязь клімату і гендарнай справядлівасці.[18]

Грамадскасць

  • Сетка кліматычных дзеянняў ПАР

Удзел грамадзянскай супольнасці ў кліматычным пераходзе вызначаецца сеткамі арганізацый, якія часткова перакрываюцца. Адзінага масавага руху за справядлівы пераход пакуль не склалася.

  • Life After Coal («Жыццё пасля вугалю») — кампанія за адмову ад вугалю, якая імкнецца скараціць выкіды ад інфраструктуры і перашкодзіць адкрыццю новых вугальных шахт і электрастанцый.[19]
  • Energy Governance South Africa (EGSA) — сетка, якая займаецца адвакацыяй інклюзіўнага і падсправаздачнага прыняцця рашэнняў.[20]
  • Кампанія «Мільён кліматычных працоўных месцаў» у пэўны момант мабілізавала большасць адпаведных прафсаюзаў і шмат нізавых арганізацый. Кампанію вядзе Цэнтр альтэрнатыўнай інфармацыі і развіцця (AIDC) — НДА, якая выступае за пераход праз пераразмеркаванне багацця.[21]
  • Афрыканскі кліматычны альянс узнік з першага буйнога маладзёжнага кліматычнага пратэсту ў Паўднёвай Афрыцы ў 2019 г. і імкнецца будаваць маладзёжныя кліматычныя альянсы па ўсёй Афрыцы.[22]
  • Інстытут навакольнага асяроддзя

(SACAN) і Кааліцыя кліматычнай справядлівасці (CJC) каардынуюць вялікія сеткі арганізацый-сяброў, якія працуюць над кліматычнымі пытаннямі. SACAN складаецца пераважна з НДА і засяроджваецца на фарміраванні палітыкі і павышэнні спраможнасці сваіх сяброў; CJC жа ўключае і прафсаюзныя арганізацыі і, акрамя кліматычнай адвакацыі, робіць акцэнт на будаванні нізавага руху.[23][24] рэлігійных супольнасцяў Паўднёвай Афрыкі — міжканфесійная арганізацыя, якая каардынуе ініцыятывы і кампаніі за кліматычную і экалагічную справядлівасць сярод сяброў дзевяці веравызнанняў.

Пратэст у Дурбане падчас COP17, 2011 г.
Пратэст у Дурбане падчас COP17, 2011 г. · Фота: CIDSE, Wikimedia Commons, CC BY 2.0

Арганізацыі — сябры Сеткі кліматычных дзеянняў ПАР (SACAN).

справядлівасці.[26][27] Кожны прынцып звязаны як з сацыяльнай, так і з экалагічнай справядлівасцю.

  • Рух за Хартыю кліматычнай справядлівасці,

які ачолілі Цэнтр кааперацыі і палітычных альтэрнатыў і Паўднёваафрыканская кампанія за харчовы суверэнітэт, у 2020 г. распрацаваў Хартыю.[25]

Прыклад, які патрабуе і аднаўленчай, і працэдурнай справядлівасці, — забруджванне вады і паветра прадпрыемствамі выкапнёвага паліва. Хоць мясцовае забруджванне не з’яўляецца прычынай змены клімату, яно — праблема для мясцовых супольнасцяў, чыё здароўе і сродкі да існавання ад яго пакутуюць.

Саміт рабочага класа, скліканы Паўднёваафрыканскай федэрацыяй прафсаюзаў (SAFTU) у 2018 г., сабраў больш за 1000 дэлегатаў ад 147 арганізацый рабочага класа. Ухваленая на ім дэкларацыя называла неабходнасць справядлівага пераходу, які ўлічвае інтарэсы як работнікаў энергетыкі, так і людзей рабочага класа, якіх закранае змена клімату.

Трайны выклік беднасці, няроўнасці і беспрацоўя робіць бедных жыхароў Паўднёвай Афрыкі асабліва ўразлівымі да кліматычнага крызісу. Без энергетычнай, воднай і зямельнай бяспекі супольнасцям цяжка квітнець і адаптавацца да змены клімату. Калі б доступ да гэтых рэсурсаў быў забяспечаны, гэта стымулявала б сацыяльнае і эканамічнае развіццё, дапамагло б ствараць мясцовыя прадпрыемствы і працоўныя месцы і пашырыла б устойлівыя мадэлі вытворчасці і спажывання, умацоўваючы ўстойлівасць і здольнасць да адаптацыі.[28]

Справядлівасць

Паколькі мінеральна-энергетычныя галіны даюць працу многім жыхарам Паўднёвай Афрыкі, страта працоўных месцаў — вялікая праблема пераходу. Аднак ва ўмовах трайнога выкліку беспрацоўя, беднасці і няроўнасці рух за справядлівасць, які фарміруецца, і дыскусія ў цэлым засяроджаныя на мэтах, звязаных з трыма ключавымі рэсурсамі — зямлёй, вадой і энергіяй, — і трыма ўзаемазвязанымі прынцыпамі: размеркавальнай, аднаўленчай і працэдурнай

Энергетычны пераход у Паўднёвай Афрыцы паказвае патрэбу ў размеркавальнай і аднаўленчай справядлівасці. Дзяржаўная манаполія Eskom — асноўны вытворца электраэнергіі і адзіны аператар яе перадачы — гістарычна развівалася, каб абслугоўваць мінеральна-энергетычны комплекс, і купляла вугаль у той самай групы.

