Гэты занятак прысвечаны становішчу мужчын і жанчын у эканоміцы і грамадстве і таму, як нашы адказы на кліматычны крызіс могуць паўплываць на гендарную роўнасць. Таксама на занятку разглядаюцца пытанні сродкаў да існавання, працоўных месцаў і годнай працы ў пераходзе.
Пасля гэтага занятку ўдзельнікі змогуць:
- Вызначаць пытанні сацыяльнай справядлівасці і праблемы работнікаў, якія трэба ўлічваць у кліматычным пераходзе.
- Шукаць праекты «гендарна справядлівага» пераходу ў розных краінах свету і разважаць, што з іх хочацца паспрабаваць у сваім кантэксце.
- Выпрацоўваць агульныя прынцыпы справядлівага пераходу.
- Разважаць, якія прынцыпы справядлівага пераходу асабліва важныя для вас.
Заданне 1.3.1: Шукаем несправядлівасць
Кожны з удзельнікаў па чарзе бярэ слова:
- Раскажыце пра праблему справядлівасці ў кліматычным пераходзе, якая ўзнікае ў вашым кантэксце, з пункту гледжання вашай арганізацыі. (5 хв на арганізацыю)
Калі семінар анлайн:
Заданне 1.3.2: Гендарная справядлівасць у кліматычных дзеяннях
Пераходы да нізкавугляродных і ўстойлівых да змены клімату эканомік — гэта магчымасць для структурных змен, якія вырашаюць названыя вамі праблемы справядлівасці. Гендарная няроўнасць — адна з іх. Давайце паглядзім на некалькі прыкладаў, каб натхніцца. Гэта праекты, адзначаныя ўзнагародамі арганізацыі Women Engage for a Common Future і Жаночай і гендарнай групы (Women and Gender Constituency) Рамачнай канвенцыі ААН аб змене клімату (UNFCCC). З 2015 г. гэтыя ўзнагароды прысуджаюць, каб паказаць устойлівыя да змены клімату мадэлі развіцця, якія прыносяць шмат сацыяльнай і экалагічнай карысці.
- Выберыце адну з гэтых ініцыятыў і пачытайце пра яе: (10 хв)
![Інфаграфіка дапаможніка. Індыя SOL & NAVDANYA; Марока UCFA & FMVI RSA; Сенегал ENDE GRAF SAHEL; Гвінея-Бісау UNIVERS-SEL; Гватэмала FUNDAECO; Камерун CAMGEW; Калумбія ENDA COLOMBIA; Камерун BETTER WORLD CAMEROON; • Англійская (кейсы на с. 9–23)[1]; • Французская• Іспанская; Індыя NAIREETA SERVICES; Лаоская НДР GDA; ДР Конга CFLEDO; Замбія GREEN LIVING MOVEMENT; Маршалавы Астравы ISLANDECO; ПАР GENDERCC SA; Інданезія YAKKUM EMERGENCY UNIT](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2F8e077091-9ed7-496c-95fa-db6413742711.webp&w=3840&q=75)
Калі вам цяжка чытаць на гэтых мовах, проста пашукайце ў Google «прыклады гендарнай роўнасці ў кліматычных дзеяннях» на зручнай вам мове.
- Прадстаўце ініцыятыву: (7 хв на выступоўцу)
- Скажыце, што вас натхняе ў гэтым праекце
- Як ён дапамагае кліматычнаму пераходу або абараняе людзей ад наступстваў змены клімату?
- Чым ён «гендарна справядлівы»?
- Якія яшчэ праблемы справядлівасці ён вырашае?
Заданне 1.3.3: Агульныя прынцыпы справядлівага пераходу
1. ГРУПАВЫЯ ДЫСКУСІІ
У «Матэрыялах трэнерам» ніжэй ёсць набор рабочых аркушаў для гэтага задання, па адным аркушы на старонку. На кожным аркушы — набор прынцыпаў справядлівага пераходу з розных крыніц. У кожным радку — прынцыпы на адну тэму. (5 хв, каб вядучыя растлумачылі заданне)
Працуйце ў групах так — усяго шэсць груп:
- Эканоміка (3 аркушы)
- Праца, Як мы жывём
- Вада, Ежа, Энергія, Транспарт, Здароўе, Культура/традыцыі/зямля (2 аркушы)
- Кліматычная справядлівасць, Сацыяльная справядлівасць
- Салідарнасць
- Геапалітыка/імперыялізм, Дэмакратыя ўдзелу
У кожнай групе хтосьці павінен добраахвотна ўзяцца запісваць галоўныя ідэі групы і потым пра іх расказаць, асабліва пра прынцыпы, якія група хоча прыняць. Гэта «спікер».
Прачытайце і абмяркуйце ідэі на рабочым аркушы (аркушах): (30 хв у групах)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
- РАТАЦЫЯ І АБМЕН (20 хв на ратацыю)
Цяпер усе спікеры пакідаюць сваю групу і пераходзяць у наступную.
Кожны спікер расказвае новай групе, над якой тэмай (тэмамі) працавала першапачатковая група і якія прынцыпы па гэтай тэме яна прапанавала прыняць. Група абмяркоўвае і ўдакладняе ідэі. Спікер запісвае моцныя рознагалоссі і новыя ідэі.
Паўтарайце, пакуль усе спікеры не пабываюць ва ўсіх іншых групах. Вось так:

3. АГУЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ (45 хв)
Спікеры называюць сваю тэму і расказваюць, якія прынцыпы прапанавала іх першапачатковая група і якія ідэі дадаліся падчас «ратацыі і абмену». Карысна таксама адзначыць, у якіх пытаннях людзі не змаглі дамовіцца.
Ці могуць удзельнікі знайсці агульную глебу? Не ўсім трэба пагаджацца ва ўсім, але паспрабуйце знайсці некалькі аб’яднаўчых прынцыпаў. Лепш мець менш прынцыпаў, але канкрэтных, вакол якіх могуць згуртавацца ўсе.
Калі семінар анлайн:
Абмеркаванне прынцыпаў — частка працэсу, у якім удзельнікі ствараюць агульную праграму. Гэта важней, чым тое, ці будзе ў выніку пісьмовы дакумент з узгодненымі прынцыпамі.
Калі ўсе зноў збяруцца на агульнае абмеркаванне, кожны ўжо паспее абмеркаваць усё, таму ўдзельнікі самі знойдуць кансэнсус — або не. Спікеры адзначаць узгодненыя прынцыпы і пункты разыходжання. Там, дзе ёсць моцная згода, прагаварыце гэта для групы. Калі адна і тая ж ці падобная ідэя гучыць ад розных спікераў, таксама звярніце на гэта ўвагу групы. У канцы падсумуйце галоўныя пункты кансэнсусу. Калі ёсць моцныя разыходжанні, спытайце ўдзельнікаў, што яны хочуць з гэтым рабіць. Для агульнага абмеркавання карысна мець дваіх вядучых: адзін чалавек кіруе выступамі спікераў, другі робіць нататкі і агучвае групе кансэнсус. Другую ролю можа выконваць хтосьці з кіраўніцтва арганізацыі.
Магчыма, удзельнікам семінара трэба будзе выбраць групу людзей, якая падрыхтуе дакумент з прынцыпамі, каб прынесці яго на адну з наступных сустрэч для прыняцця. Такі праект дакумента можна таксама вынесці на абмеркаванне ў шырэйшыя грамадскія колы — гэта само па сабе дапамагае будаваць грамадскі кансэнсус і рух за справядлівы пераход.
Рабочыя аркушы

Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ЭКАНОМІКА: АПІСАННЕ | ПРАБЛЕМЫ | Капіталістычнае назапашванне было глыбіннай прычынай празмерных выкідаў парніковых газаў, а значыць, і глабальнага пацяплення і змены клімату. | Сістэмна супрацьстаяць эксплуататарскім і неўстойлівым мадэлям вытворчасці: Карані кліматычнага крызісу — у эканамічнай сістэме, якая заахвочвае карпаратыўную прагнасць, неўстойлівую вытворчасць і пагоню за прыбыткам замест дабрабыту людзей і планеты. Глабальна гэтая сістэма яшчэ больш замацоўвае неакаланіяльныя мадэлі ўлады і вытворчасці паміж краінамі Поўначы і Поўдня і ўнутры перасяленчых калоній, такіх як Злучаныя Штаты.; ЭКАНОМІКА: НОВЫЯ МЭТЫ | (d) Узгодненая палітыка ў эканамічнай, экалагічнай, сацыяльнай, адукацыйнай і працоўнай сферах павінна ствараць спрыяльныя ўмовы, каб прадпрыемствы, работнікі, інвестары і спажыўцы прынялі пераход да экалагічна ўстойлівых і інклюзіўных эканомік і грамадстваў і рухалі яго. | Патрэбны новы нізкавугляродны шлях развіцця… [К]ожны раз, калі мы думаем пра эканамічны рост і стварэнне працоўных месцаў, … мы павінны думаць, як гэтая дзейнасць можа або спрыяць скарачэнню выкідаў вугляроду, або дапамагаць спраўляцца з наступствамі змены клімату. … Нам таксама трэба яшчэ больш сур’ёзна задумацца, як накіраваць вытворчасць і спажыванне на задавальненне базавых патрэб. …Трэба пачаць вымяраць рост не ў …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fcefff8d6-fd4c-4be7-bbc4-3737f793d8b1-1600x709.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ЭКАНОМІКА: ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЕ | Багатыя павінны заплаціць свой экалагічны доўг: Заможныя ў нашых грамадствах празмерна спажывалі рэсурсы, шкодзілі экасістэмам і маюць велізарны вугляродны след. Яны вінныя ўсім нам экалагічны доўг і павінны несці фінансавы цяжар глыбокага справядлівага пераходу [праз падаткі і надбаўкі на прадметы раскошы]. Работнікам трэба задзейнічаць пенсійныя і ашчадныя фонды …, каб падтрымаць стварэнне нацыянальнага кааператыўнага банка, які дапамагаў бы працоўным калектывам, супольнасцям і хатнім гаспадаркам … ажыццяўляць планы глыбокага справядлівага пераходу. Трэба таксама задзейнічаць дзяржаўныя фінансы ... | Справядлівы пераход роўна пераразмяркоўвае рэсурсы і ўладу: Мы павінны будаваць новыя сістэмы, добрыя для ўсіх людзей, а не толькі для нямногіх. ... Справядлівы пераход змагаецца за вяртанне капіталу і рэсурсаў дзеля аднаўлення тэрыторый і сектараў эканомікі, дзе гэтая несправядлівасць найбольш глыбокая.; ЭКАНОМІКА: УЛАСНАСЦЬ | Нам патрэбныя інвестыцыі ў тэхналогіі, а перадачу тэхналогій краінам, што развіваюцца, не павінны абмяжоўваць правы інтэлектуальнай уласнасці. | Сацыялізаваная ўласнасць: На працоўных месцах і ў супольнасцях сіла людзей павінна выяўляцца праз дэмакратычны кантроль і ўласнасць, у тым ліку праз дэмакратычныя камунальныя службы, кааператывы, агульнае …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2F3197bf0a-6fd8-4e3f-a58b-5193b2d0cc45-1600x712.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ЭКАНОМІКА: ЗМЯКЧЭННЕ | Нам патрэбны вугляродны бюджэт… [г.зн. каб утрымаць пацяпленне на прыдатным для жыцця ўзроўні, трэба не выходзіць за межы вугляроднага бюджэту — глабальнага, вызначанага навукай, і нацыянальнага, справядліва падзеленага паміж краінамі.]; РЫНКАВЫЯ МЕХАНІЗМЫ / | ХІБНЫЯ РАШЭННІ | Мы адкідаем рынкавыя механізмы скарачэння выкідаў вугляроду, [якія ператвараюць] атмасферу ў тавар на продаж — гэтак жа, як іншыя прыродныя рэсурсы ўжо сталі таварамі, што прыносяць прыбытак. [Сярод іх] • Механізм чыстага развіцця (CDM) • гандаль выкідамі. Выкарыстанне рынкавых механізмаў азначае і тое, што багатыя і ўплывовыя дыктуюць умовы, на якіх апошняя «вольная прастора» (атмасфера) дзеліцца і размяркоўваецца несправядліва. Нам патрэбнае рэгуляванне разам з санкцыямі супраць тых, хто яго парушае. | Адкінуць хібныя і шкодныя адказы на змену клімату, якія не закранаюць глыбінных прычын: Мы павінны адкінуць хібныя «рашэнні», якія захоўваюць рухавікі кліматычнага крызісу, замацоўваюць прыгнёт і прыкрываюць сваю шкоду грынвошынгам. Сярод іх — гандаль выкідамі ...; біяпаліва [і біяэнергетыка] ...; небяспечныя атамныя электрастанцыі; нарошчванне здабычы прыроднага газу, апраўданае ўлоўліваннем і захоўваннем вугляроду і іншымі тэхнічнымі «выпраўленнямі»; мегаплаціны, якія наносяць незваротную шкоду …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2F3d58f8bb-6871-4871-8b69-f85dfeb718e6-1600x702.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ПРАЦА | (b) (праграма «Годная праца») Палітыка павінна паважаць, прасоўваць і ажыццяўляць асноўныя прынцыпы і правы ў працы. | (e) … палітыка павінна задаваць рамкі справядлівага пераходу, каб спрыяць стварэнню большай колькасці годных працоўных месцаў, у тым ліку: прагназаванне ўплыву на занятасць; адэкватная і ўстойлівая сацыяльная абарона пры страце працы і перамяшчэнні; развіццё навыкаў; і сацыяльны дыялог, у тым ліку … права арганізоўвацца і весці калектыўныя перамовы. | Патрэбны справядлівы пераход да нізкавугляроднай і кліматычна ўстойлівай эканомікі, [які] вырашае і крызіс беспрацоўя, і экалагічны крызіс. … [М]ы павінны змагацца за абарону і падтрымку работнікаў, чые працоўныя месцы або сродкі да існавання могуць апынуцца пад пагрозай з-за пераходу. … Мы таксама павінны дабіцца, каб развіццё новых зялёных галін не стала нагодай зніжаць заробкі і сацыяльныя гарантыі. | Жыць у радасць, працуючы менш: У свеце, які награваецца, працоўны час трэба скараціць — прынамсі да чатырохдзённага тыдня. Годныя бязвугляродныя кліматычныя працоўныя месцы трэба гарантаваць і падтрымліваць калектыўнымі, заснаванымі на каштоўнасцях і экацэнтрычнымі падыходамі да вытворчасці, спажывання, фінансавання і ладу жыцця праз эканоміку салідарнасці. Такая эканоміка грунтуецца на патрэбах і дэмакратызуе эканамічную ўладу. [З] …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Ffe66326e-702f-42d5-a434-f80d65565011-1600x613.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ВАДА | Усе [людзі] маюць права на чыстую ваду. | Дэмакратызаваць водныя агульныя набыткі: Ваду кантралююць нямногія, а многія адчайна ў ёй маюць патрэбу. … Як грамадскае дабро, ваду павінны берагчы ўсе і абараняць ад забруджвання. … [В]одакарыстанне трэба дэмакратычна планаваць і эфектыўна рэгуляваць, пацвярджаючы права грамадзян на гэты дэфіцытны і каштоўны рэсурс. Водаправодную і каналізацыйную інфраструктуру трэба мадэрнізаваць, кіраваць ёю і кантраляваць яе, каб забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне.; ЕЖА | Харчовую небяспеку трэба тэрмінова зжыць. | Карміць сябе праз харчовы суверэнітэт … Права на ежу павінна даць вытворцам ежы, дробным рыбакам, якія ловяць рыбу для сябе, нефармальным гандлярам і спажыўцам уладу над уласнымі агульнымі харчовымі сістэмамі, каб культурна прыдатная і пажыўная ежа была даступная ўсім …; ЭНЕРГІЯ | Усе [людзі] маюць права на чыстую, бяспечную і даступную энергію. | Грамадская і абшчынная аднаўляльная энергетыка праз хуткую адмову ад выкапнёвага паліва … Эфектыўнае выкарыстанне энергіі і тэхналогій будзе вырашальным ... Выхад з інвестыцый у выкапнёвае паліва, спыненне субсідый на выкапнёвае паліва і яго здабычы (фрэкінг, вугальныя шахты, марская здабыча) — абавязковыя. | Мы павінны патрабаваць пераходу на 100% на аднаўляльную энергію са справядлівых крыніц і забраць грошы з …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fd3e070e5-bd1e-4b7c-9ab2-9257b71c2857-1600x826.