Да зместу
Левы часопіс на беларускай мове
Праксіс

Будуем альянсы за справядлівы пераходУводзіны2 хвіліны чытання

Пра гэты дапаможнік

Для каго гэты дапаможнік і як ім карыстацца: тры модулі і дзевяць заняткаў, раздзелы «Факты», кейсы, парады трэнерам, праца анлайн. Уводнае заданне — вітанне і адкрыццё семінара.

Падзяліцца:TelegramBlueskyXFacebook

Для каго гэты дапаможнік?

Гэты дапаможнік суправаджае анлайн-курс, які праводзяць Міжнародны цэнтр імя Улафа Пальме і SOLIDAR. Курс называецца «Навучанне трэнераў: будаванне альянсаў за справядлівы пераход».

Курс і дапаможнік распрацаваныя для дасведчаных актывістаў з усяго свету, якія хочуць узяць на сябе ініцыятыву і арганізоўваць альянсы за справядлівы пераход у сваёй краіне ці рэгіёне.

Дапаможнік служыць матэрыялам для базавага курса навучання трэнераў. Пасля навучання ўдзельнікі могуць зноў карыстацца інструментамі і інфармацыяй з дапаможніка, калі будуць будаваць мясцовыя альянсы, распрацоўваць агульныя праграмы і планаваць адвакацыю. Пры жаданні яны могуць таксама правесці ўвесь трэнінг з мясцовымі ўдзельнікамі.

Дапаможнікам можна карыстацца і без трэнінгу — як крыніцай інфармацыі і натхнення для дзеянняў.

Як карыстацца дапаможнікам

У першай частцы кожнага модуля вы знойдзеце інструкцыі да трэнінгавай праграмы па будаванні альянсаў за справядлівы пераход. Другая частка дае фонавыя факты і змест, якімі трэнеры і ўдзельнікі могуць карыстацца паводле сваіх патрэб і інтарэсаў.

Ілюстрацыя Nhung Lê. Дапаможнік; Модуль; Навучальны курс складаецца з трох модуляў, кожны модуль — гэта семінар. Модулі падзяляюцца на заняткі.; Што пачытаць; Заданні; Факты; Занятак; Рэфлексія; Рэсурсы; + кейсы

Кожны занятак у межах семінара мае свой фокус. Занятак можа складацца з аднаго або некалькіх заданняў.

Што пачытаць: удзельнікі павінны прачытаць, паглядзець або праслухаць гэта перад заняткам.

Гэты значок азначае, што трэнеры павінны сказаць нешта падобнае да тэксту ў бурбалцы з рэплікай.

Парады трэнерам: рэкамендацыі вам

Матэрыялы трэнерам: тое, што вядучыя

Факты: розныя трэнеры і ўдзельнікі ведаюць розныя рэчы пра тэмы навучальнага курса. Раздзелы «Факты» ў дапаможніку патрэбныя, каб кожны меў доступ да базавых ведаў, якія могуць спатрэбіцца. Яны даюць змест, які можа быць карысны вядучым або ўдзельнікам, каб паўней удзельнічаць у трэнінгу або падрыхтаваць выступленні. Добра, калі вядучыя знаёмыя з гэтым зместам.

Рэфлексія: гэтым заканчваецца кожны занятак — каб удзельнікі праверылі, чаму навучыліся, і падумалі, як ужыць гэта ў сваім кантэксце.

Рэсурсы: на старонцы навучальнага курса вы знойдзеце спасылкі на дадатковыя рэсурсы да кожнага модуля. Рэсурсы — гэта даклады, відэа і г.д. Мы стараліся знайсці рэсурсы на многіх мовах.

Пісьмовая праца: кожны модуль заканчваецца пісьмовым заданнем, каб трэнеры маглі ацаніць, як курс паўплываў на ўдзельнікаў.

Кейсы: для гэтага курса распрацавана шэсць кейсаў. Яны выкарыстоўваюцца на занятках 1.2 і 2.3. На занятку 1.2 — кейсы пра развіццё пераходу ў Калумбіі, Іспаніі і Паўднёвай Афрыцы для аналізу ўдзельнікамі. На занятку 2.3 — кейсы пра рухі за кліматычную справядлівасць на мясцовым, нацыянальным і міжнародным узроўнях. Шмат іншых кейсаў з розных матэрыялаў ёсць па ўсім дапаможніку і сярод рэсурсаў анлайн.

Праграмы семінараў: прыклады праграм

Заданне 0:Вітанне і адкрыццё

Арганізацыя (або арганізацыі), якая склікае семінар, можа папрасіць кагосьці з кіраўніцтва прывітаць усіх і растлумачыць, навошта мы тут сабраліся. Вядучым можа спатрэбіцца растлумачыць практычныя рэчы — напрыклад, дзе аварыйныя выхады або як працуе пераклад анлайн. (10 хв)

Падзяліцца:TelegramBlueskyXFacebook