Гэтая мадэль захоўваецца. Трыццаць адзін найбуйнейшы кліент Eskom, пераважна з мінеральна-энергетычных сектараў, спажывае 44% электраэнергіі, а горназдабыўныя фірмы, што выраслі з эпохі апартэіду, пастаўляюць больш за 80% яе вугалю. Продаж Eskom для бытавога спажывання складае 20% продажаў, і толькі 5% з гэтага ідзе бяднейшым хатнім гаспадаркам. Хоць да сеткі падключаныя 85% хатніх гаспадарак (пры апартэідзе — 30%), многія бедныя сем’і залежаць ад бясплатнай базавай энергіі, якую дае дзяржава, і не могуць дазволіць сабе купіць больш, калі яна заканчваецца. Гэта спрыяе энергетычнай беднасці з негатыўнымі наступствамі для здароўя, дабрабыту і адукацыі.[29]

прыняў яго Цэнтральны выканаўчы камітэт, ён заклікаў да справядлівасці ў пераходзе да нізкавугляроднай эканомікі з увагай да закранутых работнікаў і супольнасцяў, шырэйшага рабочага класа і малога бізнесу. З 2010 г. даследчы цэнтр COSATU — NALEDI — з перапынкамі вядзе праграму па змене клімату для прафсаюзных актывістаў з арганізацый-сяброў розных федэрацый, але пасля расколу COSATU/SAFTU гэтая праца не дайшла да ўзроўню кіраўніцтва. У 2022 г. COSATU прыняў свой План справядлівага пераходу для работнікаў.[30]

Прафсаюзы таксама ўносілі прапановы па кліматычных пытаннях у NEDLAC, у тым ліку пра вугляродны падатак і законапраект аб змене клімату. NEDLAC — орган, дзе «сацыяльныя партнёры» (урад, бізнес, прафсаюзы, грамадзянская супольнасць) дамаўляюцца пра пагадненні па эканамічных пытаннях.

Працэсы пераходу

Урадавыя меры

Удзел прафсаюзаў

На ўзроўні нацыянальнага ўрада Белая кніга 2011 г. пра нацыянальны адказ на змену клімату ўвяла паняцце справядлівага пераходу як адну з галоўных умоў эфектыўнай кліматычнай палітыкі.[31] У 2012 г. Паўднёвая Афрыка прыняла Нацыянальны план развіцця (NDP) як арыенцір для палітыкі і планавання. Гэта была хутчэй рамка, чым план; у ёй гаварылася, што да 2030 г. краіна

Дыялогі пра справядлівы пераход у Паўднёвай Афрыцы бяруць пачатак у рабочым руху. COSATU узняў пытанне справядлівага пераходу ў сваіх шэрагах на 10-м нацыянальным з’ездзе ў 2009 г. — у сувязі з абаронай уразлівых супольнасцяў ад наступстваў змены клімату. Потым у сваёй Палітычнай праграме па змене клімату 2011 г., якую павінна перайсці да нізкавугляроднага, кліматычна ўстойлівага, экалагічна ўстойлівага і сацыяльна справядлівага грамадства. Нацыянальная камісія па планаванні развіла гэтую рамку праз дыялогі сацыяльных партнёраў у праекце «Бачанне і шляхі» ў 2017–2019 гг. Яна падоўжыла рамку да 2050 г., выпрацаваўшы агульнае бачанне ў серыі дыялогаў з урадам, грамадзянскай супольнасцю, бізнесам, прафсаюзамі, мясцовымі супольнасцямі і навукоўцамі; выніковы даклад быў прадстаўлены на заключнай канферэнцыі. Праз гэты працэс цесна звязаныя пытанні воднай, зямельнай і энергетычнай бяспекі былі вызначаныя як ключавыя для сацыяльнай справядлівасці ў паўднёваафрыканскім кантэксце. Таксама былі вызначаныя галоўныя пункты згоды і нязгоды, каб накіраваць далейшыя перамовы.[32]

У снежні 2020 г. прэзідэнт Рамафоса афіцыйна заснаваў Прэзідэнцкую кліматычную камісію. У яе ўвайшлі 10 міністраў і 23 прадстаўнікі ключавых зацікаўленых груп — бізнесу, прафсаюзаў, грамадзянскай супольнасці, навукі, маладзёжных арганізацый і традыцыйных лідараў. Яе мандат — даваць незалежныя парады і сачыць за прагрэсам Паўднёвай Афрыкі ў змякчэнні змены клімату, адаптацыі і справядлівым пераходзе. Гэта ўключае дасягненне грамадскага кансэнсусу па складаных рашэннях, палітыцы і стратэгіях, неабходных для справядлівага пераходу.[34] Адзін з вынікаў яе працы — Рамка справядлівага пераходу, якую Кабінет міністраў ухваліў у жніўні 2022 г.[35] Тэарэтычна гэта азначае, што сацыяльныя партнёры, у тым ліку дзяржаўныя ведамствы, павінны падтрымаць гэтую рамку.

Ідэя Прэзідэнцкай кліматычнай камісіі (PCC) узнікла з ініцыятывы прафсаюзаў падчас абмеркаванняў у NEDLAC наконт Прэзідэнцкага саміту па занятасці 2018 г. Рамачнае пагадненне саміту па занятасці,[33] узгодненае ў NEDLAC у 2018 г., утрымлівала заклік стварыць «Прэзідэнцкую камісію па каардынацыі ў галіне змены клімату, каб каардынаваць справядлівы пераход і наглядаць за ім». Камісія павінна была быць статутнай, гэта значыць заснаванай, кантраляванай або прадугледжанай законам.

Будынкі Саюза ў Прэторыі — рэзідэнцыя прэзідэнта і ўрада Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Будынкі Саюза ў Прэторыі — рэзідэнцыя прэзідэнта і ўрада Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. · Фота: Ruby D-Brown, Wikimedia Commons, CC BY 4.0

Ініцыятывы грамадскасці

Эфект каляіны (залежнасць ад ранейшага шляху развіцця) ускладняе справядлівы энергетычны пераход, бо мінеральна-энергетычны сектар шмат дае эканоміцы і занятасці: палітычную эканомію можна эфектыўна змяніць, толькі дзейнічаючы адначасова ў многіх сферах.

Гл. раздзел «Грамадскасць».

Выклікі і поспехі

Звязаная з гэтым праблема — інерцыя: хоць справядлівы пераход стаў асноўнай часткай стратэгіі развіцця Паўднёвай Афрыкі больш за дзесяць гадоў таму, палітыка індустрыялізацыі Міністэрства гандлю і прамысловасці дагэтуль у асноўным абапіраецца на мінеральныя багацці краіны. Таксама і дзяржаўныя навуковыя рады — найбуйнейшы ў краіне фундатар інавацый, але, нягледзячы на абавязацельствы па дэкарбанізацыі і ўстойлівым развіцці, вялікая доля фінансавання энергетычных даследаванняў ідзе на выкапнёвае паліва, нафту і атамную энергетыку. Тым часам Карпарацыя прамысловага развіцця (IDC) — галоўны механізм фінансавання прамысловых інвестыцый, які звязвае дзяржаўныя прадпрыемствы і буйны прыватны бізнес, — гістарычна накіроўвала большую частку сродкаў на буйную перапрацоўку мінералаў.