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ЗДАРОЎЕ / | РЭПРАДУКТЫЎНАЯ СПРАВЯДЛІВАСЦЬ | Уплыў змены клімату на здароўе трэба разумець і вырашаць у кантэксце патрабавання ўсеагульнага доступу да аховы здароўя. | Экстраная, комплексная і прафілактычная медыцына: Нам патрэбныя дзейсныя, даступныя і чуйныя дзяржаўныя сістэмы аховы здароўя для патрэб людзей і выклікаў здароўю, якія нясе пацяпленне клімату. | Прасоўваць рэпрадуктыўную справядлівасць: Нашы змаганні за кліматычную справядлівасць і за цялесную аўтаномію звязаныя. ... Мы адкідаем хібны алармізм наконт росту насельніцтва і аргументы, якія вінавацяць у змене клімату рэпрадуктыўныя здольнасці людзей, асабліва жанчын. … [У]стойлівая будучыня патрабуе цялеснай аўтаноміі і сэксуальных і рэпрадуктыўных правоў пры любых абставінах.; КУЛЬТУРА / | ТРАДЫЦЫІ / ЗЯМЛЯ | Справядлівы пераход захоўвае культуру і традыцыі: Справядлівы пераход павінен ствараць інклюзіўную прастору для ўсіх традыцый і культур, прызнаючы іх неад’емнай часткай здаровай і жывой эканомікі. Ён таксама павінен прадугледзець рэпарацыі за зямлю, якую скралі і/або знішчылі капіталізм, каланіялізм, патрыярхат, генацыд, рабства. | Паставіць у цэнтр правы і лідарства карэнных народаў: Суверэнітэт і рашэнні карэнных народаў маюць першараднае значэнне. Гэта ўключае юрыдычна абавязковае прызнанне правоў карэнных народаў на зямлю, рэальнае …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fd6313929-28bc-4ab9-94d8-939b86a1107f-1600x628.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; КЛІМАТЫЧНАЯ СПРАВЯДЛІВАСЦЬ | Кліматычная справядлівасць: Тыя, хто найменш адказны, не павінны пакутаваць або несці кошт кліматычных наступстваў. [П]атрэбы работнікаў, бедных, беззямельных, людзей з інваліднасцю, жанчын з нізавых супольнасцяў, дзяцей і ўразлівых супольнасцяў павінны быць у цэнтры глыбокага справядлівага пераходу. Карысцю ад сацыяльна-экалагічнай трансфармацыі трэба дзяліцца пароўну.; САЦЫЯЛЬНАЯ СПРАВЯДЛІВАСЦЬ | (c) Палітыка і праграмы павінны ўлічваць моцнае гендарнае вымярэнне многіх экалагічных выклікаў і магчымасцяў. Варта разгледзець асобныя гендарныя меры, каб спрыяць роўным вынікам. | Новыя экалагічныя працоўныя месцы даюць магчымасць выправіць многія гендарныя дысбалансы ў занятасці і навыках. … Гендарная роўнасць павінна быць кіруючым прынцыпам у [працы] Зялёнага кліматычнага фонду. | Сацыяльная справядлівасць: Кліматычная справядлівасць — гэта сацыяльная справядлівасць. Супрацьстаяць усім формам дыскрымінацыі і прыгнёту па расе, класе, гендары, поле і ўзросце дзеля кліматычнай і сацыяльнай справядлівасці. | Справядлівы пераход роўна пераразмяркоўвае рэсурсы і ўладу: … [Ён] павінен актыўна змагацца з цяперашняй і гістарычнай сацыяльнай несправядлівасцю, заснаванай на расе, класе, гендары, іміграцыйным статусе і іншых формах прыгнёту, і пераўтвараць яе. | Патрабаваць інтэрсекцыянальнага …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fddfa817e-b6f6-4a4e-b436-be4a0ffef2cc-1600x679.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; САЛІДАРНАСЦЬ: КРАІНЫ І | РЭГІЁНЫ | (f) Няма «аднаго рашэння для ўсіх». Палітыку і праграмы трэба распрацоўваць з улікам канкрэтных умоў краін, у тым ліку ўзроўню развіцця, сектараў эканомікі і тыпаў і памераў прадпрыемстваў. | Афрыканская салідарнасць неабходная. [Р]ост глабальнай тэмпературы на 2 °C будзе азначаць сярэдні рост на 3 °C для Афрыкі [з сур’ёзнымі наступствамі для ежы і вады]. … Афрыка таксама больш уразлівая, бо мае менш рэсурсаў, каб спраўляцца з наступствамі змены клімату. Як кантынент мы адстаём у тэхналогіях, навыках і фінансавых рэсурсах. … Нам таксама патрэбная кантынентальная салідарнасць, каб супрацьстаяць новаму неакаланіяльнаму захопу зямель, які адбываецца ў Афрыцы. | Міжнародная салідарнасць: Барацьба кожнага — гэта агульная барацьба за захаванне жыцця. Ва ўмовах усё мацнейшых кліматычных узрушэнняў міжнародная салідарнасць — галоўная для глыбокага справядлівага пераходу, бо яна яднае ўсіх, хто змагаецца за вызваленне і за свет пасля вугляроду. | Справядлівы пераход увасабляе мясцовую, рэгіянальную, нацыянальную і міжнародную салідарнасць: Справядлівы пераход павінен быць вызваленчым і трансфарматыўным. Наступствы экстрактыўнай эканомікі не ведаюць межаў. Мы прызнаём узаемасувязь нашых супольнасцяў і нашых праблем. Нашы рашэнні патрабуюць мясцовай, рэгіянальнай, нацыянальнай і …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2F77320fca-97a0-4006-85fe-d928be16fc2a-1600x775.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Рабочыя аркушы
![Табліца. КІРУЮЧЫЯ ПРЫНЦЫПЫ МАП | ПРАГРАМА COSATU | ХАРТЫЯ КЛІМАТЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЦІ | CLIMATE JUSTICE ALLIANCE | ПРЫНЦЫПЫ ФЕМІНІСЦКАГА ЗЯЛЁНАГА НОВАГА КУРСУ; ГЕАПАЛІТЫКА / ІМПЕРЫЯЛІЗМ | (g) Пры ажыццяўленні стратэгій устойлівага развіцця важна спрыяць міжнароднаму супрацоўніцтву паміж краінамі. У гэтым кантэксце нагадаем пра Канферэнцыю ААН па ўстойлівым развіцці («Рыа+20»), у тым ліку пра раздзел VI аб сродках ажыццяўлення [уключае фінансаванне]. | Амбіцыйнае юрыдычна абавязковае міжнароднае пагадненне, мэта якога — абмежаваць рост тэмпературы максімум 1,5 °C, — неабходны вынік працэсу UNFCCC. | Развітыя краіны павінны заплаціць кліматычны доўг, а Зялёны кліматычны фонд — быць падсправаздачным. | Дэкаланіяльнасць: Каланіяльнае, неакаланіяльнае і імперскае панаванне вядзе нас да вымірання. Яно трымаецца на пакланенні экстрактывізму, тэхналогіям, фінансам, гвалту і рынкам. Мы актыўна адмяжуемся ад гэтай сістэмы, сцвярджаючы вызваленчыя адносіны паміж людзьмі і з нечалавечай прыродай, укаранёныя ў нашай гісторыі, культуры, ведах і ў шырэйшай барацьбе прыгнечаных на планеце Зямля. | Прызнаць, што такой рэчы, як унутраная кліматычная палітыка, не існуе: … Мы можам прадухіліць кліматычную катастрофу, толькі калі ЗША будуць працаваць з астатнім светам дзеля змякчэння змены клімату і прасоўваць фемінісцкую знешнюю палітыку ... Гэта запатрабуе … прызнання, што ЗША гістарычна былі найбуйнейшым у свеце крыніцай вугляроднага забруджвання … ЗША павінны вярнуць гэты доўг …](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fa741c1c6-9d04-45c9-a73c-343c1009a49f-1600x791.webp&w=3840&q=75)
- З якімі ідэямі група згодная?
- З якімі ідэямі ў групы ёсць праблемы?
- Якіх прынцыпаў або ідэй не хапае?
- Якія прынцыпы вы прымеце для свайго справядлівага пераходу?
Занятак 1.3. Рэфлексія
Рэфлексія па пройдзеным матэрыяле
- Ці лепш вы цяпер разумееце, што азначае справядлівы пераход?
- Якія сувязі вы бачыце паміж праграмамі вашай арганізацыі і кампаніяй за справядлівы пераход?
- Што вы даведаліся пра тое, як зрабіць свае кліматычныя праекты і кампаніі «гендарна справядлівымі»?
- Назавіце два прынцыпы справядлівага пераходу, якія вы плануеце ўнесці ў працу сваёй арганізацыі.
На сайце курса вы знойдзеце даследаванні, відэа і сайты для далейшага вывучэння тэм гэтага занятку. Там жа сабраныя ўсе спасылкі на крыніцы.
Факты: Нікога не пакінуць
ГЕАГРАФІЯ
Парадак дня да 2030 года прадугледжвае дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця, каб забяспечыць устойлівае развіццё для ўсіх. Краіны паабяцалі «нікога не пакінуць ззаду» і «у першую чаргу дапамагчы тым, хто найбольш адстаў». Гэта значыць дацягнуцца да найбяднейшых з бедных і пакончыць з няроўнасцю і дыскрымінацыяй, якія стрымліваюць людзей і супольнасці — напрыклад, у беднасці або без доступу да вады, жылля, адукацыі і сацыяльнай абароны.
Вопыт праграм многіх арганізацый па ўсім свеце паказвае: калі ставіць маргіналізаваных людзей, такіх як жанчыны і карэнныя супольнасці, у цэнтр кліматычнай палітыкі і ініцыятыў, гэта дае доўгатэрміновы станоўчы ўплыў на здольнасць супольнасцяў падрыхтавацца да кліматычных узрушэнняў і вытрымаць іх, а таксама спрыяе сацыяльнай справядлівасці. І наадварот, калі не ўключаць гендарны аналіз у палітыку і праграмы, гэта можа ўзмацняць няроўнасць — напрыклад, замацоўваючы стэрэатыпы.[2] Калі лідарства, погляды, праблемы і патрэбы найбольш абдзеленых людзей будуць у цэнтры ініцыятыў, гэта дакладна дазволіць нікога не пакінуць ззаду.
5 фактараў, якія перасякаюцца[1]
Каб зразумець, хто застаецца ззаду і чаму, прапануецца ўлічваць пяць фактараў — гл. кругі на дыяграме ніжэй.
Гэтыя фактары можна выкарыстоўваць, каб вывучаць цяжкасці, з якімі сутыкаюцца людзі; пашыраць магчымасці тых, каму пагражае або хто ўжо застаўся ззаду; і ажыццяўляць інклюзіўную і прагрэсіўную палітыку.

