Да зместу
Левы часопіс на беларускай мове
Праксіс

Аўтар

Маці Джонс

Маці Джонс (Мэры Харыс Джонс, каля 1837–1930) — амерыканская прафсаюзная арганізатарка. Нарадзілася ў ірландскім Корку, падлеткам эмігравала з сям’ёй у Паўночную Амерыку. У 1867 годзе страціла мужа і чатырох дзяцей падчас эпідэміі жоўтай ліхаманкі, у 1871-м — сваю краўцкую майстэрню ў Вялікім чыкагскім пажары. Пасля гэтага прысвяціла жыццё рабочаму руху: арганізоўвала шахцёраў для Аб’яднаных шахцёраў Амерыкі, у 1905 годзе была сярод заснавальнікаў Індустрыяльных рабочых свету (IWW), не раз сядзела пад арыштам. Яе называлі «самай небяспечнай жанчынай Амерыкі».

Праца

Паход фабрычных дзяцей

1925 год. Маці Джонс успамінае, як улетку 1903-га павяла дзяцей-тэкстыльшчыкаў з Філадэльфіі да прэзідэнта Рузвельта, каб уся краіна ўбачыла скалечаныя рукі тых, на чыёй працы трымаецца яе дабрабыт.

Маці Джонс ·