Выклікі

БРАК КААРДЫНАЦЫІ

Як ужо гаварылася, раскол на фракцыі, ідэйныя адрозненні і раздробленая адказнасць паміж ведамствамі і рознымі ўзроўнямі ўлады значна ўскладнілі каардынацыю адказу на кліматычны крызіс. Падобная дынаміка назіраецца і ў арганізаваным рабочым руху.

ЭФЕКТ КАЛЯІНЫ І ІНЕРЦЫЯ

Гэта ўнутраныя праблемы палітычнай эканоміі, якая грунтуецца на мінеральна-энергетычных галінах. Складаныя фінансавыя сеткі робяць змену гэтых старых сувязяў асабліва цяжкай.

Поспехі. БОЛЬШ ГРОШАЙ НА ЗЯЛЁНУЮ ЭНЕРГЕТЫКУ.

Злучанымі Штатамі. Гэтыя сродкі падтрымаюць пераход энергетычных сектараў, у тым ліку дзеля энергетычнай бяспекі і доступу да энергіі.[37]

Адваротны бок у тым, што змены ўнутры гэтых дзяржаўных навуковых устаноў — ключавы індыкатар шырэйшых структурных пераўтварэнняў. Таму станоўча, што прыкладна з 2012 г. структура фінансавання пачала паволі мяняцца. Напрыклад, да 2014 г. 40% фінансавання Карпарацыі прамысловага развіцця ішло на праекты аднаўляльнай энергетыкі. Карпарацыя таксама адыграла важную ролю ў развіцці Праграмы закупак у незалежных вытворцаў аднаўляльнай энергіі (хоць ініцыятыву і крытыкуюць праціўнікі прыватызацыі пад выглядам азелянення энергетыкі).[36]

ІНШЫЯ МЕРЫ ДЭКАРБАНІЗАЦЫІ ЭКАНОМІКІ.

У 2022 г. Міністэрства гандлю і прамысловасці выпусціла распрацаваную разам з аўтамабільнай галіной Дарожную карту транспартных сродкаў на новых відах энергіі — гэта канкрэтны крок да нізкавугляроднай прамысловай палітыкі.

КАНСУЛЬТАЦЫІ ПРЭЗІДЭНЦКАЙ КЛІМАТЫЧНАЙ КАМІСІІ З НІЗАВЫМІ СУПОЛКАМІ.

Прэзідэнцкая кліматычная камісія вызначыла тры ключавыя прыярытэты на першы год сваёй работы (2021):

МІЖНАРОДНЫЯ ФІНАНСЫ ДЛЯ ЭНЕРГЕТЫЧНАГА ПЕРАХОДУ.

  1. Узмацненне кліматычнай мэты Паўднёвай Афрыкі на 2030 г.

Яшчэ адзін значны поспех у фінансаванні — 8,5 млрд долараў (каля 7,9 млрд еўра), атрыманыя на кліматычнай канферэнцыі ААН COP26 у Глазга праз партнёрства з Еўрапейскім саюзам, Францыяй, Германіяй, Вялікабрытаніяй і

Рэкамендацыі камісіі гл. на графіку на наступнай старонцы.

  1. Стварэнне сацыяльнага пакта ў падтрымку

пераходу. (Фармальнае пагадненне паміж сацыяльнымі партнёрамі — урадам, прафсаюзамі, наймальнікамі і грамадзянскай супольнасцю.)

ПРЭЗІДЭНЦКАЯ КЛІМАТЫЧНАЯ КАМІСІЯ ПАР РАІЦЬ ПАВЫСІЦЬ КЛІМАТЫЧНЫЯ МЭТЫ

  1. Рэалізацыя новай Рамкі справядлівага пераходу

Падчас распрацоўкі Рамкі справядлівага пераходу камісія раілася з нізавымі арганізацыямі ў васьмі супольнасцях па ўсёй краіне — пра іх клопаты і пра тое, што павінен даць справядлівы пераход. На наступнай старонцы — галоўныя пункты, якія ўзняла кожная супольнасць.

У канчатковым выглядзе Рамка справядлівага пераходу стварае адзіную палітычную рамку, якая выкладае бачанне, прынцыпы, палітыку і механізмы кіравання, што будуць накіроўваць справядлівы пераход, на падставе згоды ўсіх сацыяльных партнёраў.[39]

Далей увага пераключыцца на рэалізацыю — практычныя крокі, якія ажыццявяць справядлівы пераход:

  • Стварэнне зялёных галін і працоўных месцаў у іх, а таксама навучанне і развіццё навыкаў
  • Даследаванні і інавацыі дзеля падтрымкі пераходу
  • Мабілізацыя фінансаў для пераходу, найперш — адсочванне існых фінансавых патокаў.
Інфаграфіка дапаможніка. Выкіды (млн т CO₂-экв./год, без выкідаў ад землекарыстання, яго змены і лясной гаспадаркі); Выкіды ў мінулым; Бягучая палітыка і меры; Дыяпазон для 2 °C; Дыяпазоны справядлівай долі ПАР (2023); Дыяпазон для 1,5 °C; Прагноз выкідаў паводле мэты NDC 2021 г., праекта абнаўлення NDC і дыяпазону, які раіць PCC паводле мадэлявання, каб узмацніць кліматычныя мэты на 2030 г. [38]; Дзейныя мэты (NDC); Праект абнаўлення мэт (NDC); Рэкамендаваны камісіяй дыяпазон; мадэль для 2 °C; Узровень 2030 г. для 1,5 °C; Мадэль для 1,5 °C; Мадэль для 1,5 °C
Інфаграфіка дапаможніка. Што казалі супольнасці пра справядлівы пераход; Секунда: сустрэча з жыхарамі; Чакаем шчырасці ад бізнесу і ўлады; • Супольная ўласнасць на лакальнае энергазабеспячэнне• Ацаніць магчымы ўплыў справядлівага пераходу і адкрыта паведамляць• Выкарыстоўваць навыкі мясцовых жыхароў• Адрадзіць апрацоўчую прамысловасць• Пасля сустрэч абраць амбасадараў справядлівага пераходу• Адрадзіць грамадскі транспарт• Адхіліць ад улады карупцыянераў• Ствараць працу для моладзі• Змяншаць няроўнасць і нікога не пакінуць ззаду; Паўночны Кейп: сустрэча з жыхарамі; Гкеберха: сустрэча з жыхарамі; Разуменне і супрацоўніцтва; Нічога для нас без нас; • Укладаць час і рэсурсы ў тое, каб бакі разумелі працэс справядлівага пераходу• Пашырыць ахоп і ўключыць раскіданыя паселішчы• Вывучыць рызыкі страты працы падчас пераходу• Палепшыць супрацоўніцтва аднаўляльнай энергетыкі і супольнасцяў• Скарыстаць тэхналогіі, каб зменшыць шкоду ад шахт• Улічыць голас жанчын і моладзі ў Рамцы справядлівага пераходу• Крытычна ацаніць інклюзіўнасць• Больш узаемадзеяння ўлады з жыхарамі; • Супольная ўласнасць на сістэмы энергазабеспячэння• Перапрацоўка шэрай вады• Больш сустрэч з жыхарамі і іншымі• Адукацыя і інфармаванне• Развіццё навыкаў• Палепшыць WASH і абыходжанне з адходамі• Больш бачнасці, дыялогу і рэакцыі ад улады• Ствараць магчымасці для моладзі• Абапірацца на веды карэннага насельніцтва• Шчыры і празрысты фінансавы ўлік і справаздачнасць; Ксалабені: сустрэча з жыхарамі; Раскол у …

Лефалале: сустрэча з жыхарамі

Якім будзе жыццё пасля вугалю?

• Зразумець уплыў справядлівага пераходу на ўсю эканоміку • Праверыць альтэрнатывы на дэманстрацыйных праектах • Скарыстаць тэхналогіі, каб зменшыць шкоду ад шахт і ЦЭС • Захаваць існыя ланцужкі вартасці • Найперш развіваць навыкі моладзі • Тэрмінова наладзіць базавыя паслугі • Весці дыялог пра пераход праз раённую мадэль • Даць месца ведам карэннага насельніцтва і іх ладу жыцця • Інвеставаць у аграсектар і берагчы ворныя землі

Поўдзень Дурбана: сустрэча з жыхарамі

Супольнасць у аблозе

• Супольная ўласнасць на лакальныя сістэмы энергазабеспячэння • Скарыстаць тэхналогіі, каб зменшыць шкоду ад НПЗ і іншых заводаў • Уключыць у палітыку механізмы кампенсацыі шкоды • Урад павінен сапраўды працаваць з жыхарамі • Мадэрнізаваць інфраструктуру з улікам экалагічных мэт • Выкарыстоўваць навыкі мясцовых жыхароў • Прамысловасць адказвае перад суседнімі жыхарамі • Заводы павінны абмяркоўваць з жыхарамі закрыццё НПЗ, рэкультывацыю і кампенсацыі

РЭСУРСЫ

Цікавую інфармацыю пра Паўднёвую Афрыку можна знайсці ў брашуры «Справядлівы пераход для Глабальнага Поўдня: вопыт альянсаў і рухаў на Філіпінах і ў Паўднёвай Афрыцы», выдадзенай Цэнтрам Пальме і SOLIDAR. Поўны даклад па-англійску і рэзюмэ па-англійску і па-іспанску — тут

КЕЙС ПЕРАХОДУ Ў КРАІНЕ. Іспанія. Палітэканомія. Сусветны ініцыятар дыскусій пра справядлівы пераход — з неабходнасці

у некалькіх гарадах і рэгіёнах, і гэта выклікае вострыя мясцовыя цяжкасці: шахцёрскія гарады страцілі да 40% насельніцтва. Па-другое, гэты заняпад пачаўся каля 30 гадоў таму, і яго прычыны розныя, у тым ліку дзяржаўная палітыка і міжнародная эканамічная канкурэнцыя. Многія з шахт, што засталіся, працавалі толькі дзякуючы субсідыям за кошт падаткаў — 22 млрд еўра з 1992 па 2014 г. Але паводле еўрапейскай кліматычнай палітыкі субсідыі ўсё часцей адмяняюць.[5] Таму Іспанія адчула сацыяльны і эканамічны ціск, які ўзнікае падчас кліматычнага пераходу, значна раней за многія іншыя краіны. Магчыма, менавіта таму яна стала адным з сусветных ініцыятараў дыскусій і палітыкі справядлівага пераходу. Галоўныя задачы справядлівага энергетычнага пераходу ў Іспаніі — стварэнне працоўных месцаў, а таксама эканамічнае і экалагічнае аднаўленне рэгіёнаў, дзе закрыліся шахты.

З таго часу, як у 1975 г. Іспанія стала дэмакратыяй, яе эканоміка вырасла да чацвёртай па памеры ў еўразоне, а сярод яе разнастайных галін — апрацоўчая прамысловасць, фінансавыя паслугі, фармацэўтыка і вялікі турыстычны сектар.[1] Насельніцтва краіны — 47,3 млн чалавек,[2] з іх 4% занятыя ў сельскай гаспадарцы, 20% — у прамысловасці і 76% — у сферы паслуг (галоўным чынам у турызме і банкаўскай справе).[3]

Для пераходу да нізкавугляроднай эканомікі важныя дзве ключавыя асаблівасці. Па-першае, у краіне высокі ўзровень беспрацоўя — 13,5%.[4] Па-другое, вугальная галіна заняпадае з канца 1990-х гадоў: сёння ў ёй працуе 1700 чалавек, тады як у 1990 г. працавала 45 000. Хоць гэта адносна малая доля ўсяго насельніцтва, тут ёсць дзве крытычныя праблемы. Па-першае, здабыча вугалю сканцэнтравана