Факты: Што такое гендар?
![Ілюстрацыя Nhung Lê. Гендарны пернічак; азначае: нічога з таго, што справа на шкале; ГЕНДАРНАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ; Гендарная ідэнтычнасць — тое, як вы самі ў галаве ўспрымаеце сябе. Напрыклад, вы можаце ідэнтыфікаваць сябе як гендарквір.; ІДЭНТЫЧНАСЦЬ; ГЕНДАРНАЕ ВЫЯЎЛЕННЕ; Гендарнае выяўленне — тое, як вы паказваеце гендар праз учынкі, паводзіны, адзенне і зносіны. Напрыклад, вы можаце выяўляць сябе андрагінна.; ПРЫЦЯГНЕННЕ; ВЫЯЎЛЕННЕ; ПОЛ; АНАТАМІЧНЫ ПОЛ; Анатамічны пол — гэта вашы фізічныя органы, гармоны і храмасомы.; ПОЛ, ПРЫПІСАНЫ ПРЫ НАРАДЖЭННІ; Жаночы; Прыцягненне — гэта тое, да каго вас цягне фізічна і/або эмацыйна. Напрыклад, вы можаце адчуваць бісексуальнае прыцягненне.; Жанчынасць; Мужчынасць; Фемінінасць; Маскуліннасць; Жаночасць; Мужчынскасць; Інтэрсэкс; Мужчынскі; СЭКСУАЛЬНАЯ ЦЯГА ДА…; Жанчын і/або фемінінных асоб; Мужчын і/або маскулінных асоб; РАМАНТЫЧНАЯ ЦЯГА ДА…; Жанчын і/або фемінінных асоб; Мужчын і/або маскулінных асоб; Крыніца: www.itspronouncedmetrosexual.com[3]](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2F5a38aa41-2137-4cbf-a6b8-9942643f1100.webp&w=3840&q=75)
- Магчымасць жанчын выйсці на рынак працы абмяжоўвае нераўнамернае размеркаванне сямейных абавязкаў і неаплатнай хатняй працы і працы па доглядзе ў хатняй гаспадарцы. Жанчыны праводзяць за неаплатнай хатняй працай і доглядам прыкладна ў 2,5 раза больш часу, чым мужчыны, — у сярэднім 4,2 гадзіны ў дзень супраць 1,7 гадзіны ў мужчын.
- У цэлым мужчыны зарабляюць на 12% больш за жанчын. Гэта таму, што жанчыны часцей працуюць няпоўны дзень, у нефармальным сектары або на сябе, займаюць горш аплатныя пасады або атрымліваюць менш за тую ж працу.
- Жанчыны часцей, чым мужчыны:
Факты: Даныя пра становішча жанчын і мужчын
Даклад ААН «Жанчыны свету 2020» ацэньвае прагрэс у дасягненні гендарнай роўнасці па стане на 2020 г. на падставе шырокага збору даных па ўсім свеце.[4] Вось некаторыя сярэднія сусветныя лічбы:
Адукацыя
Мы дасягнулі таго, што дзяўчынкі і хлопчыкі аднолькава часта вучацца ў пачатковай і сярэдняй школе. Сярод студэнтаў, якія вывучаюць прыродазнаўчыя навукі, тэхналогіі, інжынерыю і матэматыку, 65% — мужчыны.
Праца
- 14% маладых мужчын і 31% маладых жанчын не вучацца, не праходзяць навучанне і не працуюць.
- 74% мужчын працаздольнага ўзросту ўдзельнічаюць у рынку працы, а жанчын — толькі 47%.
- працуюць няпоўны дзень — у 95% краін
- маюць нефармальную працу — у 56% краін
- 18% жанчын супраць 7% мужчын заняты як «сямейныя памочнікі». Гэта людзі, якія працуюць у бізнесе сваяка, што жыве ў той жа хатняй гаспадарцы.
Такая праца дае больш гнуткі графік. Але яна горш аплочваецца, менш стабільная, дае менш магчымасцяў для навучання і павышэння і меншую сацыяльную абарону — напрыклад, дапамогу па мацярынстве, пенсію, медыцынскую дапамогу, выплаты па беспрацоўі і інваліднасці.
- Праз стэрэатыпы пра тое, якая адукацыя і праца пасуюць мужчынам і жанчынам, жанчыны і мужчыны працуюць у розных прафесіях (гарызантальная сегрэгацыя) і на розных пасадах у межах адной прафесіі або групы прафесій (вертыкальная сегрэгацыя), напрыклад:
- Менш жанчын, чым мужчын, валодаюць зямлёй, маюць надзейныя правы на яе або кантралююць яе. 85% уладальнікаў сельскагаспадарчай зямлі — мужчыны.
- Інтэрнэтам карыстаюцца 58% мужчын і 48% жанчын.
- Жанчыны складаюць… 20% аператараў і зборшчыкаў машын і абсталявання, 45% тэхнікаў, 49% спецыялістаў (але толькі 20% спецыялістаў па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях і 28% спецыялістаў у навуцы і інжынерыі) і 28% кіраўнікоў.[5]
- Мужчыны складаюць… 12% работнікаў асабістага догляду, 21% аплатных хатніх работнікаў, 31% медыцынскіх спецыялістаў і 50% работнікаў сферы паслуг і продажу.[6]
Уласнасць і доступ да паслуг
- 72% мужчын маюць доступ да фармальных фінансавых паслуг, такіх як банкі і крэдыты, а жанчын — толькі 65%. Таму жанчынам цяжэй весці бізнес, рэалізаваць свой патэнцыял як прадпрымальніц або купляць нерухомасць ці іншую маёмасць.
Доля жанчын сярод уладальнікаў зямлі ў 104 краінах [7]

