Да зместу
Левы часопіс на беларускай мове
Праксіс

Будуем альянсы за справядлівы пераходЗанятак 3.18 хвілін чытання

Запускаем альянс за справядлівы пераход

Як арганізавацца за справядлівы пераход: дэбаты пра формы арганізацыі, крокі будавання альянсу прафсаюзаў і грамадзянскай супольнасці і план сустрэчы, на якой альянс дамаўляецца пра агульныя мэты, патрабаванні і кампаніі.

Падзяліцца:TelegramBlueskyXFacebook

МОДУЛЬ 3. Калектыўныя дзеянні

Папярэдняе чытанне: выберыце любы з рэсурсаў да модуля 3 на сайце курса і праглядзіце яго, каб знайсці ідэі і інструменты для будавання рухаў, распрацоўкі стратэгій і правядзення кампаній.

Вітанне і паўтор

На першым семінары (модуль 1) мы даведаліся, чаму нам тэрмінова патрэбны пераход да прыязнай клімату эканомікі і якія змены неабходныя, — і як зрабіць, каб пераходы былі справядлівымі і давалі тое развіццё, якое нам патрэбнае.
На другім семінары (модуль 2) мы даведаліся, што робяць некаторыя ўрады, прафсаюзы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці для пераходу да прыязных клімату эканомікі і грамадства. Нам таксама трэба ведаць, што робіць бізнес. Пра гэта распавядаюць Шляхі кліматычных дзеянняў (Climate Action Pathways), распрацаваныя ў межах праграмы кліматычных чэмпіёнаў UNFCCC, і раздзел «Факты: асноўныя высновы МАП, важныя для кліматычнага пераходу» ў занятку 1.3.
На гэтым апошнім семінары (модуль 3) навучальнага курса мы пачнём арганізоўвацца і будаваць сілу людзей, каб пераходы былі справядлівымі.

Занятак 3.1. Запускаем альянс за справядлівы пераход

Гэты занятак мае на мэце дапамагчы ўдзельнікам узяцца за будаванне альянсу або руху за справядлівы пераход. Заданні занятку дадуць вопыт таго, як за гэта можна ўзяцца, а сам семінар можа стаць часткай працэсу запуску.

Пасля гэтага занятку ўдзельнікі змогуць:

  • Вырашыць, ці з’яўляецца альянс за справядлівы пераход найлепшым шляхам у іх умовах і для іх арганізацыі.
  • Падрыхтаваць прапановы пра мэты альянсу і кампаніі, за якія ён мог бы ўзяцца, — для абмеркавання з групай арганізацый, якія хочуць стварыць альянс.
  • Распрацаваць праграму сустрэчы для запуску альянсу.

Вітанне і паўтор

Міжнародны цэнтр імя Улафа Пальме і SOLIDAR падрыхтавалі даследаванне «Справядлівы пераход для Глабальнага Поўдня: урокі альянсаў і рухаў на Філіпінах і ў Паўднёвай Афрыцы».[1] (Па-англійску, з рэзюмэ таксама па-іспанску і па-французску.)
Ілюстрацыя Nhung Lê. Зацікаўленыя арганізацыі вылучаюць прадстаўнікоў на сустрэчы, і збіраецца большая група актывістаў.; Дарожная карта альянсу для кампаніі; Адна або некалькі з гэтых арганізацый прапануюць склікаць сустрэчу розных, але ўплывовых груп інтарэсаў.; Яны сустракаюцца, абмяркоўваюць розны вопыт і погляды, дзеляцца сваім разуменнем праблемы. Удакладняюць яе і дамаўляюцца пра патрабаванні.; Ядро зацікаўленых людзей з некалькіх арганізацый неафіцыйна абмяркоўвае праблему, якая іх турбуе.; Яны ўзгадняюць змест для каманды па камунікацыі.; Ясны пасыл або патрабаванне даносяць да як мага шырэйшага кола. Гэта называюць грамадскай асветай, павышэннем дасведчанасці або будаваннем руху — залежна ад таго, наколькі дэмакратычна іншыя ўцягнутыя ў гэтую працу.; Прадстаўнікі арганізацый альянсу размяркоўваюць абавязкі, выбіраюць рэчнікаў і ствараюць кіруючы камітэт.; Сябры альянсу працягваюць сустракацца, сочаць за поступам і вырашаюць, якія стратэгіі выкарыстоўваць, размяркоўваючы ролі паміж партнёрамі.; Яны вырашаюць стварыць альянс — партнёрства дзеля кампаніі з агульным бачаннем — і аб’ядноўваюць свае сеткі і намаганні.; Сярод магчымых стратэгій альянсу — масавыя акцыі, маршы або пратэсты, судовыя іскі, палітычны лабізм, праца са СМІ, супрацоўніцтва з міжнароднымі і нацыянальнымі саюзнікамі, каб выказаць сваю пазіцыю і атрымаць доступ да важных пляцовак.

Заданне 3.1.1: Дэбаты: як арганізавацца за справядлівы пераход

Правядзіце дэбаты на тэму: ці патрэбны нам альянс за справядлівы пераход, ці трэба ўбудаваць працу над справядлівым пераходам у існуючыя структуры?

  1. Ёсць дзве каманды, у кожнай па два ўдзельнікі. Адна каманда даводзіць, што нам патрэбны альянс за справядлівы пераход. Другая — што працу над справядлівым пераходам трэба ўключыць у існуючыя структуры. Яны выступаюць у такім парадку:
  • Каманда A, прамоўца 1 (прапанент):

даводзіць, што трэба будаваць альянс, сканцэнтраваны на справядлівым пераходзе.