Марш за клімат у Мадрыдзе 29 лістапада 2015 г., напярэдадні кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы. Удзельнікі патрабуюць 100 % аднаўляльнай энергіі.
Марш за клімат у Мадрыдзе 29 лістапада 2015 г., напярэдадні кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы. Удзельнікі патрабуюць 100 % аднаўляльнай энергіі. · Фота: Jose Antonio Moreno Cabezudo, Wikimedia Commons, CC BY-SA 2.0
Графік. Раёны Іспаніі, дзе на 1 мая 2023 г. рыхтуюцца дамовы пра справядлівы пераход праз закрыццё вугальных або атамных станцый.
Беларускае выданне: Праксіс

аўтаномных супольнасцей і два аўтаномныя гарады маюць значны ўплыў на ўнутраныя палітычныя і фінансавыя рашэнні.[6]

Іспанія — прыкметны прыклад фармальнага, кіраванага працэсу справядлівага пераходу: урад стварыў цэлую адміністрацыйную структуру, каб накіроўваць і ажыццяўляць пераход, — Міністэрства экалагічнага пераходу. Яно працуе разам з Міністэрствам працы, міграцыі і сацыяльнага забеспячэння і Міністэрствам прамысловасці, турызму і гандлю, каб каардынаваць дзейнасць на ўсіх узроўнях улады — ад агульнадзяржаўнай адміністрацыі да аўтаномных супольнасцей і мясцовага самакіравання — і запускаць інклюзіўны ўдзел усіх сфер грамадства, у тым ліку бізнесу, прафсаюзаў, навучальных устаноў і арганізацый грамадзянскай супольнасці.[7]

Зацікаўленыя бакі і іх інтарэсы

Гэтыя структуры ствараліся пераважна ў 2018–2020 гг. Яны — вынік доўгіх намаганняў многіх груп і сустрэч на нацыянальным і міжнародным узроўнях, і ў авангардзе гэтых намаганняў былі прафсаюзы.[8]

Урад

Іспанія — канстытуцыйная манархія, дзе роля манарха пераважна цырыманіяльная. Палітыка фармальна ажыццяўляецца праз парламенцкую дэмакратыю. Улада моцна дэцэнтралізаваная: 17

Бізнес

Справядлівы пераход у Іспаніі сёння засяроджаны амаль выключна на энергетычным сектары і з’яўляецца

Прафсаюзы

працэсам «зверху ўніз». Паколькі Іспанія ўваходзіць у Еўрапейскі саюз (ЕС), яна абавязана выконваць кліматычную палітыку ЕС і таму атрымлівае значнае фінансаванне на дэкарбанізацыю. Галоўныя бізнес-інтарэсы — гэта шахты і вытворцы энергіі (іх закрануць абавязковыя закрыцці), а таксама фінансавыя ўстановы, такія як Santander, BBVA, CaixaBank і Фонд Repsol. Гэтыя фінансавыя гульцы ўплываюць на крыніцы фінансавання пераходу і стымулы: скарачаюць фінансаванне неаднаўляльных крыніц энергіі, напрамую інвесціруюць у праекты аднаўляльнай энергетыкі і заахвочваюць прыватных інвестараў перанакіроўваць свае сродкі. Дзяржаўная палітыка і фінансаванне, узгодненыя з ЕС, кіруюць гэтай зменай у дзейнасці бізнесу; кампаніі па-за энергетычным сектарам мала цікавяцца дэкарбанізацыяй або справядлівым пераходам.[9] Адна з найбольш інавацыйных схем — тэндэры справядлівага пераходу: яны даюць прыватным праектам аднаўляльнай энергетыкі доступ да электрасеткі з улікам сукупнай сацыяльна-эканамічнай і экалагічнай карысці. Так выкарыстоўваецца рынкавая канкурэнцыя, але акцэнт зрушваецца з адной толькі максімізацыі прыбытку на спалучэнне прыбытку і грамадскага дабра.[10]

Большасць сяброў прафсаюзаў у Іспаніі аб’ядноўваюць дзве федэрацыі: посткамуністычная Канфедэрацыя рабочых камісій (CCOO) і сацыял-дэмакратычны Усеагульны саюз працоўных (UGT). У кожнай з іх каля 900 000 сяброў.[11]

Гістарычна гэтыя дзве федэрацыі былі палітычнымі антаганістамі. CCOO узнікла ў 1950-я гады, адыграла важную ролю ў супраціве фашысцкай дыктатуры і мела цесныя сувязі з Камуністычнай партыяй, а UGT была створана ў 1880-я гады, але падчас дыктатуры фактычна распалася; яна была саюзніцай Сацыялістычнай партыі (PSOE). З 1990-х гадоў іх палітычныя разыходжанні сталі нязначнымі, і звычайна яны дзейнічаюць разам, утвараючы падмурак стабільных, інстытуцыялізаваных і дэмакратычных працоўных адносін.

Сіла іншых прафсаюзаў залежыць ад рэгіёна. Напрыклад, у Галісіі Галісійская прафсаюзная канфедэрацыя (CIG), якая ўзнікла з некалькіх меншых рэгіянальных аб’яднанняў, па сіле роўная CCOO і UGT, а ў Краіне Баскаў два нацыяналістычныя прафсаюзы — Салідарнасць баскскіх работнікаў (ELA-STV) і Нацыяналістычныя рабочыя камітэты (LAB), адпаведна сацыял-каталіцкі і сепаратысцкі, — разам мацнейшыя за CCOO і UGT.[12]

новую энергетычную мадэль), экалагічны рух і рух за справядлівасць (ECODES, Ecologistas en Acción, SEO/BirdLife, Greenpeace, WWF, «Сябры Зямлі», Іспанская асацыяцыя экалагічнай адукацыі і іншыя), фермеры і сельскія раёны (UPA, COAG, Іспанскае таварыства арганічнага земляробства, Іспанская сетка развіцця сельскіх раёнаў), арганізацыі спажыўцоў (CECU, ASGECO, OCU), а таксама Fridays For Future (FFF) / «Моладзь за клімат». Альянс выступае за пераход да аднаўляльнай, эфектыўнай, устойлівай і справядлівай энергетычнай мадэлі, якая гарантуе ўсеагульны доступ да энергіі. Ён тлумачыць грамадзянам і розным палітычным сілам, чаму патрэбныя палітычныя дзеянні дзеля клімату.