Уразлівасць да гвалту
- 50% жанчын кажуць, што могуць адмовіцца ад сэксу і самі прымаюць рашэнні пра кантрацэпцыю.
- 18% жанчын ва ўзросце 15–49 гадоў паведамілі, што за апошнія 12 месяцаў зазнавалі гвалт ад інтымнага партнёра.
- Мужчын забіваюць у 4 разы часцей, чым жанчын (жанчыны складаюць толькі 20% ахвяр забойстваў).
- У 2017 г. 58% забітых жанчын загінулі ад рук інтымнага партнёра або члена сям’і.
- Калі ўзяць толькі забойствы, учыненыя інтымным партнёрам ахвяры, 80% ахвяр — жанчыны.
Праверце, як справы з гендарнай роўнасцю ў вашай краіне: на https://data.unwomen.org/ у раздзеле countries ёсць даведка па кожнай краіне (па-англійску, але з добрай візуалізацыяй) пра становішча жанчын і мужчын там, дзе «ААН-жанчыны» змаглі сабраць такія даныя. Там вымяраецца прагрэс у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця для жанчын і для мужчын, таму відаць адрозненні.


Факты: Гендарная справядлівасць у кліматычным пераходзе
Калі думаеце пра гендар і кліматычны пераход, сачыце, каб не ўзмацняць і не замацоўваць стэрэатыпы. Разважайце пра тое, якое становішча мужчын і жанчын ёсць цяпер, а не прадпісвайце жанчынам і мужчынам нейкі прыроджаны патэнцыял. Праўда, што большую частку догляду дзяцей і хатняй працы выконваюць жанчыны; няпраўда, што жанчыны ад прыроды больш клапатлівыя за мужчын. Праўда, што ў фармальнай занятасці больш мужчын, чым жанчын; няпраўда, што мужчыны ад прыроды разумнейшыя ці больш дасведчаныя ў жыцці. На індывідуальным узроўні заўсёды будуць выключэнні, а паміж культурамі, класамі і эканомікамі — пэўныя адрозненні. У цэлым жанчыны зарабляюць менш за мужчын; аднак многія жанчыны з сярэдняга класа, верагодна, зарабляюць больш, чым большасць мужчын з рабочага класа. Выданне Глабальнага альянсу па гендары і клімаце 2016 г. «Гендар і змена клімату: уважлівы погляд на наяўныя даныя» паказала, што факты абвяргаюць некаторыя агульныя сцвярджэнні, такія як «Мужчыны і хлопчыкі не пацерпяць ад змены клімату так моцна, як жанчыны і дзяўчынкі» і «Жанчыны часцей гінуць падчас штормаў і паводак, бо не ўмеюць плаваць» (аказваецца, уменне плаваць не дапамагае выжыць падчас моцных штормаў і паводак).[9]
Грамадствы і культуры вызначаюць для жанчын і мужчын рознае становішча ў грамадстве і эканоміцы. Жанчыны і мужчыны могуць мець розныя…
- ролі ў грамадстве і эканоміцы
- працу і заробак
- абавязкі і паўнамоцтвы прымаць рашэнні ў сям’і, супольнасці і грамадстве
- доступ да рэсурсаў, іх выкарыстанне і кантроль над імі
- мадэлі спажывання
- лад жыцця і заняткі.
З-за гэтага рознага становішча змена клімату і кліматычны пераход могуць па-рознаму закранаць жанчын і мужчын — у залежнасці і ад іншых фактараў. Багацейшыя людзі маюць больш рэсурсаў, каб спраўляцца са зменамі і ўзрушэннямі.
Экафемінізм
Змены клімату і іх магчымы ўплыў на жанчын і мужчын
Эка-фемінісцкі сацыялізм імкнецца вярнуць і ажывіць фемінізм, энвайранменталізм і сацыялізм, каб зразумець, на якім раздарожжы мы стаім, і паказаць шлях да іншай будучыні — справядлівай і без эксплуатацыі.[10] Арганізацыя Women Engage for a Common Future вядзе кампанію #ecofeministsscorecard, якая пачалася ў Еўропе, гл. www.wecf.org/ecofeministscorecard.
Выданне ААН/ARROW «Навучальны дапаможнік па гендары і ўстойлівасці да змены клімату» разглядае, як розныя наступствы змены клімату могуць па-рознаму ўплываць на жанчын і мужчын у залежнасці ад іх гендарных роляў.[11] Улічвайце, што пададзеныя гендарныя ролі — толькі арыенцір: яны не застылыя і могуць адрознівацца ў розных кантэкстах.

Зыходзячы са змен клімату, якія адбываюцца ці чакаюцца ў вашым рэгіёне, падумайце, ці дастасавальныя гэтыя ідэі да вашага кантэксту і якія яшчэ наступствы могуць па-рознаму закрануць жанчын і мужчын.



Факты: Уразлівасць і здольнасці ў сітуацыі бедстваў
Вось што паказвае гэтае даследаванне:
Гендарныя адрозненні ва ўразлівасці і адаптацыі да бедстваў
Гендарныя няроўнасці, што павышаюць рызыкі ў бедствах
Існуючыя здольнасці і ўразлівасць людзей вызначаюць, як на іх паўплывае небяспека і як яны адрэагуюць на крызіс. Каб зразумець іх рызыку, трэба паглядзець, наколькі яны схільныя да змен клімату і іх ланцуговых наступстваў, наколькі яны адчувальныя да ўздзеяння і якія ў іх ёсць магчымасці рэагаваць. (Гл. фактары, пра якія ідзе гаворка ў «Нікога не пакінуць ззаду» на пачатку гэтага раздзела «Факты».)
Улічваючы, што звычайна жанчыны нясуць патройную нагрузку (заробак, хатняя праца, догляд дзяцей), даюць рады з меншымі грашыма і перажываюць хатні гвалт, сэксуальныя дамаганні і напады, іх можна лічыць вельмі ўстойлівымі.
Гендарны вопыт, які можа павялічыць здольнасць спраўляцца з бедствамі
Адно даследаванне разгледзела, чым адрозніваюцца ўразлівасць мужчын і жанчын да бедстваў і іх здольнасці рэагаваць на бедства. [12]
ЖАНЧЫНЫ
• Няма доступу да адукацыі, інфармацыі і ранняга папярэджання • Абмежаваны доступ да палітычнай улады і прадстаўніцтва • Вышэйшы ўзровень беднасці • Ад харчавання залежыць здольнасць спраўляцца з бедствамі: дзе-нідзе жанчыны ядуць пасля мужчын ці менш за іх • Вялікія абавязкі па доглядзе іншых • Хатні гвалт • Тыповыя жаночыя заняткі недааплачваюцца ці ўскладняюцца пры засухах і паводках:
• дробная сельская гаспадарка • нефармальная эканоміка • збор вады • догляд хворых падвяргае жанчын рызыцы хвароб
• Сацыяльныя сувязі • Вопыт догляду • Глыбокае веданне супольнасцяў • Кіраванне прыроднымі і экалагічнымі рэсурсамі • Высокая дасведчанасць пра рызыкі
МУЖЧЫНЫ
• У час бедства яны на працы, далей ад падтрымкі, і спрабуюць дабрацца дадому • Нормы маскуліннасці: мужчыны могуць лічыць, што як «моцны пол» яны могуць не асцерагацца, або грамадства чакае ад іх рызыкоўных «гераічных» ратавальных дзеянняў • Ролі ў сям’і і доме: мужчыны могуць рызыкаваць як абаронцы або бяручыся за фізічную працу, напрыклад разбор разбураных дамоў
• Плаваць, лазіць па дрэвах і фізічнай актыўнасці часцей вучаць хлопчыкаў • Хлопчыкам аддаюць перавагу падчас ратавання • Прафесійныя і працоўныя кантакты • Вопыт тэхнічнай працы • Меншыя абавязкі па доглядзе дзяцей
Улічвайце, што адзін і той жа аспект можа быць і перавагай, і перашкодай у межах аднаго гендару (напрыклад, тое, што жанчыны абмежаваныя домам і мясцовым асяроддзем, азначае і тое, што ў іх няма сувязяў у шырокім свеце і вопыту, які пашырае кругагляд, і тое, што яны добра ведаюць сваю супольнасць і маюць моцныя сацыяльныя сувязі).
«Падвойнае бедства» для жанчын
У гэтым даследаванні гаворыцца: «На больш доўгіх этапах рэабілітацыі і аднаўлення пасля бедстваў таксама ёсць гендарныя адрозненні. Жанчыны і дзяўчаты асабліва ўразлівыя ў сітуацыях пасля бедстваў, бо ў іх няма зямлі і іншай маёмасці, якія маглі б дапамагчы ім выстаяць. Таму яны часцей сутыкаюцца з недахопам ежы, сэксуальнымі дамаганнямі, непажаданай цяжарнасцю, гандлем людзьмі і хваробамі, і іх могуць прымусіць кінуць школу ці раней выйсці замуж. Калі не ўлічваць гендар, ёсць таксама небяспека, што гранты на аднаўленне пасля бедстваў будуць аддаваць перавагу мужчынам перад жанчынамі і так узмацняць гендарную няроўнасць».
Паразважайце: ці дастасавальныя гэтыя ідэі да вашага кантэксту і якія яшчэ гендарныя рызыкі і здольнасці могуць быць у вас.
і дае людзям магчымасць выконваць іншую працу. Справаздача Міжнароднай арганізацыі працы «Будучыня працы, якой мы хочам: глабальны дыялог» сцвярджае, што паняцце працы трэба пашырыць і ўключыць у яго неаплатную працу (асабліва працу па доглядзе), каб яно не абмяжоўвалася толькі наёмнай працай.[13] У 1970-я гады некаторыя феміністычныя рухі ў развітых краінах змагаліся за тое, каб хатнім гаспадыням плацілі за іх працу.[14] Група арганізацый вядзе кампанію за перабудову сацыяльнай арганізацыі працы па доглядзе праз праграму «5R»: прызнаваць сацыяльную і эканамічную каштоўнасць працы па доглядзе (аплатнай ці не), узнагароджваць і аплачваць працу па доглядзе, скарачаць цяжар неаплатнай працы па доглядзе, які ляжыць на жанчынах, пераразмяркоўваць працу па доглядзе ўнутры хатніх гаспадарак, вяртаць паслугам па доглядзе публічны характар. Маніфест, відэа і падкасты, а таксама спіс арганізацый-удзельніц, сярод якіх і глабальная прафсаюзная федэрацыя Інтэрнацыянал грамадскага абслугоўвання (PSI), глядзіце на peopleoverprof.it/resources/campaigns/ rebuilding-the-social-organization-of-care.
Факты: Сродкі да існавання, працоўныя месцы і годная праца ў пераходзе Сродкі да існавання
Сродкі да існавання — гэта тое, з чаго вы атрымліваеце даход і ўтрымліваеце сябе; фармальная праца на наймальніка — толькі адна з іх формаў. Многія хатнія гаспадаркі жывуць з розных крыніц: напрыклад, праца аднаго з членаў сям’і, выпадковыя падпрацоўкі, калі ўдаецца іх знайсці, сацыяльныя выплаты, нефармальная эканоміка і мікрапрадпрыемствы (сярод іх можа быць і дзейнасць, якая сёння лічыцца незаконнай), а часам і натуральная гаспадарка.
Як змяняецца праца з-за кліматычнага крызісу і кліматычнага пераходу
Рэпрадуктыўная праца
Калі гаворка ідзе пра працу, мы рэдка думаем пра «рэпрадуктыўную працу» — неаплатную працу, якую выконваюць пераважна жанчыны: догляд дзяцей, гатаванне ежы, прыбіранне, мыццё, догляд пажылых і хворых. Гэтая праца падтрымлівае жыццё хатніх гаспадарак
Фізічныя змены клімату, а таксама нізкавугляродныя і кліматычна ўстойлівыя змены ў эканамічнай дзейнасці ўплываюць на тое, як людзі зарабляюць на жыццё. Рост спёкі можа ўплываць на прадукцыйнасць і ўмовы працы, на машыны і вытворчыя працэсы. Навыкі і працоўныя месцы, патрэбныя ў нізкавугляроднай і кліматычна ўстойлівай эканоміцы, адрозніваюцца ад тых, што ёсць цяпер. Сродкі да існавання, якія залежаць ад прыродных рэсурсаў, могуць апынуцца пад пагрозай, калі экасістэмы змяняюцца або руйнуюцца. Менавіта пытанне, што будзе з работнікамі галін выкапнёвага паліва, калі гэтыя галіны згортваюцца, дало штуршок размовам пра неабходнасць «справядлівага пераходу».
народны план справядлівага пераходу. Нацыянальныя кампаніі за кліматычныя працоўныя месцы ёсць у Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Шатландыі, Францыі, Партугаліі, Паўднёвай Афрыцы, Канадзе і ЗША. Знайдзіце іх на globalclimatejobs.org.
Кампаніі заклікаюць ствараць працоўныя месцы, якія непасрэдна дапамагаюць скарачаць выкіды парніковых газаў або адаптавацца да змены клімату, у тым ліку праз забеспячэнне і захаванне жыццёва важных паслуг. Такія працоўныя месцы:
- новыя
- у дзяржаўным сектары або з дзяржаўным фінансаваннем
- годныя: са справядлівай аплатай і ўмовамі, з захаваннем правілаў аховы навакольнага асяроддзя, гігіены, аховы і бяспекі працы
Два даклады МАП 2018 года сцвярджаюць, што будучыню працы і сацыяльнай справядлівасці вызначаць дзве асноўныя тэндэнцыі, звязаныя з прыродным асяроддзем: цяперашняя і будучая дэградацыя асяроддзя і рух да экалагічнай устойлівасці. Гэтыя даклады дапамагаюць зразумець магчымыя змены. Гэта «Будучыня працы ў зменлівым прыродным асяроддзі: змена клімату, дэградацыя і ўстойлівасць»[15] і «Занятасць і сацыяльныя перспектывы ў свеце — 2018: зялёная эканоміка з працоўнымі месцамі».[16] Асноўныя высновы гэтых дакладаў і лічбы па працоўных месцах прыведзены ніжэй.
і суправаджаюцца абавязацельствам у першую чаргу перакваліфікаваць і ўзяць на працу работнікаў з галін, што скарачаюцца з-за пераходу. Але ў матэрыялах гэтых кампаній паняцце «кліматычных працоўных месцаў» не ахоплівае роўных магчымасцяў для жанчын і мужчын атрымаць такую працу. Яны таксама не прапануюць даваць прыярытэт іншым групам, якія з-за структурнай дыскрымінацыі, напрыклад па этнічнай прыкмеце, не маюць роўнага доступу да годнай працы.
КАМПАНІІ CLIMATE JOBS
Кампаніі Climate Jobs («Кліматычныя працоўныя месцы») аб’ядноўваюць прафсаюзы, групы за кліматычную справядлівасць і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, каб прапанаваць маштабныя дзяржаўныя інвестыцыі ў стварэнне «кліматычных працоўных месцаў» і адстойваць
УДЗЕЛ ЖАНЧЫН У ЗЯЛЁНАЙ ЗАНЯТАСЦІ[18]
ГОДНАЯ ПРАЦА
ШТО ЗАМІНАЕ ЖАНЧЫНАМ ПРАЦАВАЦЬ І АБМЯЖОЎВАЕ ІХ:
Паколькі зялёныя крыніцы заробку і працоўныя месцы — гэта новыя сферы працы, якія толькі ўзнікаюць, іх можна з самага пачатку ствараць як годныя. Прафсаюзы павінны дабівацца, каб зялёныя працоўныя месцы адпавядалі праграме МАП (Міжнароднай арганізацыі працы) «Годная праца».[17] Гэта ўключае роўныя магчымасці і роўнае стаўленне да ўсіх жанчын і мужчын.