  • Каманда B, прамоўца 1 (прапанент):

даводзіць, што трэба выкарыстоўваць існуючыя структуры і альянсы і ўключыць працу над справядлівым пераходам у іх праграмы. Гэты прамоўца не павінен абвяргаць аргументы прамоўцы каманды A — толькі выкладаць уласную пазіцыю.

  • Каманда A, прамоўца 2 (апанент):

прыводзіць аргументы супраць таго, што сказаў прамоўца каманды B.

  • Каманда B, прамоўца 2 (апанент):

прыводзіць контраргументы на тое, што сказаў прамоўца каманды A.

  1. Пасля ўсіх выступаў удзельнікі з залы могуць выказаць свае думкі або задаць пытанні любой з каманд, а прамоўцы — адказаць.
  2. Удзельнікі (у тым ліку прамоўцы) галасуюць за каманду, якая была найбольш пераканаўчай.

Пасля дэбатаў удзельнікам трэба будзе дасягнуць сапраўднага кансэнсусу наконт далейшых дзеянняў, як на любой сустрэчы.

Калі семінар анлайн

Заданне 3.1.2: Ствараем рух, які яднае прафсаюзы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці

  1. Пасля модуля 2 было пісьмовае заданне. Удзельнікі, якія выбралі тэму «Будаванне руху», прадстаўляюць тое, што напісалі.
  2. Усе абмяркоўваюць ідэі з выступаў.
  • Спіс магчымых агульных кампаній

МАГЧЫМЫЯ АКЦЫІ КАМПАНІІ

Па натхненне для адвакацыі і фарміравання грамадскай думкі зазірніце на https:// beautifultrouble.org/ toolbox/tactic/ (па-англійску, па-французску, па-іспанску, па-партугальску, па-руску і на іншых мовах)

Або ў «198 метадаў ненасільнага дзеяння» (па-англійску)

Заданне 3.1.3: Плануем сустрэчу для крокаў 4 і 5 у будаванні альянсу

Цяпер вы сплануеце сустрэчу, каб запусціць альянс за справядлівы пераход.

  1. Падзяліцеся на чатыры групы: «Парадак дня», «Прынцыпы і мэты», «Патрабаванні і кампаніі» і «Выхад да людзей».
  2. У кожнай групе выберыце таго, хто будзе весці нататкі і дакладваць, і таго, хто будзе старшынстваваць. Не выбірайце тых, хто толькі што выступаў у заданні 3.1.2.
  3. Група «Парадак дня» павінна спланаваць праграму сустрэчы. Што будзе змесцівам сустрэчы? Улічыце, што трэба прадугледзець час для абмеркавання прапаноў груп «Прынцыпы і мэты» і «Патрабаванні і кампаніі». Па кожным пункце праграмы група павінна прадумаць, як сустрэча яго разгледзіць. Ці патрэбны старшыня? Як тады яго выбраць (выбранага кіраўніцтва ў вас яшчэ няма)? Агляд? Агульнае абмеркаванне? Абмеркаванне ў групах? Час для

таго, каб розныя групы ўдзельнікаў пагаварылі паміж сабой? Могуць спатрэбіцца некаторыя ідэі з заданняў гэтага курса.

  • Група «Прынцыпы і мэты» павінна

распрацаваць прапанову пра тое, чаго альянс хоча дасягнуць, скажам, за 5 гадоў. Якая агульная мэта альянсу? Група павінна прапанаваць не больш за дзве мэты. Ці ёсць, зыходзячы з рабочых аркушаў і абмеркавання ў заданні 1.3.3, тры прынцыпы, якія з’яўляюцца ключавымі і/або ствараюць адзінства?

  • Група «Патрабаванні і кампаніі»

павінна распрацаваць прапанову пра адну кампанію, якую альянс можа разам правесці ў першы год. За які вынік або якую змену будзе змагацца альянс? Як гэтага можна дасягнуць? На каго трэба ўплываць, каб змяніць што?

  • Група «Выхад да людзей» павінна

скласці спіс арганізацый, якія трэба запрасіць на сустрэчу, і вызначыць, як да іх дацягнуцца. Што вы будзеце рабіць з арганізацыямі, якія пакрыўдзяцца, што іх не запрасілі? Ці ёсць арганізацыі, якіх вы не хочаце пускаць? Якія крытэрыі ўключэння і выключэння?

Якія аргументы вы прывядзеце розным арганізацыям, каб матываваць іх далучыцца?

  1. Збярыцеся разам. Кожная група прадстаўляе сваю прапанову.
  2. Агульнае абмеркаванне.
  3. Удзельнікі могуць паразважаць, ці дапамагло гэтае заданне ім падрыхтавацца да правядзення сапраўднай сустрэчы дзеля крокаў 4 і 5.

Калі семінар анлайн

Занятак 3.1. Рэфлексія

На сайце курса вы знойдзеце даследаванні, відэа і сайты для далейшага вывучэння тэм гэтага занятку. Там жа сабраныя ўсе спасылкі на крыніцы.

Нататкі

Нумары ў квадратных дужках адсылаюць да спісу крыніц заняткаў, які сабраны на сайце курса Міжнароднага цэнтра імя Улафа Пальме (па-англійску).

Падзяліцца:TelegramBlueskyXFacebook