Увогуле, як і адміністрацыйная ўлада ў Іспаніі, прафсаюзы вылучаюцца лакальнасцю. Напрыклад, структура CCOO падзелена тэрытарыяльна — на мясцовы, правінцыйны, рэгіянальны і нацыянальны ўзроўні — і па галінах: ад мясцовай прафсаюзнай арганізацыі на прадпрыемстве да федэральнай галіновай структуры.[13] І CCOO, і UGT падтрымліваюць сацыяльны дыялог як метад палітычнай арганізацыі і актыўна ўдзельнічаюць праз такі дыялог у працэсах справядлівага пераходу ў Іспаніі і на міжнародных прафсаюзных канферэнцыях.[14]

Маніфест Альянсу можна знайсці тут, а яго прапановы неадкладных кліматычных дзеянняў — тут (на астурыйскай, іспанскай, каталонскай і галісійскай мовах).

Грамадскасць

У Іспаніі ёсць і моцны рух грамадзянскай супольнасці. Створаны ў 2015 г. Alianza por el Clima («Альянс за клімат») аб’ядноўвае больш за 400 арганізацый. Сярод іх — прафсаюзы (CCOO, UGT, USO), арганізацыі ў сферы развіцця і сацыяльнай справядлівасці (ATTAC, Oxfam Intermón, Caritas, ONGAWA, Manos Unidas, REDES-ONGD), энергетычныя арганізацыі (Fundación Renovables, Платформа за

Працэсы пераходу. Удзел прафсаюзаў

Падчас кліматычнай канферэнцыі ААН COP3 у 1997 г. урад Іспаніі не браў абавязацельстваў па сацыяльнай і эканамічнай справядлівасці разам з энергетычным пераходам. Аднак ужо тады было зразумела, што скарачэнне выкідаў моцна паўплывае на ўсю эканоміку Іспаніі і, калі нічога не рабіць для змякчэння гэтых наступстваў, прывядзе да страты многіх працоўных месцаў і эканамічных цяжкасцей. Іспанская Канфедэрацыя рабочых камісій (CCOO) (кіраўнік — Хаакін Ньета, ён жа прадстаўнік Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў) прасоўвала падыход справядлівага пераходу. Для гэтага давялося выступіць супраць пазіцыі прафсаюзаў ЗША, якія не прынялі выніку кліматычнай канферэнцыі — Кіёцкага пратакола, паводле якога багацейшыя краіны пагадзіліся на канкрэтныя мэты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў.[15]

У 2005 г. Кіёцкі пратакол COP3 — міжнародны дагавор, які абавязвае прамыслова развітыя краіны і краіны з пераходнай эканомікай скарачаць выкіды вугляроду, — уступіў у сілу ў Іспаніі. І зноў ініцыятыву ўзялі прафсаюзы. Часткова на аснове вопыту адвакацыі 1997 г. была распрацавана інстытуцыялізаваная мадэль дыялогу, каб пагадненні дасягаліся праз дыялог сацыяльных партнёраў. Яе мэтай было стварыць працэс сумеснага прыняцця рашэнняў рознымі сацыяльнымі групамі. Такі падыход узгоднілі міністэрствы аховы навакольнага асяроддзя, працы і прамысловасці, прафсаюзы, а таксама аб’яднанні прамыслоўцаў, бізнесу і наймальнікаў.[16] Ідэя ў тым, што механізмы дыялогу і канфедэрацыі могуць працаваць там, дзе ў груп свае, вельмі розныя інтарэсы, але інтарэсам усіх лепш за ўсё служаць калектыўныя дзеянні і пагадненні. Лічыцца, што такі падыход дазваляе ажыццяўляць дэмакратычную ўладу непасрэдна і з удзелам людзей.

Гэта было важна для глабальнага парадку дня справядлівасці пры выкананні рашэнняў Рамачнай канвенцыі ААН аб змене клімату. Гэта таксама паказвае, наколькі важнае для справядлівага пераходу міжнароднае лідарства рабочага класа. Краіны з мацнейшымі пазіцыямі працы і прафсаюзаў могуць уплываць на міжнародныя пагадненні, каб у іх уласных краінах і за мяжой ажыццяўлялася палітыка на карысць рабочага класа.

Урадавыя меры

Працэсы, распачатыя прафсаюзамі, выліліся ў 2018 г. у дзве знакавыя падзеі: стварэнне Міністэрства экалагічнага пераходу (міністр — Тэрэса Рыбера), а затым заснаванне Інстытута справядлівага пераходу (дырэктар — Лаўра

Марцін Мурыё). Гэта было важна для замацавання справядлівага пераходу ў Іспаніі, а таксама таму, што Рыбера і Мурыё — лідары з экспертнымі ведамі і міжнародна прызнанай рэпутацыяй, якія мабілізуюць значную народную падтрымку. Рыбера — адзін з архітэктараў Парыжскага пагаднення, прынятага на COP21 у 2015 г. Мурыё — сузаснавальнік і дырэктар Міжнароднага фонду працы за ўстойлівае развіццё, адзін з арганізатараў першай і другой глабальных Прафсаюзных асамблей па пытаннях працы і навакольнага асяроддзя. На Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2012 г. («Рыа+20»), якая праходзіла паралельна з другой Прафсаюзнай асамблеяй, ААН прыняла канцэпцыю справядлівага пераходу, за якую выступалі прафсаюзы.[17]

як моладзь і беспрацоўныя; па-другое, рэгіёны, эканоміка якіх грунтавалася на галінах выкапнёвага паліва.[18] Іншымі словамі, Праграма прызнае, што трэба падтрымліваць пэўныя сацыяльныя групы незалежна ад таго, дзе яны жывуць, і што асобным рэгіёнам патрэбныя планы развіцця.