Падчас кліматычнага пераходу прафсаюзы і арганізацыі павінны дзейнічаць, каб павялічыць колькасць жанчын, якія:
- працаўладкаваныя — дзякуючы законам супраць дыскрымінацыі і прыязнай да сям’і палітыцы на працоўных месцах;
- прынятыя на новыя працоўныя месцы — праз квоты і мэтавыя праграмы;
- навучаныя навыкам зялёнай працы — праз мэтавыя праграмы вучнёўства і навучання;
- атрымліваюць справядлівую аплату — праз скарачэнне гендарнай сегрэгацыі на рынку працы і разрываў у аплаце. Забяспечце роўную аплату за роўную працу з самага пачатку, калі ствараюцца працоўныя месцы;
- арганізаваныя — праз рост колькасці жанчын у прафсаюзах патэнцыйна зялёных галін.
КАБ ДАПАМАГЧЫ ЖАНЧЫНАМ ПРЫЙСЦІ Ў ЗЯЛЁНУЮ ПРАЦУ І ЭФЕКТЫЎНА Ў ЁЙ УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ:
• Устараняць фактары, што перашкаджаюць жанчынам (левая калонка). • Змагацца з глыбіннымі прычынамі дыскрымінацыі праз змены ў законах пра права ўласнасці, спадчыну і ў сямейных кодэксах. • Забяспечыць даступны догляд дзяцей, аплатны бацькоўскі адпачынак і гнуткі графік. Рабочы час, зручны для сямейнага жыцця, медыцынскія ільготы і дэкрэтны адпачынак, кантраляваныя ўмовы аховы і бяспекі працы павінны быць базавымі патрабаваннямі да зялёных працоўных месцаў. • Наём і навучанне могуць асабліва дапамагчы большай колькасці жанчын выйсці на кар’ерныя шляхі, якія дадуць ім эканамічную бяспеку і магчымасць утрымліваць сябе і сем’і.
РЫНАК ПРАЦЫ ЗМЯНЯЕЦЦА: РОСТ НЯЎСТОЙЛІВАЙ ЗАНЯТАСЦІ
Змены ў сродках да існавання і працы, выкліканыя кліматам, адбываюцца адначасова з іншымі зрухамі ў свеце працы. У 2017 годзе Міжнародная арганізацыя працы стварыла Глабальную камісію па будучыні працы. Камісія падрыхтавала карысныя даследаванні.[19]
Некаторым падабаюцца гнуткасць і аўтаномія, якія дае праца фрылансерам або на сябе, і яны зарабляюць дастаткова, каб перажыць перыяды без даходу і самім забяспечыць сабе жытло, медыцынскую дапамогу і старасць.
У сусветным маштабе можна сказаць, што мы перажываем перыяд, калі рывкамі адбываецца пераход ад пралетарыяту (рабочых фабрычных цэхаў) эпохі індустрыялізацыі да прэкарыяту (работнікаў з выпадковай, часовай працай або самазанятых) на рынку працы XXI стагоддзя. Некалькі фрагментаў з газетнага артыкула пра працу камісіі МАП апісваюць гэта:
Але найчасцей прэкарыят мае справу з ненадзейнай працай, нізкімі і непрадказальнымі даходамі і стратай грамадзянскіх правоў. У гэтых людзей могуць быць кантракты па выкліку або з нулявой колькасцю гадзін, або яны атрымліваюць працу ўрыўкамі праз кадравых пасрэднікаў; некаторыя выконваюць «заданні», «краўдворк» або «працу па запыце праз праграмы» ў інтэрнэце. У некаторых узровень адукацыі вышэйшы, чым патрабуе праца, на якую яны могуць разлічваць.[20] Многія катэгорыі работнікаў заўсёды належалі да прэкарыяту, напрыклад хатнія работнікі і сезонныя сельгасработнікі. Вельмі цяжка арганізоўваць і абараняць работнікаў, чые працоўныя месцы раздробленыя і якія залежаць ад наймальніка ў жытле і ў аплаце натурай, напрыклад ежай.
«Стандартныя» працоўныя адносіны — гэта поўная занятасць … для мужчыны-карміцеля з заробкам, дастатковым, каб пракарміць сям’ю, з правамі і сацыяльнай абаронай [напрыклад, аплатным адпачынкам, пенсіяй і медыцынскай дапамогай]; гэта найбольш развітая форма наёмнай працы, якая склалася ў другой палове XX стагоддзя. Але такая стандартная занятасць пераважала толькі ў нямногіх частках свету: у Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Японіі і Аўстраліі. … У краінах, што развіваюцца, і краінах з эканомікай, якая фарміруецца, праца [доўгі час] вызначалася ўразлівай і нефармальнай занятасцю, доўгімі гадзінамі аплатнай і неаплатнай працы і зачаткавай сацыяльнай абаронай. …
Сёння мы назіраем ... залежную або незалежную самазанятасць і формы выпадковай працы [паскораныя з’яўленнем лічбавай эканомікі]. … «Гнуткасць працы» падавалася краінам, што развіваюцца, як спосаб прыцягнуць замежныя інвестыцыі. … Наступства [гэтых зрухаў] у тым, што наймальнік становіцца «ўскосным/нябачным» або «знікае».
Размыванне традыцыйнай занятасці кідае выклік ролі прафсаюзаў. Яно паслабляе іх пазіцыі, бо яны губляюць другі бок [наймальнікаў]. У мінулым прафсаюзы паспяхова змагаліся за стандартызацыю занятасці і ўжо пачалі арганізоўваць работнікаў у глабальных ланцужках вартасці, самазанятых і тых, хто працуе ў лічбавай эканоміцы.
COSATU, прафсаюзная федэрацыя ў Паўднёвай Афрыцы, патрабуе забараніць кадравых пасрэднікаў, бо «яны выступаюць пасярэднікамі ў працоўных адносінах і бяруць плату з таго боку, які павінен быць наймальнікам, нічога не робячы. Так сапраўдны наймальнік ухіляецца ад абавязкаў наймальніка і ад закону, пасрэднік багацее, гандлюючы працай, а работніка эксплуатуюць горш, чым калі-небудзь».[21]
пошук новых рынкаў і/або зніжэнне выдаткаў, а таксама каб зменшыць рызыкі для сваёй бізнес-мадэлі. Гэтыя мэты могуць весці кампаніі да ўстойлівасці, але гэтак жа яны штурхаюць кампаніі выкапнёвага паліва здабыць як мага больш і цалкам выкарыстаць свае актывы, пакуль іх рынкі не абваліліся.
Два артыкулы (па-англійску) даюць уяўленне пра дыскусію наконт ролі пралетарыяту / прэкарыяту ў справядлівым пераходзе: «Прэкарыят — пераўтваральны клас нашага часу?» і адказ на яго.
ГОДНАЯ І КЛІМАТЫЧНА ПРЫЯЗНАЯ ПРАЦА? ТОЛЬКІ КАЛІ ЗА ЯЕ ЗМАГАЦЦА
Уплыў «4-й прамысловай рэвалюцыі» на свет працы і сродкі да існавання людзей яшчэ не праявіўся глыбока. З таго ж газетнага артыкула: «[П]ашырэнне выкарыстання робатаў (...) павысіць норму аддачы капіталу. Прыбыткі фінансіялізуюцца, а не рэінвестуюцца ў вытворчасць».
Ёсць шмат даследаванняў, якія ацэньваюць, колькі працоўных месцаў можна стварыць у кліматычна разумнай і «зялёнай» эканоміцы. Але няма гарантыі, што больш устойлівы свет увогуле настане, і тым больш — што ён будзе служыць людзям больш справядліва. Кампаніі існуюць, каб максімізаваць прыбытак праз рост продажаў,