Для гэтага створаны два інавацыйныя інструменты кіравання — Інстытут справядлівага пераходу і Дамова пра справядлівы пераход.

ІНСТЫТУТ СПРАВЯДЛІВАГА ПЕРАХОДУ

Інстытут справядлівага пераходу арганізуе сацыяльны дыялог з мясцовымі зацікаўленымі бакамі, у тым ліку з прафсаюзамі, бізнес-аб’яднаннямі і органамі мясцовай улады. У яго дзве функцыі:

  • Ён рухае энергетычны пераход праз рэструктурызацыю (напр., закрыццё вугальных шахт і будаўніцтва інфраструктуры аднаўляльнай энергетыкі) і сочыць, каб выконваліся экалагічныя абавязацельствы.
  • Ён каардынуе ініцыятывы па стварэнні альтэрнатыўных крыніц занятасці і эканамічнай дзейнасці замест страчаных падчас пераходу, каб працэс быў сацыяльна справядлівым.

З таго часу працэс набраў абароты, і ў лютым 2019 г. урад Іспаніі прадставіў Стратэгічную праграму па энергетыцы і клімаце. Гэта афіцыйная нарматыўная база для дэкарбанізацыі эканомікі Іспаніі разам з механізмамі садзейнічання годнай працы і сацыяльнай згуртаванасці. Схемы стварэння працоўных месцаў, фінансавання і сацыяльнага развіцця ўлічваюць справядлівасць у двух аспектах: па-першае, уразлівыя групы насельніцтва, такія з таварышамі з іншых прафсаюзаў зрабіла іх больш праніклівымі і згуртаванымі і дало ім актыўную ролю ў вызначэнні будучыні краіны.[20] Гэтая шырэйшая карысць распаўсюджваецца і на кіраванне і адукацыю. Дзякуючы ўдзелу грамадства ў справядлівым пераходзе кіраванне стала больш празрыстым і падсправаздачным, бо пра працэс увесь час ствараюцца актуальныя дакументы.[21] Тым часам абнаўляюцца праграмы сярэдняй адукацыі, прафесійнага навучання і вышэйшай адукацыі: яны даюць тэарэтычныя веды пра экалагічны пераход і развіваюць практычныя навыкі для зялёных галін.[22]

ДАМОВА ПРА СПРАВЯДЛІВЫ ПЕРАХОД

Дамова пра справядлівы пераход змяшчае інструменты, механізмы і меры палітыкі. Яна ўключае стратэгіі эканамічнай дыверсіфікацыі і спецыялізацыі навыкаў, інвестыцыі, а таксама праграмы аднаўлення зямель, карысныя для прыроды і грамадства. Паколькі палітычная ўлада ў Іспаніі моцна дэцэнтралізаваная, вынікі Дамовы мусяць быць вельмі канкрэтнымі для мясцовых умоў, а працэсы — заснаванымі на ўдзеле: пытанні абмяркоўваюцца, а абавязацельствы па справядлівасці ўзгадняюцца ў адпаведнасці з бачаннем будучыні, якое выпрацавала мясцовая супольнасць.

Асабліва варта адзначыць, што сумесныя дзяржаўныя і прыватныя ініцыятывы ствараюць для кампаній і работнікаў значна больш магчымасцей, чым губляецца праз закрыццё прадпрыемстваў.[19] Гэта паказвае, якую каштоўнасць і грамадскую энергію можна мабілізаваць праз накіраваныя працэсы з удзелам урадаў, бізнесу, прафсаюзаў і шырокай грамадскасці, і даказвае, што ініцыятывы справядлівага пераходу могуць стаць сродкам узмацнення інтарэсаў і ўлады рабочага класа. Гэта пацвярджаюць і самі ўдзельныя прафсаюзы: па іх словах, абмеркаванне прынцыпаў, рызык і магчымасцей

Возера Ас-Понтэс (Галісія) на месцы кар’ера, дзе здабывалі буры вугаль. Пасля спынення здабычы кар’ер затапілі; цяпер тут зона адпачынку, а раён — адна з тэрыторый пагаднення аб справядлівым пераходзе.
Возера Ас-Понтэс (Галісія) на месцы кар’ера, дзе здабывалі буры вугаль. Пасля спынення здабычы кар’ер затапілі; цяпер тут зона адпачынку, а раён — адна з тэрыторый пагаднення аб справядлівым пераходзе. · Фота: Luis Miguel Bugallo Sánchez, Wikimedia Commons, CC BY-SA 4.0

Выклікі і поспехі. Выклікі

Хоць працэс справядлівага пераходу ў Іспаніі ў многім натхняе, ён не пазбаўлены абмежаванняў.

ДЛЯ БУДУЧЫНІ ВЫРАШАЛЬНЫЯ ТРЫ ПЫТАННІ:

НЕ ТОЛЬКІ ЭНЕРГЕТЫКА

ЛІЧБАВЫ ПЕРАХОД

Увага была амаль цалкам скіравана на энергетыку. Гэта зразумела: з пункту гледжання клімату гэта самая вострая галіна, і яна вырашальная для ўсёй эканомікі.[23] Але з той жа прычыны пакуль невядома, ці будуць такая ж тэрміновасць і абавязацельствы па сацыяльнай і эканамічнай справядлівасці ў іншых сектарах, дзе няма пагрозы эканамічных узрушэнняў.

Побач з экалагічным пераходам — і ва ўзаемадзеянні з ім — ідзе яшчэ адзін: лічбавы. Гэта лічбавізацыя (у тым ліку аўтаматызацыя) функцый, якія раней выконваліся ўручную; яна закранае ўсе галіны. Пакуль мацней за ўсё яе адчула апрацоўчая прамысловасць: у 2000–2014 гг. там знікла 41% працоўных месцаў, а доля занятых у сектары ўпала з 17,8% да 10,4%.[24] Адукацыя для экалагічнага пераходу ў Іспаніі ўключае тэму лічбавізацыі, але цяперашнія сацыяльныя і эканамічныя ініцыятывы яе не закранаюць.