Газетны артыкул пра працу Глабальнай камісіі МАП па будучыні працы апісаў адзін з магчымых варыянтаў будучыні:[22]
Для некаторых найбольш верагодны сцэнарый — той, у якім цяперашняя няроўнасць паглыбляецца, і таму варта падумаць пра змены ў размеркаванні вынікаў росту прадукцыйнасці. … Будучыня працы будзе адзначана большай няроўнасцю ўнутры краін і паміж імі. Рост прадукцыйнасці будзе забяспечваць капітал — уладальнікі капіталу пажнуць плады … Доля працы ў даходах і далей будзе змяншацца, і калі капітал застанецца ў руках нямногіх …, няроўнасць вырасце. Рынкавыя сілы як механізм размеркавання багацця ў грамадстве могуць не забяспечыць годных умоў жыцця. Пераразмеркаванне неабходнае …
Змены ў характары вытворчасці і працы — з новымі тэхналогіямі і новымі працоўнымі адносінамі — адбываюцца ва ўмовах няроўнай эканамічнай і ўладнай дынамікі. Таму менавіта сацыяльныя рухі, прафсаюзы і работнікі — і ўрады, якія мы выбіраем або на якія ціснем, — павінны дабіцца, каб пераход да ўстойлівага развіцця адбыўся і каб ён даў годную працу, «лепшае жыццё для ўсіх» (уключаючы іншыя віды) і большы дабрабыт.
Асноўныя высновы МАП пра кліматычны пераход
ЭКАЛАГІЧНАЯ ЎСТОЙЛІВАСЦЬ І ГОДНАЯ ПРАЦА
Эканамічная дзейнасць і многія працоўныя месцы залежаць ад прыроды.
![Ілюстрацыя Nhung Lê. 1,2 МЛРД; ПРАЦОЎНЫХ МЕСЦАЎ ЗАЛЕЖАЦЬ АД ПАСЛУГ ПРЫРОДЫ; ЭКВІВАЛЕНТ; 72 МЛН; ПОЎНЫХ СТАВАК СТРАЦІЦЦА Ў 2023 Г. З-ЗА ЦЕПЛАВОГА СТРЭСУ; Крыніца: МАП[23]](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fff844d53-ea34-4987-bf89-05e532477571.webp&w=3840&q=75)
Міжнародная арганізацыя працы — важны ўдзельнік справы справядлівага пераходу; яна распрацавала многія ідэі вакол гэтага паняцця. Вось коратка некаторыя з яе галоўных дакладаў.

Напрыклад, фермеры разлічваюць на тое, што глеба захоўвае і аднаўляе пажыўныя рэчывы, насякомыя апыляюць пасевы, а багарнае земляробства залежыць ад дажджоў. Прыбярэжнае рыбалоўства залежыць ад біяразнастайнасці акіяна і яго рыбных запасаў, а таксама ад прыліўных балот, мангравых зарасляў і каралавых рыфаў, якія абараняюць ад штормаў. У 2014 годзе каля 1,2 млрд працоўных месцаў, або 40% усіх, былі ў галінах, што моцна залежаць ад прыродных працэсаў.
Працоўныя месцы ўразлівыя да экалагічных рызык і небяспек.
Рызыкі могуць быць звязаныя з павольнымі падзеямі (засухі, эрозія, дэградацыя глебы або павышэнне ўзроўню мора) або раптоўнымі падзеямі (экстрэмальныя з’явы надвор’я) і могуць быць мясцовымі або глабальнымі.
Экалагічныя рызыкі могуць быць вынікам дзейнасці чалавека (напрыклад, забруджванне вады прамысловасцю) або прыродных небяспек (напрыклад, забруджванне вады пасля вывяржэння вулкана). Дзейнасць чалавека можа таксама ўзмацняць уплыў прыродных небяспек (напрыклад, высечка мангравых лясоў узмацняе наступствы штормаў на ўзбярэжжах).
Найбольш ад глабальнага пацяплення пацерпяць сельгасработнікі, бо яны выконваюць фізічную працу пад адкрытым небам, і вялікая частка іх працуе ў рэгіёнах, якія найбольш пацерпяць ад будучай спёкі. У 2030 годзе на сельгасработнікаў прыпадзе 66% усіх працоўных гадзін, страчаных у свеце з-за цеплавога стрэсу.
Занятасць, залежная ад экасістэмных паслуг, 2014 г. (тыс.)

Дэградацыя навакольнага асяроддзя ўзмацняе няроўнасць.
Пад дэградацыяй маюцца на ўвазе змена клімату і іншыя з’явы: забруджванне глебы, паветра і вады, празмерная эксплуатацыя прыродных рэсурсаў, пагаршэнне стану глебы і страта біяразнастайнасці. Маргіналізаваныя людзі асабліва ўразлівыя да наступстваў змены клімату і дэградацыі асяроддзя. Найбольшай рызыцы падвяргаюцца краіны з нізкім даходам, а таксама жанчыны, людзі ў беднасці, працоўныя мігранты, моладзь, людзі з інваліднасцю, карэнныя і племянныя народы і іншыя ўразлівыя групы насельніцтва.
Глядзіце відэа, якое коратка падсумоўвае гэты даклад МАП (па-англійску) (час: 2 хв).
МАП знайшла 46 краін, у якіх у 1995–2014 гадах эканоміка расла, а выкіды парніковых газаў, якія яны вырабляюць, адначасова скарачаліся. Гэтага можна дасягнуць праз «экспарт выкідаў»: спыніць вугляродаёмістую вытворчасць у краіне і замест гэтага імпартаваць вугляродаёмістыя тавары, вырабленыя ў іншых месцах. Аднак 23 з гэтых краін змаглі дасягнуць такога раз’яднанага з выкідамі росту, не робячы гэтага.[24]
УПЛЫЎ ПЕРАХОДУ ДА ЗЯЛЁНАЙ ЭКАНОМІКІ НА ЗАНЯТАСЦЬ

Заўважце, што гэтая выснова МАП вельмі спрэчная. Часта краіны не ўлічваюць вялікую частку сваіх выкідаў (напрыклад, выкіды ў іншых краінах, звязаныя са спажываннем іх грамадзян, і біягенныя выкіды ад біяпаліва). Ніводная краіна не дасягнула абсалютнага раз’яднання эканамічнага росту і вугляродных выкідаў, таму не даказана, што гэта ўвогуле магчыма.
Рух да ўстойлівасці можа ствараць працоўныя месцы і не абавязкова тармозіць дасягненне годнай працы.
Пры пераходзе да нізкавугляроднай і рэсурсаэфектыўнай эканомікі адбудзецца пераразмеркаванне працы: шкодныя для асяроддзя галіны будуць скарачацца або адаптавацца, а экалагічна сумяшчальныя — узнікаць і расці. Устойлівасць закране ўсе галіны і будзе вызначаць будучыню працы ва ўсёй эканоміцы.
Нізкавугляродная энергетыка стварае працоўныя месцы.
Дэкарбанізацыя энергетыкі можа стварыць 18 мільёнаў працоўных месцаў — гэта чысты вынік 24 млн створаных і 6 млн страчаных месцаў.
Краіны могуць раз’яднаць эканамічны рост і выкіды парніковых газаў.
МАП вызначыла і іншыя галіны, дзе працоўных месцаў стане больш або менш.
З 163 прааналізаваных галін толькі ў 14 страты перавышаюць 10 000 працоўных месцаў.
Працоўныя месцы ствараюцца перадусім у... аднаўляльнай энергетыцы (18 млн), будаўніцтве (6,5 млн), вытворчасці электрадэталяў і абсталявання (2,5 млн), здабычы меднай руды і канцэнтратаў (1,2 млн), вытворчасці электраэнергіі на ГЭС (0,8 млн), вырошчванні гародніны, садавіны і арэхаў (0,8 млн), вытворчасці электраэнергіі сонечнымі фотаэлементамі (0,8 млн), рознічным гандлі (акрамя аўтамабіляў і матацыклаў), рамонце асабістых і хатніх рэчаў.

Працоўныя месцы губляюцца перадусім у... здабычы сырой нафты (1,4 млн), нафтаперапрацоўцы (1,6 млн), вугальнай электраэнергетыцы (800 000) і здабычы вугалю (700 000).

Рэсурсаэфектыўная эканоміка азначае пераразмеркаванне працы.
Цяперашняя эканамічная мадэль вытворчасці тавараў — лінейная: здабыць — вырабіць — выкарыстаць — выкінуць. Мадэлі цыркулярнай эканомікі грунтуюцца на ланцугу: вырабіць ↺ абслугоўваць ↻ выкарыстоўваць ↺ рамантаваць ↻ выкарыстоўваць паўторна ↺ перапрацоўваць. Рэчы робяць больш даўгавечнымі; рамонт і пракат бяруць верх над простай заменай рэчаў; а металы, пластык, шкло і цэлюлозныя матэрыялы выкарыстоўваюцца паўторна або перапрацоўваюцца, таму трэба здабываць або вырабляць менш першасных рэсурсаў. Гэта змяняе працу ў здабыўных і апрацоўчых галінах і ў сферы адходаў і можа стварыць 6 млн працоўных месцаў.
Галіны з найбольшым ростам працоўных месцаў у цыркулярнай эканоміцы (абсалютная колькасць месцаў)
Галіны з найбольшымі стратамі працоўных месцаў у цыркулярнай эканоміцы (абсалютная колькасць месцаў)
![Табліца. Галіна | Занятасць (млн); Вытворчасць чыгуну; Здабыча меднай руды і канцэнтратаў; Апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва і коркі (акрамя мэблі); вырабаў з саломы і матэрыялаў для пляцення; Здабыча жалезняку; Вытворчасць шкла і вырабаў са шкла; Здабыча вугалю і буравугалю; здабыча торфу; Здабыча нікелевай руды і канцэнтратаў; Крыніца: МАП[26]](/_next/image?url=%2Fapi%2Fmedia%2Ffile%2Fb78f3eab-7e1d-429a-8932-7e61e40a1361.webp&w=3840&q=75)
МАП змадэлявала сцэнарый цыркулярнай эканомікі на 2030 год у параўнанні са сцэнарыем Міжнароднага энергетычнага агенцтва «без змен» на 2030 год і падлічыла, якія працоўныя месцы з’явяцца, а якія знікнуць.

Устойлівасць у сельскай гаспадарцы перабудуе эканоміку і працу на вёсцы.
Яна таксама патрабуе інвестыцый у інфраструктуру — ірыгацыю, дарогі, сховішчы, дарадчыя службы, даследаванні і распрацоўкі. Ахоўнае земляробства і арганічнае земляробства — устойлівыя альтэрнатывы звычайнаму камерцыйнаму аграбізнесу. Абодва падыходы змяняюць спосаб выкарыстання зямлі і патрэбныя рэсурсы. Абодва змяняюць размеркаванне і віды працы.
Відэа пра лічбы працоўных месцаў. (па-англійску) (час: 2 хв).

уразлівых да павышэння ўзроўню мора, і тых, каго выцеснілі з’явы, звязаныя з кліматам.
АБАРОНА РАБОТНІКАЎ І АСЯРОДДЗЯ

- Абараняць работнікаў галін, якія скарачаюцца
- Абараняць работнікаў, якія пацярпелі ад росту
- Дасягаць экалагічных мэтаў. У Індыі супольнасці могуць атрымліваць грошы за догляд экасістэм і адначасова дасягаць сацыяльных мэтаў. У Паўднёвай Афрыцы ёсць праграмы грамадскіх работ, якія таксама спрыяюць адаптацыі да змены клімату або яе змякчэнню.
Сацыяльная абарона — адзін са слупоў годнай працы. Ёсць прыклады, калі яе выкарыстоўвалі, каб:
- Забяспечваць даход работнікам і хатнім гаспадаркам, якія пакутуюць ад дэградацыі навакольнага асяроддзя. Некаторыя краіны (напрыклад, Эфіопія, Кенія) адаптуюць існуючыя схемы сацыяльнай абароны да рызык для даходаў і харчовай бяспекі, якія ўзнікаюць з-за паводак або засух. Сацыяльная абарона будзе неабходная, каб падтрымаць хатнія гаспадаркі і супольнасці ў прыбярэжных раёнах,
Глядзіце відэа пра віды сацыяльнай абароны (па-англійску) (час: 1 хв 37 с).
НАВЫКІ ДЛЯ ЗЯЛЁНАГА ПЕРАХОДУ
Трэба развіваць навыкі для ўстойлівай эканамічнай дзейнасці.
МАП апытала 27 краін і высветліла, што ў 21 з іх неадпаведнасць навыкаў лічыцца сур’ёзнай перашкодай для пераходу да ўстойлівасці.
Вось відэа пра гэта. (па-англійску) (час: 1 хв 49 с)

РЭСУРСЫ
На сайце курса вы знойдзеце адпаведныя даследаванні, відэа і сайты, каб глыбей разабрацца ў тэмах гэтага занятку. Там жа ўсе спасылкі на крыніцы.
Нататкі
Нумары ў квадратных дужках адсылаюць да спісу крыніц заняткаў, які сабраны на сайце курса Міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (па-англійску).