САЛІДАРНАСЦЬ — КЛЮЧАВАЯ ТЭМА ДЛЯ ПРААДОЛЕННЯ БУДУЧЫХ ВЫКЛІКАЎ:

Вельмі важнай будзе нацыянальная міжгаліновая салідарнасць: арганізацыі грамадзянскай супольнасці і работнікі іншых сектараў павінны падтрымаць закранутых работнікаў і ствараць дастатковы ціск дзеля справядлівых вынікаў.

Салідарнасць тут падобная да апісанай вышэй, але важна дзейнічаць хутка. Калі аўтаматызацыя зробіць чалавечую працу непатрэбнай, перамоўная сіла прафсаюзаў зменшыцца. Прафсаюзам вельмі важна актыўна ўплываць на палітыку, пакуль гэтага не здарылася, і быць салідарнымі з сектарамі, дзе сіла працы ўжо аслабла.

ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ

З дзвюма папярэднімі праблемамі перасякаюцца пытанні эканамічнага росту і глабальнай расстаноўкі сіл. Занятасць у апрацоўчай прамысловасці скарачаецца не толькі праз аўтаматызацыю і лічбавізацыю, але і праз глабалізацыю: вытворчасць пераносяць у менш развітыя рэгіёны з таннейшай працай.[25] Гэта паказвае: хоць экстрактыўныя адносіны паміж Глабальнай Поўначчу і Поўднем выгадныя капіталістам багацейшых, больш развітых краін, рабочы клас гэтых краін не атрымлівае такой жа карысці.

Гэтую дынаміку трэба ўважліва ўлічваць з-за фізічных абмежаванняў матэрыялаў, патрэбных для аднаўляльнай энергетыкі, пастаяннага попыту на эканамічны рост, звязанага з вытворчасцю і спажываннем, і іх узаемадзеяння. Гаворка пра здабычу, перапрацоўку і выкарыстанне металаў і мінералаў для сістэм аднаўляльнай энергетыкі — гэта прыносіць эканамічную выгаду пэўным людзям у пэўных месцах і экалагічную шкоду, якую мусяць несці пэўныя супольнасці.[26] Іншымі словамі, галіны, што ўзнікаюць падчас пераходу, трэба крытычна ацэньваць, а іх эканамічны поспех — вымяраць матэрыяльнай карысцю для ўсіх людзей; яны не павінны служыць назапашванню багацця капіталістамі Глабальнай Поўначы або ацэньвацца паводле такіх паказчыкаў, як ВУП, што ігнаруюць размеркаванне багацця.

Патрэбныя два неадкладныя адказы на дынаміку глабалізацыі:

• Інтэрнацыяналісцкая салідарнасць рабочага класа, абмен урокамі і запуск дыялогаў. • Пераасэнсаванне мадэляў развіцця — адыход ад засяроджанасці на эканамічным росце асобных краін да інклюзіўных мадэляў, якія ўраўнаважваюць сацыяльныя патрэбы і ўплыў на прыроду, з большым акцэнтам на супрацоўніцтва, а не канкурэнцыю эканомік.

Поспехі

Глядзіце відэа, каб даведацца больш. (па-іспанску) (працягласць: 3 хв 21 с)

Кліматычныя абавязацельствы на 2030 г., замацаваныя на сёння дзякуючы планам справядлівага пераходу ў Іспаніі:

Гісторыя справядлівага пераходу ў Іспаніі дае надзею. Яна паказала дзейснасць і ўстойлівасць шырокай народнай сілы, якая нараджаецца з дыялогу і супрацоўніцтва паміж рознымі сектарамі грамадства, дзе прафсаюзы і рабочы клас адыгрываюць ключавую ролю ў кіраўніцтве. Перыяд справядлівага пераходу ў Іспаніі супаў і з Вялікай рэцэсіяй 2008–2009 гг., і з пандэміяй COVID-19 — абедзве пагражалі сарваць прагрэс. Аднак у абодва перыяды салідарнасць і рашучы ціск захавалі імпэт на нацыянальным і міжнародным узроўнях: гэта дапамагло ўключыць справядлівы пераход у знакавае Парыжскае пагадненне на COP21 і не дапусціць затрымак або змен у бюджэце пасля пандэміі.[29] Гэта ключавы ўрок для пераходаў у іншых краінах. Хоць урады і бізнес маюць больш фінансавай і непасрэднай заканадаўчай улады, прафсаюзы і грамадзянская супольнасць пераважаюць колькасцю і больш непасрэдна зацікаўленыя ў выніку. Праз пастаянны дыялог, салідарнасць і лідарства рабочы клас можа не толькі прадухіліць страты падчас пераходаў, але і выкарыстаць рухі за справядлівы пераход як магчымасць сфармаваць больш справядлівую і дэмакратычную палітычную эканомію.

  • Скарачэнне выкідаў парніковых газаў на 23% у параўнанні з 1990 г.;
  • Доля аднаўляльных крыніц у вытворчасці энергіі — 74%;
  • Адначасова занятасць павінна вырасці на 1,7% — гэта да 348 000 працоўных месцаў у год.
  • 250 млн еўра выдзелена работнікам шахцёрскіх рэгіёнаў: на датэрміновы выхад на пенсію, перанавучанне для зялёных галін і працу ў экалагічным аднаўленні.
  • Яшчэ 2,13 млрд еўра выдзелена на кампенсацыю сацыяльных і эканамічных наступстваў закрыцця 26 неканкурэнтаздольных вугальных шахт, дзе працуе каля 1700 шахцёраў.[27]

У 2021 г. урад Іспаніі склікаў Грамадзянскую асамблею па клімаце. У яе ўваходзяць 100 чалавек, выбраных так, каб адлюстроўваць разнастайнасць іспанскага грамадства, а таксама незалежныя эксперты, якія даюць падтрымку і парады. Група правяла шэсць чатырохгадзінных сесій і выпрацавала 172 рэкамендацыі па справядлівым пераходзе, якія будуць прадстаўлены парламенту Іспаніі.[28]

Нататкі

Нумары ў квадратных дужках адсылаюць да спісу крыніц заняткаў, які сабраны на сайце курса Міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (па-англійску).

Падзяліцца:TelegramBlueskyXFacebook